Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Крымінальны

Непрацуючы жыхар Васільеўкі Н., рыхтуючыся да зімы, залез у дом аднавяскоўкі і вынес з яго 8 трохлітровых слоікаў для закатак.

На гэтым злачынца не спыніўся. Праз дзень, дзякуючы яго намаганням, з аднаго з дамоў зніклі дзве секцыі чыгунных батарэй ацяплення, кампрэсар ад халадзільніка і дзверцы ад ацяпляльнага катла.

“Калега” Н. па крымінальным бізнесе знёс з дачнага дома хамут і аброць для каня, 10 метраў вяроўкі і клешчы. Навошта, засталося загадкай.

Пілі тры таварышы

Чарговая папойка трох дабрушан скончылася лаянкай, а потым бойкай, як кажуць “двое супраць аднаго”. Пацярпелы быў дастаўлены ў раённую бальніцу з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі і праз некаторы час памёр.

Што не падзялілі ўдзельнікі бойкі, патлумачыць яны не маглі. Поўны малюнак таго вечара аднаўляюць следчыя.

Схадзіла дзяўчынка ў госці

На паведамленне з Церахоўскай бальніцы аб знікненні непаўнагадовай пацыенткі супрацоўнікі міліцыі адрэагавалі імгненна: пошук дзяўчынкі пачаўся праз хвіліну пасля тэлефоннага званка ў дзяжурную службу.

Высветлілася, што 13-гадовая пацыентка збегла з дому і ў той жа дзень па просьбе настаўніка школы была змешчана ў бальніцу, дзе знаходзіліся яе сёстры і браты, адабраныя ў маці адпаведнай службай. Пошукі вынікаў не прынеслі, а неўзабаве ў палаце з’явілася і віноўніца здарэння. З неразуменнем яна глядзела на міліцыянераў: маўляў, схадзіла ў госці да знаёмых у суседнюю вёску, што тут такога?

Тавары “едуць” за мяжу

Валютныя праблемы і разрыў у цэнах на тавары ў Беларусі і Расіі аднавілі забыты “чалночны” бізнес. Толькі на гэты раз беларусы вязуць тавары не на Радзіму, а за мяжу.

За адзін толькі дзень на пункце пропуску “Селішча” праваахоўнікі затрымалі два мікрааўтобусы з грузам беларускага цукру. Жыхары Гомеля спрабавалі незаконна, не маючы пасведчання прадпрымальнікаў, вывезці ў Расію 134 мяхі цукру агульным коштам каля 32 мільёнаў беларускіх рублёў.

Праз некалькі дзён у рукі міліцыі трапіў яшчэ адзін гора-камерсант. У яго аўтамабіле знайшлося 820 кілаграмаў цукру і 50 веласіпедных пакрышак. Кошт канфіскаванага груза склаў 4,1 мільёна рублёў.

Сяргей ЧАЙДАК

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Какое предприятие города вы считаете наиболее перспективным?

Новости Добруша

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 404

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 99

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 228

Остров сокровищ в Добруше: черви-спагетти, мумии и стрельба из рогаток

Хотите узнать больше? Благотворительная организация «Надежду детям» и представители мотосообщества области подарили детям настоящий праздник. В центре Добруша в зоне 274

Библиотека в стиле барокко продана под жилье

Хотите узнать больше? На аукционных торгах продано здание бывшей библиотеки в деревне Огородня-Гомельская Добрушского района. Монументальное строение в стиле сельского 391

В Добрушском районе в ДТП погиб водитель «Нисана»

Хотите узнать больше? Вчера в 20.00 у деревни Гордуны житель деревни Уть на «Ауди» выехал на полосу встречного движения и столкнулся с «Нисаном», в котором были двое 434

Брак между китайцем и белоруской зарегистрирован в октябре в Добрушском загсе

Хотите узнать больше? Но молодой супруг не имеет никакого отношения к соотечественникам, которые трудятся в райцентре на строительстве комплекса по производству картона. 775