Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В котельной Добруша монтируется когнитивная установка

В котельной Добруша монтируется когнитивная установка

У аператара газавай кацельні Людмілы Аднавочка (на здымку) ў хуткім часе прыбавіцца работы. Сёння жанчына кантралюе паказчыкі аднаго катла, сочыць за аўтаматыкай і самастойна прымае рашэнні па недапушчэнні аварыйнай сітуацыі. У наступным ацяпляльным сезоне вадагрэйных катлоў будзе намнога больш, з’явіцца і газавая кагнітыўная ўстаноўка.

Рэканструкцыя кацельні “Меліяратар” пачалася яшчэ зімой. Работы не абмяжоўваюцца заменай катлоў. Перапланіроўцы і рамонту падлягае ўвесь будынак, спраектаваны ў 1967 годзе. Адзін са старых катлоў ужо дэманціраваны. На яго месцы размясціліся два новыя, замежнай вытворчасці. Часткова рэканструявана і газаразмеркавальная сістэма. За лета патрэбна паспець дэманціраваць апошні вадагрэйны агрэгат, падключыць усё новае абсталяванне ў адну сістэму, закончыць рамонт будынка.

– Чакаем толькі завяршэння ацяпляльнага сезона, – расказаў майстар участка кацельняў КУП “Добрушскі камунальнік” Аляксандр Шаўцоў. – Жыхарам мікрараёна давядзецца крыху пацярпець: на некаторы час будзе адключана гарачае водазабеспячэнне, затое пасля ўстаноўкі ўсяго абсталявання кацельня будзе здольна абслугоўваць усе будынкі мікрараёна, у тым ліку і тыя, якія толькі плануецца ўзводзіць.

Праект, праўда, нятанны. Лік ідзе на мільёны долараў, затраты фінансуе Сусветны банк. Што Добруш атрымае ад яго рэалізацыі? Перш за ўсё, эканомію электраэнергіі і спажываемага газу, што ў сучасных умовах становіцца першачарговай задачай. Навінкай стала і выкарыстанне кагнітыўнай устаноўкі. Цеплавой энергіі, якая выдзяляецца пры ахалоджванні 16-цыліндравага газавага рухавіка, і выхлапных газаў ад яго, хопіць на падагрэў вады для ўсяго мікрараёна. Але гэта не асноўная мэта. Устаноўка будзе выпрацоўваць электрычнасць. Яе разліковая магутнасць – адзін мегаВат.

– Невялікую частку электраэнергіі будзе спажываць сама кацельня, а астатняя пойдзе на патрэбы горада, – расказаў Аляксандр Шаўцоў. – Такі праект – новы не толькі для Добруша, але і для ўсёй вобласці. Адметна, што абсталяванне пастаўляюць вядомыя замежныя фірмы. Рухавік, напрыклад, зроблены ў ЗША, а ўстаноўка – у Чэхіі. Якасныя і надзейныя і астатнія вузлы сістэмы цеплазабеспячэння. Старая, яшчэ савецкай вытворчасці, запорная арматура значна большая і цяжэйшая ў выкарыстанні, чым сучасная. Гэты праект дасць кацельні новае жыццё і дазволіць стаць адной з самых перадавых і аснашчаных на Гомельшчыне.

Сяргей ЧАЙДАК

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Как вы относитесь к появлению китайских рабочих в Добруше?

Новости Добруша

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 397

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 97

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 227

Остров сокровищ в Добруше: черви-спагетти, мумии и стрельба из рогаток

Хотите узнать больше? Благотворительная организация «Надежду детям» и представители мотосообщества области подарили детям настоящий праздник. В центре Добруша в зоне 273

Библиотека в стиле барокко продана под жилье

Хотите узнать больше? На аукционных торгах продано здание бывшей библиотеки в деревне Огородня-Гомельская Добрушского района. Монументальное строение в стиле сельского 391

В Добрушском районе в ДТП погиб водитель «Нисана»

Хотите узнать больше? Вчера в 20.00 у деревни Гордуны житель деревни Уть на «Ауди» выехал на полосу встречного движения и столкнулся с «Нисаном», в котором были двое 433

Брак между китайцем и белоруской зарегистрирован в октябре в Добрушском загсе

Хотите узнать больше? Но молодой супруг не имеет никакого отношения к соотечественникам, которые трудятся в райцентре на строительстве комплекса по производству картона. 768