Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

У мінулым, 2013-м, годзе афіцыйна адзначалася 40-годдзе Савецкага раёна. Гэта ўжо даволі сур’ёзны ўзрост і самы час пачынаць пісаць яго гісторыю. Мне, як карэннаму жыхару раёна, які нарадзіўся, навучаўся і працуе тут, заўсёды было вельмі цікава, як фармаваўся, будаваўся і сталеў Савецкі раён. Неацэнную ролю ў захаванні такой інфармацыі звычайна адыгрываюць шматлікія фотадакументы.

Сёння можна сустрэць фотаздымкі цэнтральнай часткі горада і розных яе славутасцяў, такіх, як парк, цэнтральныя вуліцы з іх непаўторнай архітэктурай, зробленыя з розных ракурсаў і ў розныя перыяды часу (ёсць фотаздымкі, зробленыя больш за стагоддзе таму), якія, дзякуючы сучасным інфармацыйным тэхналогіям, не толькі ўбачылі свет, але і хутка распаўсюдзіліся.
Аднак гэтага нельга сказаць пра Савецкі раён, нягледзечы на яго адносна малады ўзрост. Апрача некалькіх аматарскіх сямейных фотаздымкаў, на якіх можна разглядзець тое-сёе, датычнае гісторыі раёна, нічога пабачыць не даводзілася. Але і ў гэтай справе дапамог інтэрнэт, дакладней адна з сацыяльных сетак, дзе зусім выпадкова я пазнаёміўся з Ірынай Янке (Лукашэвіч) — былой гамяльчанкай, якая зараз жыве ў Германіі. Высветлілася, што яе бацька Пётр Іванавіч Лукашэвіч займаўся прафесійна фатаграфіяй і не толькі рабіў сямейныя фотаздымкі, але і не шкадаваў фотаплёнкі для захавання гарадскіх пейзажаў. Пётр Іванавіч жыў у самым сэрцы Савецкага раёна, і з ягонага балкона адкрываўся цудоўны від на маладыя вуліцы. А гэтым сэрцам, цэнтральнай кропкай, безумоўна, можна лічыць плошчу перад адміністрацыяй раёна, хаця яна дагэтуль не мае ніякай назвы.
І вось, у дзесяці ўнікальных здымках, шчыра падараваных Ірынай Пятроўнай, можна ўбачыць зараджэнне і першыя гады «жыцця» раёна. Таму хочацца падзяліцца з чытачамі гэтымі фатаграфіямі.
Першыя здымкі зроблены ў 1967-м годзе, і хаця да даты афіцыйнага ўтварэння Савецкага раёна яшчэ было шэсць гадоў — гэта, ўсё адно, менавіта яго, Савецкага, гісторыя.

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Будаўніцтва першых дамоў на Рэчыцкай шашы, 1967 год.

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Тое ж буйным планам.

На фотаздымку, зробленым летам 1967-га года можна ўбачыць працэс будаўніцтва дамоў № 4-г і № 4-в на Рэчыцкай шашы. Для мяне было асабліва прыемна пабачыць, як будуецца амаль паўстагоддзя таму дом, дзе ў свой час атрымалі новую кватэру бацькі і дзе я нарадзіўся і жыву дагэтуль. На гарызонце таксама бачна, як будуецца дом № 118 на вуліцы Барыкіна.
Праз адзінаццаць гадоў справа з’явіцца будынак Савецкага райвыканкама і абкама партыі, плошча будзе дабраўпарадкавана, з’явяцца газоны і дрэвы, а пакуль яшчэ на гэтым месцы можна ўбачыць вялікую сажалку. Памятаю, як бабуля распавядала, што ў першыя гады жыцця ў новым доме па начах было цяжка заснуць з-за квакання жабаў у ёй. А Ірына Пятроўна ўзгадвае, што тут яшчэ і рыбу лавілі, а ў марозныя зімы тая рыба сама выскоквала на паверхню праз зробленыя лункі. Калі пільна ўглядзецца ў гэты фотаздымак, можна ўбачыць, што некалькі чалавек на беразе займаюцца, здаецца, менавіта рыбалкай.

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Першыя дамы на Рэчыцкай шашы, 1967 год.

Можна ўбачыць, што ўжо пабудаваныя дамы №4-а, №4-б і №4-д. Але здымак можна лічыць унікальным, таму што такая панарама, як тут, ніколі ўжо не паўстане з гэтай кропкі — бачна не толькі тэлевізійная вежа але і назіральная вежа, — труба былога цукровага завода князя Паскевіча ў парку (справа на гарызонце).

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Дом №4-г на Рэчыцкай шашы.

Бачым, што дом №4-г ужо пабудаваны і заселены, і вакол яго навасёлы ўжо пасадзім маладыя дрэўцы.

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Падрыхтоўка да сустрэчы новага, 1971 ці 1972 года.

На фотаздымку бачым падрыхтоўку да сустрэчы новага года. Плошча дабраўпарадкавана, сажалкі ўжо няма, і з’явілася цэлая стужка магазінаў і пошта з тэлеграфам побач з новымі дамамі, а ў цэнтры плошчы ўзнялася навагодняя яліна.

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Забудова вуліцы Мазырскай, 1972 год.

Бачым, што толькі нядаўна пабудаваная паліклініка № 12 (зараз філіял № 9 гарадской паліклінікі), і ідзе актыўная забудова вуліцы Мазырскай (якая з 1978-га года носіць імя Клермон-Ферран). Тады гэтыя дзевяціпавярховікі былі самымі высокімі будынкамі ў гэтым баку горада. Па-за імі нічога вышэй няма да самага гарызонту.

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Вуліца Мазырская, 1976 ці 1977 год.

Фотаздымак зроблены праз пяць гадоў з таго ж ракурсу. Злева ўнізе бачны край будпляцоўкі — узводзяць новы будынак райвыканкама і райкама партыі.

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Рэчыцкая шаша, 1976 ці 1977 год.

Фотаздымак, паводле ўспамінаў Ірыны Пятроўны, быў зроблены пасля таго, як на райвыканкамаўскай будпляцоўцы адбыўся невялікі пажар. На здымку і сапраўды ўдалечы можна ўбачыць пажарную машыну.

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Пачатак 1980-х гадоў.

Перад намі корпус завода «Эмальпосуд», у якім у нашыя дні хутка адчыніцца буйнейшы ў горадзе гіпермаркет. На фотаздымку побач з прахадной завода (якая яшчэ часткова захавалася і да сёння) знаходзяцца клумбы і фантан. На плошчы ўжо падраслі дрэвы, а яшчэ за некалькі гадоў да таго, як быў зроблены здымак, па ўспамінах Ірыны Пятроўны, на гэтай плошчы аднойчы нават прызямліўся верталёт, з якога высадзіўся нейкі чыноўнік з партфелем. Ён кудысці спяшаўся.
На наступным фотаздымку, зробленым у пачатку 1980-х гадоў напярэдадні навальніцы ў адзін з летніх дней, можна ўбачыць Гомельскае гарадское бюро падарожжаў, замест якога ў 1985-м годзе было створана вядомае ў раёне кафэ «Пышачная», а зараз знаходзіцца піцэрыя. У правым ніжнім кутку можна пабачыць частку фантана, пабудаванага насупраць увахода ў райвыканкам і, здаецца, самага прыгожага ў горадзе. На жаль, ён не захаваўся (быў дэмантаваны ў 1988-м годзе). Зараз на гэтым месцы знаходзіцца вялікая клумба з кветкамі.

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Не пазней за 1984 год.

Як будаваўся Савецкі раён. Былыя яго жыхары, што з’ехалі ў Германію, падзяліліся матэрыяламі з сямейнага архіва

Тое ж месца праз сорак гадоў, 2008 год.

Вось гэтак з балкона адной кватэры ўдалося захаваць невялікі кавалак гісторыі — першыя гады маладога раёна. І сёння, спадзяюся, яго жыхарам будзе цікава ўбачыць гэтыя здымкі, успомніць свае маладыя гады. А мабыць, хтосці і трапіў у кадр фатографа ў тыя далёкія часы і раптам пазнае сябе, ці блізкіх...
Застаецца падзякаваць Пятру Іванавічу Лукашэвічу (ураджэнцу вёскі Дзяржынск Лельчыцкага раёна, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны), якога, на жаль, ужо няма з намі, за гэтыя фотаздымкі, і ягонай дачцэ — Ірыне Пятроўне Янке (Лукашэвіч) за тое, што іх захавала і падзялілася з намі.
Спадзяюся, што чытачам яны спадабаюцца, і справа будзе працягнута. А мы пабачым яшчэ шмат цікавага, што гадамі хаваецца ў сямейных архівах.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужно ли городу новое колесо обозрения в парке?

Новости Гомеля

Жизнь после ДТП. На примере гомельской школьницы Насти Юрченко узнали, почему белорусские дети вынуждены проходить реабилитацию за границей

Хотите узнать больше?   Два года минуло с трагическо­го дня, когда на улице Быховской в районе 40-й школы под колёса авто­мобиля попала школьница Настя Юр­ченко. 49

Неподсудна, или Водитель без головы

Хотите узнать больше? В российском Ханты-Мансийском автоном­ном округе траур: в ДТП на трассе Ханты- Мансийск — Тюмень погибли десять детей. За жизнь ещё двенадцати до сих 61

Начальник городского отдела по ЧС о том, обязательно ли устанавливать пожарные извещатели и когда нужно звонить в «101»

Хотите узнать больше? Обязательно или жела­тельно устанавливать в квартире автономные пожарные извещатели? Какие платные услуги оказывает МЧС? Где в этом году снесут 246

Школьники Гомельщины нарисовали здоровые улыбки

Хотите узнать больше? Конкурс рисунков «Улыбайся на здоровье!» прошёл в Гомеле. В нём приняли участие школьники со всей области. Организовал творческое состязание во время 46

Нет кариесу. Школьники Гомельщины нарисовали здоровые улыбки

Хотите узнать больше? Конкурс рисунков «Улыбайся на здоровье!» прошёл в Гомеле. В нём приняли участие школьники со всей области. Организовал творческое состязание во время 43

В Гомеле чествовали бойцов трудовых отрядов

Хотите узнать больше? Гомельщина второй год подряд занимает первое место в республике по итогам трудового семестра. В этом году свой первый рубль заработали более 15 тысяч 47

Городской центр культуры на один день станет гомельским диснейлендом

Хотите узнать больше? Первый день старого Нового года вся полезная площадь Городского центра культуры будет отдана под детские развлечения. В 10 часов 14 января здесь 46