Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Добрушские семьи получили подарки

Нездарма кажуць: “Не тая маці, што нарадзіла, а тая, што выгадавала”. Зараз даволі часта можна назіраць, як дарослыя людзі, нават калі маюць сваіх дзяцей, ідуць на ўчынак, які дастойны шчырага захаплення: бяруць у сям’ю дзіця з іншай сям’і, а часам такіх дзяцей можа быць і некалькі!І пытанне нават не ў тым, як яны вырашаюць жыллёвыя праблемы і якім чынам ствараюць утульную хатнюю атмасферу. Галоўнае, адкуль у гэтых людзей такое вялікае сэрца, у якім хапае для ўсіх месца? “Усё проста, — адказала адна такая шчаслівая маці, — чужых дзяцей не бывае. Яны ўсе мае”.

На святочнае мерапрыемства “Сям’я — ачаг любові, цяпла і міру”

з нагоды Дня жанчын у раённым Доме культуры імя Куйбышава сабраліся самыя вялікія і шчаслівыя сем’і нашага раёна. Сем’і, у якіх выхоўваюцца прыёмныя дзеці, сем’і, у якія былі вернуты дзеці. І для таго, каб яшчэ раз павіншаваць дзяўчынак, сястрычак, матуль і бабуль, для таго, каб яшчэ раз падкрэсліць важнасць сям’і, у якой ствараюцца ўмовы для добрага выхавання сацыяльна актыўнага, маральна ўстойлівага падрастаючага пакалення, каб яшчэ раз ацаніць важнасць сямейных каштоўнасцяў, каб паказаць непарыўную сувязь паміж маці і дзіцём, і ладзілася гэта прыгожае, добрае і шчырае свята.

Да прысутных з віншаваннямі са святам Вясны звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Р. П. Козыраў. Ён адзначыў, што прыёмныя бацькі — гэта людзі, якія штодзённа здзяйсняюць подзвіг: выхоўваюць дзяцей. Грамадству яшчэ давядзецца ацаніць гэты святы ўчынак.

А далей пачалася феерыя з канцэртных нумароў. Прычым на сцэну выходзілі не прафесійныя артысты, а юныя госці гэтага мерапрыемства. У іх была цудоўная магчымасць выкананнем песень, танцаў, чытаннем вершаў павіншаваць самых дарагіх людзей — сваіх мам, якія, хуценька змахнуўшы слязінкі радасці, шчыра падтрымлівалі юных артыстаў.

Праз прэзентацыі, падтрыхтаваныя прыёмнымі сем’ямі, прысутныя на свяце маглі пазнаёміцца з традыцыямі такіх сем’яў, з радаснымі падзеямі, якія там адбываюцца.

Толькі якое ж свята без падарункаў? І іх было ўдосталь. У намінацыі “Берагіня” былі ўзнагароджаны маці, у якіх атрымалася зрабіць сваю сям’ю па-сапраўднаму вялікай. Каляровы тэлевізар, мікрахвалевая печ, пыласос, прас — такія падарункі для матуль падрыхтавала Гомельскае грамадскае аб’яднанне “Мотаклуб “Начныя ваўкі”. Н. Літвінава,

С. Ражкова, Н. Шэдава, Р. Мурашка атрымалі іх на сцэне раённага Дома культуры пад апладысменты прысутных.

У намінацыі “Вікторыя” былі ўзнагароджаны А. Панфілава, І. Порва, Л. Ісачанка, якія выхоўваюць дзетак з пэўнымі складанасцямі ў паводзінах. І зноў добрыя падарункі — веласіпед, кухонны камбайн, прас і фільтр для пітной вады — ад матаклуба “Начныя ваўкі” будуць прыносіць хвілінкі радасці ў гэтыя сем’і.

Благачынны округа Добрушскіх цэркваў айцец Аляксій у намінацыі “Вера” адзначыў тых жанчын, якія перамаглі свае праблемныя звычкі, сталі на шлях выпраўлення для таго, каб вярнуць сваіх дзетак. І ў іх гэта атрымалася. Пад шчырыя апладысменты сыноў і дачок гэтыя жанчыны, не стрымліваючы слёз, узыходзілі на сцэну.

Сэнс жыцця маці — у дзецях. Шчасце маці — гэта шчасце яе дзяцей. Кожная маці марыць пра тое, каб яе дзіця дасягнула ў жыцці пэўных вышынь: атрымала дастойную адукацыю, добрую прафесію. Бо вялікі гонар для маці — гэта гонар за сваё дзіця. І на свяце прысутнічалі дзеці, якія ўжо дасягнулі пэўных станоўчых вынікаў у вучобе, актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці школы. Яны сталі пераможцамі ў намінацыі “Надзея” і атрымалі ганаровыя граматы аддзела адукацыі райвыканкама і сувеніры, якія былі прадастаўлены аддзелам па справах моладзі райвыканкама.

На свята былі запрошаны маладыя маці, якія, як ніхто іншы, ведаюць кошт мацярынскай любові і пяшчоты. Гэтыя жанчыны самі выраслі ў прыёмных сем’ях ці ў прытулку, а зараз самі выхоўваюць дзетак. Менавіта К. Кажамякіна, К. Абідзіна, С. Макаранка сталі пераможцамі ў намінацыі “Стэла” і атрымалі падарункі ад каардынатара праекта “Ціцы” Л. Я. Кусцікавай.

Сампраўдная сям’я — гэта калі побач з маці і дзеткамі знаходзіцца сапраўдны мужчына: памочнік, дарадчык, майстар на ўсе рукі і проста вясёлы і клапатлівы тата. У намінацыі “Супер-тата” перамог

С. Драбкоў і атрымаў памятныя падарункі ад старшыні Беларускага дзіцячага фонду Л. С. Мяжэвіч.

Перад пачаткам мерапрыемства ў фае клуба ладзілася выстава дзіцячых малюнкаў і твораў кулінарыі: духмяных пірагоў і шыкоўных тортаў. Пераможцы гэтых выстаў атрымалі памятныя сувеніры ад рэдакцыі “Добрушскага краю”, аддзела адукацыі райвыканкама і “Начных ваўкоў”.

Сёння сярод моладзі ёсць прадстаўнікі, якім неабыякавы праблемы ў сучасным грамадстве. Гэта людзі, якія непасрэдна сваім ўдзелам садзейнічаюць арганізацыі і правядзенню такіх мерапрыемтстваў, як гэта свята, якое накіравана на прапаганду сямейных каштоўнасцяў і традыцый. І асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць Паўлу Юр’евічу Каніну, старшыні Гомельскага мотаклуба “Начныя ваўкі”, які выступіў спонсарам гэтага мерапрыемства і падрыхтаваў шмат добрых і карысных падарункаў для дзяцей і дарослых.Паліна БЫКОЎСКАЯ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Как вы относитесь к появлению китайских рабочих в Добруше?

Новости Добруша

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 433

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 101

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 230

Остров сокровищ в Добруше: черви-спагетти, мумии и стрельба из рогаток

Хотите узнать больше? Благотворительная организация «Надежду детям» и представители мотосообщества области подарили детям настоящий праздник. В центре Добруша в зоне 277

Библиотека в стиле барокко продана под жилье

Хотите узнать больше? На аукционных торгах продано здание бывшей библиотеки в деревне Огородня-Гомельская Добрушского района. Монументальное строение в стиле сельского 396

В Добрушском районе в ДТП погиб водитель «Нисана»

Хотите узнать больше? Вчера в 20.00 у деревни Гордуны житель деревни Уть на «Ауди» выехал на полосу встречного движения и столкнулся с «Нисаном», в котором были двое 441

Брак между китайцем и белоруской зарегистрирован в октябре в Добрушском загсе

Хотите узнать больше? Но молодой супруг не имеет никакого отношения к соотечественникам, которые трудятся в райцентре на строительстве комплекса по производству картона. 779