Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Непаўторныя і самабытныя паркі і заказнікі

Еўрапейскі дзень паркаў адзначаецца 24 мая. Святкуюць яго і ў Столінскім раёне.

Непаўторныя і самабытныя паркі і заказнікі
Парк =Манькавічы=
Для даведкі

Гісторыя Еўрапейскага дня паркаў пачынаецца з 1999 года

Еўрапейскі дзень паркаў быў заснаваны Федэрацыяй ЕЎРАПАРК – еўрапейскай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі ў 36-ці еўрапейскіх краінах. З моманту першага правядзення (1999 год) гэты дзень адзначаецца штогод 24 мая ва ўсёй Еўропе.

Невыпадкова выбрана і дата святкавання: менавіта 24 мая 1909 года ў Еўропе быў заснаваны самы першы з дзявяці Нацыянальных паркаў у Швецыі. Вось з таго часу ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі сталі часткай каштоўнай спадчыны Еўропы.

Шматлікія мерапрыемствы на тэрыторыі паркаў, вакол заказнікаў праводзяцца з мэтай прыцягнення ўвагі да натуральнай прыгажосці Еўропы і яе культурнага набытку. Канечне, на першым месцы знаходзіцца іх ахова ва ўсе часы.


Паркі і заказнікі ў Столінскім раёне

Прырода Століншчыны непаўторная і самабытная. Цікавымі помнікамі садова-паркавай культуры канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя з’яўляюцца паркі “Нова-Беражное” і “Ніжні Церабяжоў”, помнік прыроды рэспубліканскага значэння – парк “Манькавічы”, рэспубліканскія ландшафтныя заказнікі “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты”; заказнікі абласнога значэння: журавінны на тэрыторыі Каладнянскага і Ніжне-Церабяжоўскага лясніцтва Столінскага лясгаса, ландшафтны “Ястрабель”; ландшафтны заказнік мясцовага значэння “Рухчанскі”.


Заказнік “Сярэдняя Прыпяць”

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Сярэдняя Прыпяць” размешчаны на тэрыторыі Пінскага, Столінскага і Лунінецкага раёнаў Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Плошча заказніка складае 90.447 га. Тэрыторыя заказніка – спелыя пойменныя дубровы, нізінныя балоты, пойменныя лугі, водна-балотныя ўгоддзі. У заказніку можна ўбачыць 725 відаў раслін, 36 відаў млекакормячых, 182 віды птушак (больш за 50 відаў занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі), 6 рэптылій, 10 амфібій і 37 відаў рыбы.


Заказнік “Альманскія балоты”

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Альманскія балоты” размешчаны на тэрыторыі Столінскага раёна на міжрэччы рэк Льва і Сцвіга (правыя прытокі р.Прыпяць). Гэта самы буйны ў Еўропе цэльны лесабалотны комплекс. Яго плошча складае 94.000 га. На балотах размешчаны 2 возеры: Вялікае і Малое Засомінае з займаемай плошчай каля 100 га. Ёсць яшчэ 23 возеры, памеры якіх ад 0,5 га да 5 га. У заказніку выяўлена 687 відаў раслін (12 з іх занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі), 26 відаў млекакормячых. Птушак 151 від (25 занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі). Тэрыторыя заказніка – важнае месца канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак на гнездаванні і міграцыі.


Помнік прыроды рэспубліканскага значэння – парк “Манькавічы”

Асноўным хараством і каштоўнасцю г.Століна з’яўляецца парк “Манькавічы”, размешчаны на ўскраіне горада ў напрамку вёсак Манькавічы, Белавуша.

А быў закладзены ён у 1885 годзе ў былым маёнтку князёў Радзівілаў
Манькавічах. Захаваўся і памятны камень з указаннем даты закладкі парка. У снежні 1963 года яму прысвоены статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння. На 27,9 гектарах парка расце больш 35 відаў дрэў і кустоў. Сярод іх шмат рэдкіх, экзатычных: сасна чорная, елка Энгельмана, піхты аднацветная, белая, каўказская і лжэтсуга, таполя Сімона, дуб чарэшчаты і іншыя.

На тэрыторыі парка размешчаны раённы краязнаўчы музей – адзін са старэйшых музеяў Брэсцкай вобласці.

Непаўторныя і самабытныя паркі і заказнікі

Непаўторныя і самабытныя паркі і заказнікі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Столина

Купить живую сосну предлагает Полесский лесхоз

Хотите узнать больше? Стали известны цены на живые сосны из лесных угодий Полесского лесхоза, продажа которых начнётся с 23 декабря. Опыта реализации новогодних сосен у 1 319

Сети все возрасты покорны, или Первый компьютерный класс для пенсионеров в Столине

Хотите узнать больше? Первые ученики первого на Столинщине компьютерного класса для обучения людей пожилого возраста навыкам пользования компьютером посетили первое 1 053

Из дома в Столине спасатели вынесли 62-летнего пенсионера. Мужчина жив

Хотите узнать больше? Пожар в жилом деревянном доме по ул.Пинской, что в Столине, случился в ночь с субботы на воскресенье, в 22.30. Фото ... 1 228

Главная ель Столинского района приехала на площадь из Колодного

Хотите узнать больше? Зелёную лесную красавицу уже установили на площади Ленина в Столине. Работы по её украшению гирляндами и новогодними игрушками практически завершены. 787

Браконьеры из Столинского района нанесли ущерб природе почти на 60 млн. рублей

Хотите узнать больше? Двух жителей Ольгомля задержали с незаконным уловом работники Столинской межрайинспекции на автодороге Житковичи-Столин в первые выходные декабря. 1 387

Каждый седьмой пожар на Столинщине произошёл из-за детских игр со спичками

Хотите узнать больше? 18 пожаров из 134 на Столинщине в этом году произошли по причине детской шалости с огнём. К счастью, ни один ребёнок не пострадал. Примечательно и 803

Специальную акцию в преддверии Нового года на Столинщине проводит Беларусбанк

Хотите узнать больше? Новогоднюю акцию, по которой можно получить повышенный процентный доход и приятный сюрприз в качестве сувенира, проводят в центре банковских услуг 763

Первый компьютерный класс для пенсионеров появится на Столинщине

Хотите узнать больше? Компьютерный класс для обучения людей пожилого возраста навыкам пользования компьютером откроется в Столине в пятницу, 12 декабря. ... 827