Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Добруше перенимают опыт мозырян

У Гомельскай вобласці актыўна вывучаецца вопыт работы органаў мясцовай улады і самакіравання ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Мазырскага раёна. У чым жа арыгінальнасць і навізна гэтага вопыту? Што трэба зрабіць па яго ўкараненні на Добрушчыне? На гэтыя і шэраг іншых пытанняў нам даў адказы старшыня Добрушскага раённага Савета дэпутатаў А. М. БАРСЯКОЎ.

- Аляксандр Міхайлавіч, так у чым жа каштоўнасць вопыту мазыран, што яго так актыўна вывучаюць на Гомельшчыне? – Сутнасць яго ў паступовым павышэнні ролі мясцовых органаў улады і самакіравання ў развіцці ўсіх сфер жыццядзейнасці раёна і сельсаветаў. Канчатковая мэта шматграннай працы органаў мясцовай улады – своечасовае і якаснае рашэнне праблем насельніцтва. Вопыт мазыран – гэта творчае выкананне асноўных пастанаўленняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2007 года №21 «Аб павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва». Мазыране выпрацавалі пэўныя арганізацыйныя формы рэалізацыі пастаўленых задач і паслядоўна іх удасканальваюць. - Раскажыце аб формах работы па ўдасканаленні працы органаў мясцовай улады і самакіравання.

– На ўзроўні сельскіх Саветаў, у рамках Указа №21, паслядоўна праводзіцца праца па павышэнні ролі старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў. Яны нясуць персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на выканаўчы камітэт задач і функцый, за стан спраў на падведамаснай тэрыторыі, каардынуюць дзейнасць арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі выканкама. Пастаянна ўзгадняюць табелі ўліку працоўнага часу работнікаў устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, арганізацый жыллёва-камунальнай службы. Прымаюць актыўны ўдзел у назначэнні і вызваленні кіраўнікоў устаноў і прадпрыемстваў, змешчаных на тэрыторыі сельсавета. Толькі пасля ўзгаднення са старшынёй мясцовай улады вырашаюцца кадравыя пытанні. Старшыня можа ўносіць прапановы на сельвыканкам, а потым, у выпадку згоды, у раённы выканаўчы камітэт аб вызваленні ад займаемай пасады кіраўніка, які не выконвае рашэнні мясцовай улады.

У практыку сельвыканкамаў трывала ўвайшла такая форма работы як штотыднёвае правядзенне планёрак з усімі кіраўнікамі. Тут комплексна вырашаюцца пытанні жыццезабеспячэння рэгіёна. Прынятыя рашэнні з'яўляюцца абавязковымі і знаходзяцца на кантролі сельвыканкамаў. - Недахопам у працы мясцовых органаў улады заўсёды было недастатковае ўзаемадзеянне аддзелаў райвыканкама, раённых службаў з сельскімі выканаўчымі камітэтамі. Ці прадугледжвае вопыт мазыран рашэнне гэтай праблемы?

– Праблемы вырашаюцца ў працоўным парадку на працягу тыдня. А нявырашаныя – разглядаюцца на штотыднёвых апаратных нарадах у райвыканкаме. У іх працы прымаюць удзел кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, раённых службаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў. Нарады дбайна рыхтуюцца, абмяркоўваюцца найбольш істотныя праблемы, якія не змаглі вырашыць на месцы. І тады вердыкт выносіць старшыня райвыканкама. На апаратных нарадах са справаздачамі выступаюць кіраўнікі і старшыні сельвыканкамаў. У выніку складаецца пратакол даручэнняў.

А яшчэ мазыране для рашэння паўсядзённых праблем на месцах стварылі назіральныя раённыя тэрытарыяльныя камісіі, у якія ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх раённых службаў. Яны аказваюць дапамогу ў рашэнні праблем жыццезабеспячэння пэўнага рэгіёна. Старшыня сельскага выканкама перад пачаткам работы назіральнай камісіі аналізуе стан спраў на тэрыторыі па ўсіх накірунках жыццядзейнасці і складае план работы для назіральнай камісіі. Сюды ўключаюцца пытанні па добраўпарадкаванні, працы ўстаноў і арганізацый, прафілактыкі правапарушэнняў, абследуюцца неспрыяльныя сем'і. Складаецца пратакол абследавання рэгіёна. Праблемы абмяркоўваюцца на пасяджэннях, прымаюцца пэўныя рашэнні, складаецца пратакол. - Ці ўключае вопыт мазыран удасканаленне работы са зваротамі грамадзян?

– У раёне створана досыць эфектыўная сістэма работы са зваротамі грамадзян. Напрыклад, грамадзяніну неабходна за два дні да прыёму ў старшыні райвыканкама запісацца і выказаць сутнасць праблемы. Зварот разглядаецца ў працоўным парадку. І калі ёсць магчымасць вырашыць яго станоўча, аб гэтым паведамляецца заяўніку да дня прыёму. А калі пытанне вырашыць цяжка, на прыём запрашаюцца кіраўнікі, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца рашэнне дадзенай праблемы. Чалавек атрымлівае абгрунтаваны адказ. - Аляксандр Міхайлавіч, якая праца праводзіцца па ўкараненні вопыту мазыран?

– Па-першае, праведзена вялікая праца па вывучэнні вопыту. Адбыліся семінары і вучоба кадраў усіх узроўняў. У бліжэйшы час правядзём шэраг арганізацыйных змен у стыль і метады работы органаў мясцовай улады з улікам дадзенага вопыту. Вядома, пры ўкараненні будзем улічваць і ўласны вопыт, назапашаны за чатыры гады рэалізацыі Указа Прэзідэнта. А ён немалы і годны да памнажэння. Пры ўкараненні вопыту неабходна ўлічваць эканамічныя і фінансавыя магчымасці нашага раёна.Гутарку вяла Анастасія АСАДЧАЯ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Как вы относитесь к появлению китайских рабочих в Добруше?

Новости Добруша

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 409

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 100

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 228

Остров сокровищ в Добруше: черви-спагетти, мумии и стрельба из рогаток

Хотите узнать больше? Благотворительная организация «Надежду детям» и представители мотосообщества области подарили детям настоящий праздник. В центре Добруша в зоне 274

Библиотека в стиле барокко продана под жилье

Хотите узнать больше? На аукционных торгах продано здание бывшей библиотеки в деревне Огородня-Гомельская Добрушского района. Монументальное строение в стиле сельского 391

В Добрушском районе в ДТП погиб водитель «Нисана»

Хотите узнать больше? Вчера в 20.00 у деревни Гордуны житель деревни Уть на «Ауди» выехал на полосу встречного движения и столкнулся с «Нисаном», в котором были двое 434

Брак между китайцем и белоруской зарегистрирован в октябре в Добрушском загсе

Хотите узнать больше? Но молодой супруг не имеет никакого отношения к соотечественникам, которые трудятся в райцентре на строительстве комплекса по производству картона. 778