Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Добрушскому детскому садику №8 исполнилось 25 лет

 Добрушскому детскому садику №8 исполнилось 25 лет

Пад такім дэвізам урачыста прайшло свята, прымеркаванае да 25-гадовага юбілею дзіцячага садка №8 г. Добруша. ... Быў люты 1986 года. Утульным і прыгожым бачылі дзіцячы садок яго загадчыца А.В. Кобелева, загадчыца па гаспадарчай частцы

Н.С. Павяльчук, а таксама першыя супрацоўнікі Л.Р. Бандарэнка,

А.Р. Дубоўская. На плечы гэтых жанчын лёг увесь цяжар падрыхтоўкі садка да сустрэчы з дзецьмі. Амаль з самага адкрыцця выдатна працуюць у садку

А.К. Міхейцава, Т.Е. Пукінская,

Т.П. Ятчанка, Т.І. Грыцай, Т.Н. Калініна, Л.Ф. Капыткова і інш..

Прайшло 25 год. У актавай зале сабраліся добрыя сябры, якіх аб’яднаў дзіцячы садок. Свята нагадвала доўгачаканую сустрэчу, аб якой марылі шмат год. Павіншаваць юбіляраў і дзяцей прыйшлі супрацоўнікі розных гадоў, бацькі сенняшніх выхаванцаў, а таксама работнікі аддзела адукацыі райвыканкама А.Ф. Раздуева, Т.М. Лабанава, Л.А. Зубіна, Г.А. Гатальская. Колькі было ўспамінаў, віншаванняў і падарункаў!

25 год – цудоўны ўзрост, узрост надзей, адкрыццяў. Але і ў 25, і ў 30, і ў 50 год мы ўзгадваем сваё дзяцінства, юнацтва, школу і, вядома, дзіцячы сад. Час, калі дрэвы былі вялікімі, а праблемы маленькімі. “Машына часу” дазволіла прысутным апынуцца ў мінулым, убачыць цяперашняе, пабываць у будучым… Усмешкі і слёзы не сыходзілі з твараў.

Галоўнымі героямі ў гэты дзень былі дзеткі, якія ў юбілейным для садка годзе стануць першакласнікамі. Яны цешылі гасцей танцамі, песнямі, чытаннем вершаў. Зала ажывала ад шчырых выступленняў, старанна падрыхтаваных выкладчыкамі і іх выхаванцамі.

– Дарагія госці, – неаднаразова паўтарала Т.М. Волкава, загадчыца дзіцячага садка, – вялікі дзякуй вам за ўспаміны і падарункі. Усе вы пакінулі яркі след у жыцці дзіцячай установы. Наш калектыў заўсёды быў моцным, мы жылі адной дружнай сям’ёй. Менавіта таму займалі першыя або прызавыя месцы ў конкурсах. Памятаеце, у самым першым конкурсе “Выхавацель года” першае месца заняла М. Удавенка, на наступны год А. Міхейцава заняла другое месца. Колькі добрага і выдатнага было за гэтыя 25 год, усяго і не прыпомніш!

Год за годам са сцен дзіцячага садка выпускаюцца выхаванцы, падрыхтаваныя да навучання ў школе. Многія з іх прыходзяць у госці і, больш таго, ужо прыводзяць сваіх дзяцей. Педагагічны калектыў поўны рашучасці і надзей захаваць свой творчы патэнцыял, традыцыі і добрае імя дзіцячага садка.

Свята скончылася, але ў дом № 46 па вуліцы Бялінскага па-ранейшаму кожную раніцу будуць прыходзіць дзеці, каб атрымліваць новыя веды і адчуваць шчыры клопат дарослых. І выйдуць выхаванцы “Алёнкі” з яго сцен больш падрыхтаванымі для наступнага кроку ў жыцці.Анастасія АСАДЧАЯ

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Какое предприятие города вы считаете наиболее перспективным?

Новости Добруша

Занос на зимней трассе: в аварии под Добрушем погиб водитель «Форда»

Хотите узнать больше? О дорожной трагедии, которая случилась ранним утром 4 февраля, сообщили в областной ГАИ. Фото носит иллюстративный характер Авария с участием 442

Мониторинг рейдовой группы техинспекции труда областного объединения профсоюзов

Хотите узнать больше? Рейдовая группа технической инспекции труда областного объединения профсоюзов побывала в Добрушском районе.[/b] В 2016 году здесь был отмечен рост 103

Добрушскому району исполнилось 90 лет

Хотите узнать больше? В пятницу большой зал районного Дворца культуры едва вместил всех желающих посмотреть концерт, приуроченный к 90-летию со дня образования Добрушского 231

Остров сокровищ в Добруше: черви-спагетти, мумии и стрельба из рогаток

Хотите узнать больше? Благотворительная организация «Надежду детям» и представители мотосообщества области подарили детям настоящий праздник. В центре Добруша в зоне 279

Библиотека в стиле барокко продана под жилье

Хотите узнать больше? На аукционных торгах продано здание бывшей библиотеки в деревне Огородня-Гомельская Добрушского района. Монументальное строение в стиле сельского 400

В Добрушском районе в ДТП погиб водитель «Нисана»

Хотите узнать больше? Вчера в 20.00 у деревни Гордуны житель деревни Уть на «Ауди» выехал на полосу встречного движения и столкнулся с «Нисаном», в котором были двое 446

Брак между китайцем и белоруской зарегистрирован в октябре в Добрушском загсе

Хотите узнать больше? Но молодой супруг не имеет никакого отношения к соотечественникам, которые трудятся в райцентре на строительстве комплекса по производству картона. 791