Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Животноводы Добрушчины готовятся к пастбищному содержанию коров

Животноводы Добрушчины готовятся к пастбищному содержанию коров

Наперадзе працаўнікоў ферм нашага раёна чакае летне-пашавае ўтрыманне грамадскага статка. Сёння начальнік аддзела жывёлагадоўлі райсельгасхарчу В.К.Кляцко расказвае аб планах жывёлаводаў на гэты адказны перыяд, падрыхтоўчай рабоце, што будзе садзейнічаць улетку вялікаму малаку.

Валянціна Канстанцінаўна, некалькі слоў пра тое, як завяршаецца стойлавае ўтрыманне?– Фініш стойлавага ўтрымання грамадскага статка стаў надзвычай цяжкім. Памятаеце, якім спякотным было мінулае лета. А гэта адбілася на кармавой базе. Востры недахоп фуражу адчуваецца ў КСУП “Калінінскі”, “Завідаўскае”, “Красная Буда”, СВК “Баршчоўскі”, “Крупец” і “Кругавец”. У гэтыя сельгаспрадпрыемствы перакінута 12,6 тысячы тон сіласу і сенажу, у тым ліку 12,5 тысяч тон з-за межаў раёна. Кармы завозяцца з Рэчыцкага, Брагінскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага раёнаў нашай вобласці, нават з Любаньскага, што на Міншчыне.Якія меры прымаюцца ў гаспадарках раёна па своечасовай падрыхтоўцы, арганізаваным пераходзе і паспяховым правядзенні летне-пашавага ўтрымання жывёлы?

– Яшчэ ў сакавіку быў выдадзены загад па райсельгасхарчы аб мерах па забеспячэнні арганізаванага правядзення летне-пашавага ўтрымання жывёлы, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак прадукцыі жывёлагадоўлі ў летні перыяд гэтага года.

Зацверджаны каляндарны план арганізацыйна-тэхналагічных мер. Гэта трэба было зрабіць і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў. Ставіцца задача: не пазней 20 красавіка перавесці ўсю жывёлу на летне-пашавы рэжым утрымання – страўліванне азімага жыта, пасеянага на зялёны корм. Цёлак і ўвесь астатні маладняк буйной рагатай жывёлы патрэбна вывесці ў летнія лагеры і арганізаваць іх кармленне з паступовым, на працягу двух тыдняў, пераводам на скармліванне летніх кармоў.

Пастаўлена задача: да 10 мая арганізаваць кругласутачнае ўтрыманне дойнага статка на пашах, даенне ў стацыянарных лагерах, выпас цёлак не менш за 14 гадзін у суткі.Валянціна Канстанцінаўна, што ўяўляе сабой каляндарны план арганізацыйна-тэхналагічных і ветэрынарных мерапрыемстваў?

– У яго ўваходзіць некалькі раздзелаў – арганізацыйна-кантрольныя меры, тэхналагічныя і ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы.

Арганізацыйна-кантрольныя меры, напрыклад, прадугледжваюць арганізцыю у кожнай гаспадарцы мерапрыемстваў па паспяховым правядзенні пашавага ўтрымання жывёлы, забеспячэнне прыросту вытворчасці малака не менш 105 працэнтаў, мяса буйной рагатай жывёлы і свіней – на 108 працэнтаў.

Патрэбна рэгулярна, не радзей аднаго разу на тыдні ў гаспадарках, штомесячна – у раёне падводзіць вынікі выканання даведзеных заданняў, распрацаваць меры матэрыяльнага і маральнага заахвочвання спецыялістаў і жывёлаводаў, якія будуць дабівацца лепшых паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.Многае будзе залежаць улетку ад тэхналагічных мерапрыемстваў. Што прадугледжваецца імі?

– Зараз завершана арганізацыя гуртоў кароў, цёлак. За імі замацаваны пэўныя ўчасткі пашаў. У гаспадарках раёна ёсць 14 369 гектараў культурных пашаў, 4565 гектараў якіх знаходзяцца на адлегласці менш за адзін кіламетр ад ферм. Апрача таго, ёсць яшчэ 3541 гектар шматкампанентных пашаў. На адну карову іх прыпадае па 0,31 гектара. Яшчэ вышэйшыя гэтыя паказчыкі ў КСУП “Агракамбінат “Новы шлях”, “Жгунскае”, “Калінінскі” і іншых.

У кожнай гаспадарцы распрацавана і прынята схема зялёнага канвеера, якая забяспечвае паступленне зялёнага корму для ўсёй жывёлы па заатэхнічных нормах.

Ставіцца задача скармліваць не менш за 100 грамаў мінеральных дабавак у суткі на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, забяспечыць яе ў летніх лагерах не менш чым 100 літрамі вады ў суткі. Даенне кароў будзе арганізавана з такім разлікам, каб працягласць адной дойкі не перавышала дзвюх гадзін, а інтэрвал паміж імі быў не менш за 5 і не больш за 12 гадзін.

Для атрымання максімальных прываг, захавання маладняку, правядзення рамонту і санацыі жывёлагадоўчых памяшканняў маладняк з фермаў патрэбна вывесці ў летнія лагеры, адкормачныя і выгульныя пляцоўкі. Жывёлу патрэбна забяспечыць паўнацэнным кармленнем.

Для зацікаўленасці жывёлаводаў у павышэнні прадуктыўнасці статка і росце аб’ёмаў вытворчасці кіраўнікам гаспадарак рэкамендавана ўстанавіць аплату працы, прымяняючы і натуральную, у залежнасці ад зніжэння затрат кармавых рэсурсаў на вытворчасці прадукцыі і прадуктыўнасці да ўзроўню мінулага года. Ва ўсіх летніх лагерах кругласутачнага ўтрымання кароў і цёлак неабходна абсталяваць станкі для штучнага асемянення пагалоўя.Валянціна Канстанцінаўна, зараз у некаторых гаспадарках жывёла знаходзіцца на азімых, прызначаных на зялёны корм. Як пачынаецца пашавае ўтрыманне?

– Сёлета ў сельгаспрадпрыемствах раёна на зялёны корм выдзелена 2195 гектараў азімых. На пачатак гэтага тыдня пашавае ўтрыманне пачалося ў КСУП “Красная Буда”, “Завідаўскае”, ПСУП “Церахоўка-Агра”, СВК “Крупец” і “Баршчоўскі”.

У гэтых гаспадарках пасвяцца 4185 кароў і 3420 цёлак. Неўзабаве пашавае ўтрыманне пачнецца і ў астатніх гаспадарках раёна.

У гэты перыяд спецыялістам, жывёлаводам патрэбна прыкласці максімум намаганняў, каб на танных зялёных кармах атрымаць максімум прадукцыі ферм.Мікола ШЫШОЎ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли в Добруше магазин "Евроопт"?

Новости Добруша

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 419

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 100

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 229

Остров сокровищ в Добруше: черви-спагетти, мумии и стрельба из рогаток

Хотите узнать больше? Благотворительная организация «Надежду детям» и представители мотосообщества области подарили детям настоящий праздник. В центре Добруша в зоне 276

Библиотека в стиле барокко продана под жилье

Хотите узнать больше? На аукционных торгах продано здание бывшей библиотеки в деревне Огородня-Гомельская Добрушского района. Монументальное строение в стиле сельского 396

В Добрушском районе в ДТП погиб водитель «Нисана»

Хотите узнать больше? Вчера в 20.00 у деревни Гордуны житель деревни Уть на «Ауди» выехал на полосу встречного движения и столкнулся с «Нисаном», в котором были двое 436

Брак между китайцем и белоруской зарегистрирован в октябре в Добрушском загсе

Хотите узнать больше? Но молодой супруг не имеет никакого отношения к соотечественникам, которые трудятся в райцентре на строительстве комплекса по производству картона. 778