Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Алесь Бяляцкі: “Гомельскія руляць!”

У працяг сваёй літаратуразнаўчай працы Алесь Бяляцкі даслаў з-за кратаў водгук на кнігу “Зямля пад крыламі Фенікса” (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі) пісьменьніка-постмадэрніста Сяргея Балахонава, які жыве і працуе ў Гомелі.


28 ліпеня 2013
Бабруйск

Даслалі мне сюды кніжку Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса”. Яна выйшла ў 2012 годзе, вылучалася на прэмію Ежы Гедройца і была за гэты час даволі шчодра адрэцэнзаваная. Тым ня меньш і мне хочацца сказаць некалькі слоў, ці, як напісаў бы Сяргей Балахонаў, уставіць свае два шэлегі.
Адразу скажу, што кніжка мне спадабалася, хаця чытаць яе было няпроста, і рабіў гэта я невялікімі порцыямі. “Вінаватая” тут даволі аднастайная пабудова сюжэтаў тэкстаў у кніжцы, калі аўтар, беручы нейкую цікавую на ягоны погляд зьяву, ці міфалагічную, казачную жывёлу, ці жамяру, як бы праязджае па гісторыі Беларусі з даўніх часоў і да нашых дзён. Тканіна тэкстаў надзвычай насычаная рознымі ўяўнымі і праўдзівымі гістарычнымі фактамі, змадэляванымі разнастайнымі цытатамі, што робіць іх ня лёгкім чытвом, а ўдумлівай разумовай працаю.

Алесь Бяляцкі: “Гомельскія руляць!”

Алесь Бяляцкі: “Гомельскія руляць!”

Але зададзеныя аднастайнасьць і перагружанасьць тэкстаў гістарычнымі рэаліямі маюць свой непаўторны цымус. Гэта – стыль! Стыль гэтых тэкстаў, я сказаў бы, іранічная падробка. Мяне зразумеюць сапраўдныя аматары беларускай гісторыі, якія спасьцігаюць нашую гісторыю па аўтэнтычных тэкстах, па навуковых манаграфіях і дасьледваньнях. Што можа быць лепшым за гэтую чароўную занудлівасьць і манатоннасьць праўдзівага гістарычнага беларускага тэксту!
Сяргей Балахонаў выдатна валодае гістарычным матэрыялам. Ён адчувае сябе ў стыхіі беларускай гісторыі, як рыба ў вадзе. Адзначу толькі два пункты, якія закранулі мяне.
Адзін з іх – малавядомы, але паказальны. У тэксце “Пчолачкі гудуць…”, або Кароткая гісторыя крыўскага сакральнага пчалярства” сярод іншых “гістарычных крыніцаў” згадваецца і руская быліна “Русские богатыри и Лихо Одноглазое”, у якой “воинство русское” у “пределах литовских” сутыкаецца з “пчелиной шайкою кривичьскою, как кривичьскою, то тако ж и литовскою”. У выніку пчолы моцна пакусалі рускае войска.
Здавалася б прычым тут рускія быліны і літоўскія (чытай - беларускія) пчолы. Здаецца, гістарычныя фантазіі аўтара занадта ўжо “расьцякліся па дрэву”. Вось жа і не. Мяне некалі моцна зьдзівіла, калі я быў пагартаў фальклёрны том рускіх былінаў, запісаных у 20-я гады ХХ стагоддзя на поўнычы Расіі, у Архангельскай вобласьці. У іх галоўнымі і лютымі ворагамі рускіх, нароўні з татарамі, і гэтак жа ж часта згадваецца … Літва. Ці гэта было водгульле супраціву ХІІІ стагоддзя паміж Вялікім княствам Літоўскім і паўночнымі расійскімі княствамі, Пскоўскім і Вяліканоўгарадскім, ці вынік пазьнейшых бясконцых войнаў і паходаў. Асабліва актыўна нашыя продкі – беларусы хадзілі ваяваць на поўнач Расіі падчас “вялікай смерти” ў пачатку XVII стагоддзя. А можа гэтая пагроза ад “літвы” ўспрымалася паўночнымі рускімі землямі як пастаянная, на працягу стагоддзяў, ня ведаю.
У пацьверджаньне маіх думак прачытаў нядяўна ў кнізе “Сьвяты Аляксандр” пра Аляксандра Неўскага пра Сьвірскі манастыр, які стаіць на поўначы, у Аланецкім краі, у Карэліі. З манастырскіх хронік вядома, што падчас “смуты” ў XVII стагоддзі адбылося яго разграбленьне, вядомае як “літоўскае разграбленьне” і “нашэсьце Літвы”. Трэба адзначыць, што праваслаўныя манастыры на поўначы Расіі, разам з рэлігійнымі, выконвалі функцыі адміністратыўных і гаспадарчых цэнтраў.
Наступны пункт, за які я зачапіўся ў аповядах Сяргея Балахонава, датычны канца XVIIІ стагоддзя ў нашай гісторыі, часоў падзелу Рэчы Паспалітай, аўтаномнай часткаю якой было і Вялікае княства Літоўскае, адпаведна і Беларусь. Некалькі сюжэтаў у аўтара заканчваюцца, згасаюць ці моцна падупадаюць якраз у зьвязку з гэтай падзеяй. І апошняе цьвіценьне папараць-кветкі адбылося ў 1794 годзе, пасьля апошняга, трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай; і рыба-кіт была зьведзеная расійскімі жаўнерамі ў той самы год падаўленьня расейцамі паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі; і зьнішчэньне пасадак ківі ў нашых агародчыках ішло разам з зьнішчэньнем нашай супольнай з літоўцамі, палякамі ды заходнімі ўкраінцамі дзяржавы; і птушку фенікса зацята палявалі “усмирители” і “освободители”; і сакральнае пчалярства было забаронена ў 1796 годзе сакрэтным цыркулярам Екацярыны ІІ. Як мякка і далікатна піша Сяргей Балахонаў, “так ужо сталася ў гісторыі беларускай, што многае добрае і пазітыўнае скончылася пры канцы XVIIІ стагоддзя пасьля “воссоединения” з Расіяй”.
За гэтымі жартаўлівымі і фантастычнымі “фактамі” расійскага прыгнёту насамрэч прыхаваная трагедыя беларускай еўрапейскай цывілізацыі, разьвіцьцё якой, як той Атлантыды пасьля патопу, спынілася пасьля акупацыі Беларусі Расійскай імперыяй. Метадычна і жорстка вынішчалася аж да самага апошняга часу. Нашая беларуская, сфармаваная як еўрапейская, адметнасьць, якая заключалася ў матэрыяльнай культуры, у гуманізме, урэшце ў разуменьні правоў чалавека.
Недасканаласьць беларускай гісторыі, нявызначанасьць у далейшым лёсе беларусаў прысутнічае ў творах Сяргея Балахонава і надае ім лёгкі прысмак суму. Гэта не песімізм, гэта далікатная, прыхаваная за сьмешачкамі ды жартамі спагада і любоў да беларусаў.
Сяргей Балахонаў умее стварыць адметную атмасферу ў сваіх творах. Ён актыўна выкарыстоўвае разнастайныя моўныя стылі, прысутныя ў беларускім пісьменстве розных гістарычных эпохаў. Я нават адчуў прыкрасьць, што не валодаю старабеларускай літаратурнай моваю, хоць і вучыўся на філфаку. Быў у нас курс стараславянскай мовы, а вось менавіта старабеларускую мы неяк праскочылі незаўважна. І ацаніць, наколькі Сяргею Балахонаву ўдалася стылізацыя пад яе ці гэта проста створаная ім тарабарская сумесь, я, на жаль, не магу. Але ў любым выпадку “гістарызм” стылю ягоных тэкстаў выглядае даволі праўдападобна.
Неверагодныя казачныя сюжэты, містыфікацыя, сур’ёзная праўдзівасьць іжмені гумару шчодра разсеяныя скрозь – гэта рысы прозы Сяргея Балахонава.
Мне прыемна, што Сяргей Балахонаў вучыўся ў гомельскім універсітэце, якіна тузін гадоў раней скончыў і я. Таму мне добра зразумелае ягонае памкненьне знайсьці і высьвяціць “гомельскі след Францішка Скарыны”. Ягоныя гістарычныя пошукі, адбітыя ў мастацкіх творах, цешаць мой рэгіянальны патрыятызм. Гомельскія руляць!

Spring96.org

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужно ли городу новое колесо обозрения в парке?

Новости Гомеля

В Гомеле пройдёт открытая хореографическая олимпиада по современному и экспериментальному танцу

Хотите узнать больше? Олимпиада проводится в рамках культурно-просветительского проекта «Фабрика Барокко.ЗАЗЕРКАЛЬЕ». Организатором и идейным вдохновителем является 17

Серийные воры «околпачили» более 50 гомельских автовладельцев

Хотите узнать больше? Краденые колпаки от авто сбывали на интернет-площадке. Молодые люди задержаны «на горячем», они уже дали признательные показания. Как рассказал 16

Стартап-школы откроются в Гомеле, Могилеве и других городах Беларуси

Хотите узнать больше? В Беларуси появится шесть новых Стартап-школ, где каждый может попробовать запустить бизнес под наблюдением бизнес-экспертов. 33

Константин Трацевский: «Освобождать от уплаты налога на тунеядство уполномочены депутаты»

Хотите узнать больше? Две крупные кампа­нии проходят в эти дни в белорусских налоговых органах. Во-первых, про­должается работа с лица­ми, обязанными уплатить так 151

19 января - День спасателя!

Хотите узнать больше? Администрация Советского района поздравляет сотрудников и ветеранов спасательных служб с профессиональным праздником – Днем спасателя!  Вы по 57

Гомельская библиотека празднует юбилей и не жалуется на отсутствие читателей

Хотите узнать больше? История 2-го филиала Гомельской центральной го­родской библиотеки началась в 1962 году. Тогда на улице Ба­рыкина в одноэтажном дере­вянном доме №117 48

Где в Гомеле окунуться на Крещение и набрать святой воды

Хотите узнать больше? Купели будут организованы на набережной Сожа вблизи Свято-Петропавловского собора. Также желающих окунуться ждут на озере воз­ле храма святого 51

Святая вода: инструкция к применению

Хотите узнать больше? Два-три раза в год мне начи­нает казаться, что едва ли не все взрослые жители наше­го города, включая атеистов, баптистов, пятидесятников и 128