Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Магічная мапа Гомеля ад Леслі Найфа

Магічная мапа Гомеля ад Леслі Найфа

Лідар металёвага «Gods Tower» легендарны Леслі Найф назваў тры самыя гатычныя, загадкавыя ды вусцішныя месцы роднага Гомеля.

Спуск па вуліцы Падгорнай

Магічная мапа Гомеля ад Леслі Найфа

За царскім часам гэты раён называўся Каўказ. Каўказ мае багатую гісторыю: калісьці тут былі публічныя дамы, а падчас Другой сусветнай вайны стаялі шыбеніцы, на якіх вешалі непажаданых.

Старая Валатова

Магічная мапа Гомеля ад Леслі Найфа

Вёска ў межах горада, у пачатку 90-х многія бачылі над ёй НЛА, можна тут сустрэць і прывідаў. Я сам назіраў дзіўныя з’явы. Тут ёсць месца, дзе знаходзіцца паварот ракі і невялічкая выспа, на якую мы хадзілі адпачываць. Пераходзячы ноччу рэчку ўброд, на дрэвах я пабачыў Вілію. Гэта такая прывідная жанчына, якая спераду ёсць, а калі глядзець ззаду, яна знікае. Можна сказаць, што я зашмат ужыў алкаголю, але дыму без агню не бывае. Да таго ж у гэтым месцы зданяў бачылі многія.

Могілкі ў Навабеліцы

Магічная мапа Гомеля ад Леслі Найфа

На Навабеліцкіх могілках ёсць адзін склеп. Мясцовая легенда кажа, што пасля вайны ў ім былі знойдзеныя нямецкія дакументы. Аднойчы супрацоўнікі спецслужбаў пайшлі ў той склеп нешта шукаць ды і самі зніклі, і сувязь з імі перарвалася. Пасля гэтага выпадку склеп зачынілі, і цяпер туды нікога не пускаюць.

Ілюстрацыі Андруся Такінданга

Сутнасць праекта «Магічная Мапа» кампаніі «Будзьма беларусамі!»: з існых адасобленых «пазлаў» — мясцінаў беларускіх гарадоў — стварыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі. Горад — прастора супольная. І магічная мапа павінная стварацца супольна. Таму прапаноўваем стаць удзельнікам праекта ўсім, хто хоча падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі.

Мы чакаем і вашых допісаў! Дасылайце на адрас кампаніі razam@budzma.by (з пазнакай у тэме ліста «Магічная Мапа») спіс сваіх магічных месцаў (не больш за тры), тых месцаў, якія маюць сваю гісторыю і патэнцыйна будуць цікавыя іншым жыхарам горада. Дасылайце пералік разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для вас дарагое альбо чаму вы лічыце яго магічным, адметным. Найцікавейшыя аповеды будуць публікавацца на нашай старонцы «Магічная Мапа» і аздабляцца малюнкамі Андруся Такіндага. Калі вы малюеце самі, дасылайце і свае малюнкі!

Чытаць пра праект Магічная Мапа ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужно ли городу новое колесо обозрения в парке?

Новости Гомеля

Министерство образования Беларуси озвучило изменения, которые планируют внести в новую редакцию Кодекса об образовании

Хотите узнать больше? Соответствующая информация размещена на сайте "СБ. Беларусь сегодня". В соответствии с новой редакцией кодекса, школьники смогут идти в первый класс 96

Гомельчан приглашают на литературно-музыкальный вечер, посвящённый творчеству Владимира Высоцкого

Хотите узнать больше? Интересно провести вечер 30 января, вспомнив творчество известного поэта и барда, можно будет в «Арт-кафе на Ирининской» (Городской центр культуры). 29

Вынесена на обсуждение идея строительства дома в Любенском микрорайоне

Хотите узнать больше? Управление капитального строительства города Гомеля нашло свободную площадку в квартале улиц Быховская и Хмельницкого, пригодную для строительства 57

СК ищет очевидцев «скрытого» ДТП в Гомеле

Хотите узнать больше? 17 декабря примерно в 3 часа 10 минут на обочине близ дома №40 на улице Давыдовской был обнаружен мужчина без признаков жизни. На теле погибшего 66

Фотофакт. Всемирный день снега отпраздновали 14 января в Гомеле

Хотите узнать больше? Гомельчанам предложили оставить в покое домашние дела и провести этот день на зимнем воздухе. В заречной зоне прошли областные соревнования 97

«Шчодры вечар - добрым людзям». Гомельчане отпразднуют старый Новый год на центральной площади

Хотите узнать больше? Сегодня у главной городской ёлки на площади Ленина состоится народное колядное гуляние с песнями, шутками, играми и гаданиями. Сегодня у главной 93

Министерство по чрезвычайным ситуациям информирует

Хотите узнать больше? В связи с прогнозируемыми сильными осадками в субботу 14 января Министерство по чрезвычайным ситуациям информирует гомельчан и гостей города о 48