Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

60-гадовы юбілей адзначае Столінскі раённы краязнаўчы музей

Свой чарговы дзень нараджэння адзначае Столінскі раённы краязнаўчы музей у першы дзень жніўня. Менавіта 1 жніўня 1953 года Столінскім раённым Саветам дэпутатаў працаўнікоў было прынята рашэнне аб адкрыцці ў г.Століне раённага краязнаўчага музея. Таму ў гэтым годзе музею споўнілася 60 год.

60-гадовы юбілей адзначае Столінскі раённы краязнаўчы музей
С.П. Вярэніч

На Століншчыне зараз дзейнічае 16 грамадскіх музеяў. Разам са Столінскім, які з’яўляецца каардынуючым цэнтрам ўсёй краязнаўчай работы ў раёне, яны ўносяць свой уклад ў справу захавання і прапаганды гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. Таму ў гасцях у Медыя-Палесся дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Паўлаўна Вярэніч і навуковы супрацоўнік музея Юрый Сямёнавіч Юркевіч. Яны ахвотна расказалі гісторыю музея і пазнаёмілі з экспазіцыйнымі заламі.


Пра тое, як з’явіўся музей

Ідэя стварэння ў Століне краязнаўчага музея ўзнікла на пачатку 1950-х гадоў. А ўвасабленне яе ў жыццё адбывалася на працягу 1954-1955 гг. Першым дырэктарам (з 1 студзеня 1954 г.) і фактычным яго стваральнікам стала Вера Мацвееўна Очкіна – ураджэнка Расіі, якая пасля вызвалення Століншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў цесна звязала свой жыццёвы лёс з нашым краем. Менавіта яна ўзначаліла нялёгкую справу стварэння музея.

Насельніцтва раёна актыўна адгукнулася на ідэю стварэння ў Століне краязнаўчага музея. Людзі пачалі несці ўсё, што мелі цікавага са спадчыны сваіх продкаў: каменныя сякеры, старажытныя дакументы, прылады працы і побыту, розныя манеты і інш. З ўспамінаў Веры Мацвееўны мы ведаем, што самым першым экспанатам стала медная капейка з выявай Георгія Пабеданосца, якую ў 1954-м г. прынёс жыхар Століна Васіль Iгнатавіч Навумчык.


Першае месцазнаходжанне музея і адкрыццё яго першай экспазіцыі

Ля вытокаў Столінскага раённага краязнаўчага музея стаяў і Яўстафій Юльянавіч Высоцкі, які вельмі шмат зрабіў для стварэння першай экспазіцыі, а яшчэ асвоіў складанае рамяство таксідэрміста (спецыяліста па вырабу чучалаў жывёлін, рыб і птушак). У выніку набыў шырокую
вядомасць на Століншчыне і за яе межамі.

Дзякуючы намаганням В.М. Очкінай і Я.Ю. Высоцкага, першая экспазіцыя Столінскага раённага краязнаўчага музея была падрыхтавана ў сціслыя тэрміны. Яе адкрыццё адбылося 5 лістапада 1955 г. А размяшчалася яна на другім паверсе невялікага двухпавярховага будынка у цэнтры Століна, па вуліцы Леніна, 3. Экспазіцыйная плошча, на якой размяшчаліся аддзелы прыроды (1 пакой) і археалогіі (2 пакоі), была невялікай (усяго 52,7 м2). Тут размясціліся два аддзелы - прыроды і археалогіі.

60-гадовы юбілей адзначае Столінскі раённы краязнаўчы музей

Шмат яшчэ цікавых матэрыялаў заставалася ў фондах музея, бо толькі аднаго паверха невялікага будынка было мала для размяшчэння усіх прадметаў, якія маглі быць выкарыстаны ў якасці экспанатаў. З цягам часу першы паверх таксама перайшоў да музея.

Ішоў час, папаўняўся музенйны фонд. Дзякуючы далучэнню 19 студзеня 1961 г. да Столінскага раёна тэрыторыі скасаванага Давыд-Гарадоцкага раёна поле дзейнасці музея і геаграфія збору мясцовых матэрыялаў пашырылася амаль у 2 разы!


Не абыйшлося без цяжкасцей

Неўзабаве абставіны склаліся так, што над самім фактам існавання музея навісла пагроза: на ўрадавым узроўні было прынята непрадбачлівае рашэнне аб скарачэнні колькасці культасветустаноў, галоўным чынам за кошт невялікіх музеяў і бібліятэк. Пад скарачэнне папаў і Столінскі раённы краязнаўчы музей. У выніку спрэчак было знойдзена кампраміснае рашэнне, паводле якога Столінскі музей захоўваўся, але як філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Штат работнікаў пры гэтым быў скарочаны да мінімуму: заставалася толькі адзінка захавальніка фондаў. У хуткім часе гэта рашэнне было прызнана памылковым. У 1963 г. штат супрацоўнікаў музея быў адноўлены. Чарговым кіраўніком музея на шмат гадоў стала Ксенія Дзмітрыеўна Кожына.


Новы будынак музея – новая экспазіцыя

У 1970 г. музею быў выдзелены адзін з карпусоў былога Дома састарэлых калгаснікаў у парку «Манькавічы», дзе ён знаходзіцца і сёння. Быў зроблены капітальны рамонт. Адначасова супрацоўнікамі музея вялася праца па фарміраванні новай экспазіцыі: новыя памяшканні дазвалялі мець куды большую экспазіцыйную плошчу. Урачыстае адкрыццё новай, другой па ліку экспазіцыі Столінскага раённага краязнаўчага музея (плошча 206м2) адбылося 7 сакавіка 1976 г. у праграме раённага свята «Палескія зоры».

Незадоўга да гэтай падзеі музей узначаліў Юрый Мікалаевіч Камароў, які
праяўляў павышаную цікавасць да распрацоўкі тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны.

60-гадовы юбілей адзначае Столінскі раённы краязнаўчы музей

У 1984 г. дырэктарам музея стала Святлана Аляксандраўна Луцкая. Яшчэ зусім маладой, дапытлівай дзяўчынай прыйшла
яна пасля
заканчэння Столінскай сярэдняй школы ў раённы краязнаўчы музей. Пад кіраўніцтвам старэйшых калег вырасла ў дасведчанага кваліфікаванага работніка.

1 кастрычніка 1989 г. музей узначаліла 7 па ліку дырэктар – Святлана Паўлаўна Вярэніч. А ў лістападзе 1994г. экспазіцыя музея была дэманціравана ў сувязі з пастаноўкай будынка музея ў парку «Манькавічы» на капітальны рамонт. Разгарнулася праца па стварэнні новай, ужо трэцяй у гісторыі музея экспазіцыі (была адкрыта 11 снежня 2005 г.)


Экспазіцыя музея разгорнута ў 6-ці залах

Сучасная экспазіцыя разгорнута ў 6 залах: прыроды, археалогіі, гісторыі (3 залы), этнаграфіі.

Агляд пачынаецца з залы прыроды. Яна знаёміць з геаграфічным становішчам раёна, яго багатым расліннным і жывёльным светам. Тут размешчаны стэнды з рознымі картамі раёна. Можна ўбачыць шэраг відаў звяроў і птушак, у тым ліку і тых, што занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Упрыгажэннем калекцыі з’яўляюцца чучалы сямейства зубраў.

Зала археалогіі прысвечана далёкай мінуўшчыне раёна. Яго тэрыторыя
была заселена каля 10-7 тыс. гадоў таму назад. Першыя археалагічныя раскопкі на тэрыторыі нашага раёна былі праведзены яшчэ ў 2-й палове 1930-х гг. пад кіраўніцтвам вядомага польскага вучонага Рамана Якімовіча, а месцам іх правядзення стала Замкавая гара, што ў цэнтры Давыд-Гарадка. У вітрынах – мноства разнастайных рэчаў і прылад працы старажытных людзей.

60-гадовы юбілей адзначае Столінскі раённы краязнаўчы музей

У першай зале гістарычнай экспазіцыі знаходзіцца кальчуга ХІІ ст., зброя і абмундзіраванне салдат рускай арміі Айчыннай вайны 1812 г., фотакопіі дакументаў пра становішча прыгонных сялян, сялянскія хваляванні, самаробныя мячы паўстанцаў у 1863-1864 гг., а таксама іншыя ўзоры халоднай і вогнестрэльнай зброі; дакументы і матэрыялы пра ўстанаўленне Савецкай улады ў краі, аб Палескім паўстанні 1918-1919 гг.; аб жыцці ў так званы міжваенны перыяд, калі Століншчына знаходзілася ў складзе адроджанай Польскай дзяржавы, аб першых сацыялістычных пераўтварэннях. Багата прадстаўлены фотаматэрыялы, нумізматычная і фалерыстычная калекцыі, баністыка.

Асобнае месца ў гістарычнай экспазіцыі адведзена раскрыццю значэння вядомага магнацкага роду Радзівілаў у гісторыі і культуры Століншчыны на працягу звыш чатырох стагоддзяў.

60-гадовы юбілей адзначае Столінскі раённы краязнаўчы музей

Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечана асобная
зала.
Яе
экспазіцыя расказвае
аб такіх памятных старонках вайны,
як нямецка-фашысцкі так званы «новы парадак», антыфашысцкае падполле, партызанскі рух і вызваленне Століншчыны Чырвонай Арміяй у ліпені 1944 г., першыя аднаўленчыя работы. У спецыяльнай вітрыне захоўваецца мундзір ганаровага грамадзяніна Століна, удзельніка вызвалення Століншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў генерал-маёра Сяргея Міхайлавіча Маслава. Гэты мундзір быў падораны генералам нашаму музею ў 1970-я гады.

Замыкае агляд экспазіцыі зала этнаграфіі. Тут сабраны шэраг прадметаў беларускага традыцыйнага побыту, у тым ліку сельскагаспадарчыя прылады працы, узоры нацыя-нальнага адзення, калекцыі работ мясцовых майстрых (посцілкі, рушнікі і г. д.).

Плануецца стварэнне асобнай залы пасляваеннага развіцця Століншчыны. Такім чынам, храналогія ахопу гісторыі нашага краю будзе даведзена да сучаснасці і лагічна завершана.


Пастаянныя выставы

Акрамя ўласна экспазіцыі музей прапануе наведвальнікам пазнаёміцца з некалькі пастаянна дзеючымі выставамі: ордэнаў замежных дзяржаў і былога СССР, выстава славянскага іканапісу ХІХст., выстава работ мастакоў-землякоў Юрыя Сергіенкі, Сяргея Місюна і графікі нашага таленавітага земляка, рэзчыка па дрэве, графіка і этнографа-аматара Івана Супрунчыка з в.Цераблічы і іншых.

Наведвальнікі Столінскага раённага краязнаўчага музея маюць магчымасць паглядзець цікавыя відэафільмы, прысвечаныя майстрам ганчарнай справы з вёскі Гарадная, гарадам Століну і Давыд-Гарадку.

Рэдакцыя сайта Медыя-Палессе віншуе супрацоўнікаў музея і тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю з юбілеем. Шчасця, здароўя, дабрабыту!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Столина

Купить живую сосну предлагает Полесский лесхоз

Хотите узнать больше? Стали известны цены на живые сосны из лесных угодий Полесского лесхоза, продажа которых начнётся с 23 декабря. Опыта реализации новогодних сосен у 1 312

Сети все возрасты покорны, или Первый компьютерный класс для пенсионеров в Столине

Хотите узнать больше? Первые ученики первого на Столинщине компьютерного класса для обучения людей пожилого возраста навыкам пользования компьютером посетили первое 1 048

Из дома в Столине спасатели вынесли 62-летнего пенсионера. Мужчина жив

Хотите узнать больше? Пожар в жилом деревянном доме по ул.Пинской, что в Столине, случился в ночь с субботы на воскресенье, в 22.30. Фото ... 1 224

Главная ель Столинского района приехала на площадь из Колодного

Хотите узнать больше? Зелёную лесную красавицу уже установили на площади Ленина в Столине. Работы по её украшению гирляндами и новогодними игрушками практически завершены. 782

Браконьеры из Столинского района нанесли ущерб природе почти на 60 млн. рублей

Хотите узнать больше? Двух жителей Ольгомля задержали с незаконным уловом работники Столинской межрайинспекции на автодороге Житковичи-Столин в первые выходные декабря. 1 384

Каждый седьмой пожар на Столинщине произошёл из-за детских игр со спичками

Хотите узнать больше? 18 пожаров из 134 на Столинщине в этом году произошли по причине детской шалости с огнём. К счастью, ни один ребёнок не пострадал. Примечательно и 800

Специальную акцию в преддверии Нового года на Столинщине проводит Беларусбанк

Хотите узнать больше? Новогоднюю акцию, по которой можно получить повышенный процентный доход и приятный сюрприз в качестве сувенира, проводят в центре банковских услуг 761

Первый компьютерный класс для пенсионеров появится на Столинщине

Хотите узнать больше? Компьютерный класс для обучения людей пожилого возраста навыкам пользования компьютером откроется в Столине в пятницу, 12 декабря. ... 822