Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Старая вежа” - новая візітоўка Гомеля

“Старая вежа” - новая візітоўка Гомеля

Ёсць! Нарэшце гэта адбылося: у абласным цэнтры пачата будаўніцтва арыгінальнага архітэктурнага комплексу. Рашэннем інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Гомельскай вобласці і з улікам заўваг Гомельскага гарвыканкама ТАА “Гомельскі цэнтр будаўніцтва і рамонту” атрымала канчатковы дазвол на рэканструкцыю воданапорнай вежы па вуліцы Кірава, 89, у Гомелі. Тут з’явіцца аб’ект грамадскага харчавання — кафэ.

Нагадаем, на старонках “Гомельскай праўды” мы ўжо распавядалі аб вежы і самім комплексе (“Гомельскія данжоны”, “ГП” ад 9 лютага 2010 года; “Лялька. Калі з’яўляецца сапраўдны гаспадар”, “ГП” ад 22 мая 2010 года). Будаўніцтва гэтага аб’екта не пачыналася з-за таго, што вырашалася пытанне аб памерах пляцоўкі. Калі б яна была пашырана, комплекс быў бы значна большым. Зараз тэрыторыя складае амаль 0,1 га (10 сотак): 0,055 га — мелася раней, 0,04 га было выдзелена рашэннем Гомельскага гарвыканкама пад будаўніцтва. З улікам памераў і быў распрацаваны план узвядзення архітэктурнага комплексу.

Заказчыкам і генеральным падрадчыкам работ з’яўляецца згаданае таварыства. Будаўніцтва падзелена на дзве чаргі: 1 лютага — 31 снежня 2011 года, 1 студзеня — 1 чэрвеня 2012 года. Калі ўсе работы будуць праведзены належным чынам і будзе дастатковае фінансаванне, да канца 2012 года кафэ прыме першых наведвальнікаў.

У дзень, калі я пабываў на будаўнічай пляцоўцы, тут завяршаліся работы па ўзвядзенні падмурка прыбудовы. Вядучы інжынер па інвестыцыях ТАА “Гомельскі цэнтр будаўніцтва і рамонту” Валерый Сакалоў адзначыў, што асноўнай праблемай пры будаўніцтве гэтага комплексу з’яўляецца абмежаванасць пляцоўкі. Зараз будаўнікі выйшлі на адзнаку “0”, а гэта значыць, што праз дзень-два яны пачнуць класці цэглу. Комплекс будзе складацца з вежы і трохпавярховай прыбудовы, якая зараз і ўзводзіцца.

Уладальнікі вырашылі здзівіць наведвальнікаў. Па-першае, акрамя таго, што кожны з трох паверхаў будзе адрознівацца ўнутраным афармленнем, прадугледжваецца таксама, што ў кожнага з іх будзе свой расклад працы. Такое своеасаблівае кафэ ў кафэ. Прыбудова, як і вежа, будзе з чырвонай цэглы. Над трохпавярховай прыбудовай узнімецца невялічкая чатырохгранная вежачка з флюгерам ці сцягам наверсе. Дах будзе плоскі і стылізаваны зубцамі, накшталт баявой пляцоўкі знакамітай камянецкай вежы. Уладальнікі плануюць пасля завяршэння ўсіх работ арганізаваць на даху тэрасу для адпачынку з лужком, карлікавымі дрэўцамі.

Зараз у воданапорнай вежы, вышыня якой з дзесяціпавярховы дом, пачынаюцца падрыхтоўчыя работы па мантажы столявых перакрыццяў. Іх праводзіць вельмі цяжка, бо тэхніку сюды ніяк нельга даставіць, усё робіцца толькі ўручную. На першым паверсе вежы будзе гардэроб, на другім, магчыма, з’явіцца більярд, на астатніх… няхай гэта будзе сюрпрызам.

Тэрыторыя ўсяго комплексу будзе адпавядаць стылю вежы. Агароджа з чырвонай цэглы будзе ўпрыгожана ліхтарыкамі.

Паралельна з будаўніцтвам кафэ праводзяцца работы па добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі. Гомельскі цэнтр будаўніцтва і рамонту ўжо выканаў абяцанне зрабіць агароджу і адрамантаваць медпункт дзіцячага сада № 15 “Сонейка”, які месціцца паблізу. Заезд да комплексу будзе з вуліцы Кірава, выезд — на Новапалескую. На Кірава будзе зроблена паркоўка.

Дырэктар ТАА “Гомельскі цэнтр будаўніцтва і рамонту” Вадзім Кернажыцкі адзначыў: “Будучы комплекс — гэта наш гонар, гэта твар нашага таварыства. Мы праводзім рэканструкцыю вежы з улікам новай прыбудовы. Усё гэта застанецца нам, нашым дзецям, унукам, будучым пакаленням”.

Назва ў кафэ будзе простая, прыгожая, сімвалічная — “Старая вежа”.

Воданапорныя вежы і маякі прызнаны самай незвычайнай нерухомасцю ў свеце. У апошнія гады мода на іх узрасла, шмат дзе іх ператвараюць у кавярні, кафэ, гасцініцы, нават прыстасоўваюць пад жыллё. Вось і ў Беларусі ў хуткім часе з’явіцца яшчэ адно арыгінальнае і цікавае месца для адпачынку, прапіскай якому стане горад Гомель. Назіраючы за цікавасцю жыхароў горада да гэтага аб’екта, можна меркаваць, што “Старая вежа” будзе карыстацца вялікім попытам. Магчыма, яна стане яшчэ адной візітнай карткай абласнога цэнтра.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужно ли городу новое колесо обозрения в парке?

Новости Гомеля

«Мама, возьми меня на ручки». Приёмные родители о трудностях воспитания чужих детей

Хотите узнать больше? Белорусские семьи предпочитают иметь одного-двух детей, ссылаясь на нехватку сил и денег. Но есть мамы, ко­торые растят своих и при этом берут на 17

Гомель сохранил лидирующие позиции и стремится к зарплате «по пятьсот»

Хотите узнать больше? Во Дворце культуры железнодорожников чествовали трудовые коллективы, ставшие победителями в своих отраслях по итогам работы в 2016 году. К Первомаю 18

В этом году гомельские кладбища ждёт инвентаризация

Хотите узнать больше? В прошлом году всту­пили в силу новые Пра­вила содержания и благо­устройства мест погребе­ния, где прописано, как часто должна проводить­ся 54

Без паники. В кооперативных домах вентканалы чистят специалисты за деньги

Хотите узнать больше? В прошлом номере «Советского района» областное ЖКХ предупре­дило наших читателей о том, что в Гомеле появились мошенники, кото­рые навязывают жителям 39

ЧЕКИ ЖИЛЬЁ – как использовать

Хотите узнать больше? Согласно решению Гомельского областного исполнительного комитета от 7 декабря 2007 года № 1102 «О порядке и условиях перечисления денежных средств от 75

Наша забота, а не енота

Хотите узнать больше? Многим запомнился увиденный по телевидению, в интернете забавный видеоролик «Еноты-барабанщики сортируют мусор», в котором эксперты мусорных дел 46

Информация для граждан, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий

Хотите узнать больше? 20 марта 2017 №205 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 декабря 2016 №1102 и от 29 декабря 44

Четыре дня в начале мая. Воспоминания Игоря Лапшина о командировке в чернобыльскую зону

Хотите узнать больше? Сегодня Игорь Лапшин (на фото в центре) преподаёт в Гомельском филиале Университета гражданской защиты МЧС Беларуси. С молодым поколением спасателей 50