Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Новы і бяспечны

Новы і бяспечны

Многія лічаць мікрараён “Меліяратар” адасобленым куточкам Добруша. Асабліва гэта стала вылучацца, калі, у сувязі з рамонтам моста, яго “адрэзалі” ад цэнтра. Жыхарам мікрараёна і так было складана дабірацца ў цэнтр горада, а сёння гэта зрабіць яшчэ цяжэй. Пастаянныя спазненні аўтобусаў і маршрутных таксі, таму што трэба рабіць аб’езд па дрэннай дарозе, пыл – усё гэта кожны дзень іх засмучае. Па высвятленне пытання рамонту моста мы звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама С. В. Пятроўскага.

– Сяргей Віктаравіч, адкажыце, калі ласка, колькі часу будзе весціся рэканструкцыя моста?

– Згодна з тэхнічным пашпартам аб’екта, рамонт моста ажыццяўляецца 11 месяцаў. У жніўні 2011 былі распачаты работы. Лічыце самі: у ліпені 2012 яны павінны завяршыцца. Але ў кожнай справе ёсць свае асаблівасці. Так, своечасовы рамонт будзе праведзены з умовай рытмічнага фінансавання, а калі грошай няма, спыняецца і работа.

–А за якія сродкі і адкуль ажыццяўляецца фінансаванне гэтага аб’екта?

– Фінансаванне вядзецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту, на гэтыя мэты запланавана выдаткаваць каля 2,4 мільярда рублёў.

– Якая арганізацыя займаецца рэканструкцыяй аб’екта?

– Заказчыкам з’яўляецца КУП “Добрушскі камунальнік”, падрадчыкам – філіял “Мостабуд упраўленне №4” РУП “Мостабуд”. Менавіта гэтай арганізацыі было даручана выканаць работы па добрушскім мосце, бо яна добра сябе зарэкамендавала пры будаўніцтве такіх жа аб’ектаў у Гомелі, напрыклад, моста праз Сож.

– Якім ён будзе, мост паміж “Меліяратарам” і фарфоравым заводам па вуліцы Фрунзе?

– У першую чаргу, ён будзе бяспечным. Усім вядома, што ранейшы мост знаходзіўся ў аварыйным стане. Кожны дзень небяспека пагражала кожнаму транспартнаму сродку, які праязджаў па ім. Новы мост будзе і выглядаць па-новаму. Яшчэ трэба адзначыць, што ў бліжэйшыя дні будзе разгледжана пытанне руху гарадскога транспарту. Зіма і вясна пройдуць непрыкметна, і жыхары горада і раёна з задавальненнем будуць ездзіць па абноўленых вуліцах новых мікрараёнаў і па новым бяспечным мосце.

Анастасія АСАДЧАЯ

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Какое предприятие города вы считаете наиболее перспективным?

Новости Добруша

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 383

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 96

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 221

Остров сокровищ в Добруше: черви-спагетти, мумии и стрельба из рогаток

Хотите узнать больше? Благотворительная организация «Надежду детям» и представители мотосообщества области подарили детям настоящий праздник. В центре Добруша в зоне 273

Библиотека в стиле барокко продана под жилье

Хотите узнать больше? На аукционных торгах продано здание бывшей библиотеки в деревне Огородня-Гомельская Добрушского района. Монументальное строение в стиле сельского 384

В Добрушском районе в ДТП погиб водитель «Нисана»

Хотите узнать больше? Вчера в 20.00 у деревни Гордуны житель деревни Уть на «Ауди» выехал на полосу встречного движения и столкнулся с «Нисаном», в котором были двое 426

Брак между китайцем и белоруской зарегистрирован в октябре в Добрушском загсе

Хотите узнать больше? Но молодой супруг не имеет никакого отношения к соотечественникам, которые трудятся в райцентре на строительстве комплекса по производству картона. 757