Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Многострадальная судьба пружанского костела

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў шмат зроблена ў справе адраджэння гістарычнай памяці беларусаў. Навукоўцы і аматары пастаянна адкрываюць факты, якія дазваляюць па-новаму паглядзець на нашу мінуўшчыну. Не застаецца ў баку ад гэтай справы і музей-сядзіба “Пружанскі палацык”, дзе захоўваецца шмат цікавых рэчаў, якія тычацца мінулага і сучаснасці роднага краю. Сярод іх асаблівае месца займае папка з арыгінальнымі дакументамі, прысвечанымі гісторыі рымска-каталіцкага касцёла ў Пружанах. Усяго яна налічвае 20 дакументаў, якія асвятляюць невядомыя старонкі з мінулага касцёла Узнясення Святой Дзевы Марыі. Выяўленне падобных экспанатаў тым больш актуальна, што ў 2011г. адзначаецца 130-годдзе з пачатку будаўніцтва ўзгаданага храма.

Першы драўляны каталіцкі храм у Пружанах мог існаваць на мяжы XV-XVI ст.ст., аб чым сустракаюцца ўскосныя звесткі, а ў 1522г. свае дзверы адчыніў мураваны касцёл у гонар Св.Жыгімонта і Св.Вацлава. Гэты храм некалькі разоў сур’ёзна пацярпеў падчас войнаў XVІ – пачатку ХІХ ст.ст., а ў 1845г. быў адабраны на патрэбы рускага ваеннага ведамства. Пад 1851г. ёсць  упамінанне аб драўляным касцёле ў Пружанах.

Пры падтрымцы пружанскага шляхціца В.Швыкоўскага на вул.Кобрынскай (цяперашняя Савецкая) у 1857 г. пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла. Аднак завяршыць пачатую справу ўладальнік палацыка не паспеў – у 1863 г. разгарэлася паўстанне К.Каліноўскага. Нацыянальнае выступленне падтрымала значная частка мясцовага шляхецтва, а таксама пружанскі ксёндз               В.Гансеўскі, які з 1859 г. служыў у храме. Менавіта разгром паўстання і новы віток палітыкі русіфікацыі сталі прычынай перадачы недабудаванага храма праваслаўнаму ведамству ў 1866 г.: замест запланаванага касцёла была адчынена Прачысценская царква (сёння на яе месцы “Універмаг”).

Але ўжо 21 снежня 1878 г. царскія ўлады зацвердзілі праект будаўніцтва новага касцёла Святога Міхаіла ў Пружанах і выдзелілі на гэта 22 тысячы  рублёў. Дазвол меў абмежаванне: касцёл не павінен быць вышэй за іншыя збудаванні горада. Менавіта таму архітэктар адмовіўся ад ўзвядзення вежаў, скляпенні былі выведзены пад самы дах, каб максімальна выкарыстаць аб’ём будынка. Асноўны архітэктурны акцэнт быў зроблены на галоўны фасад, які атрымаў строгую сіметрычную двух’ярусную кампазіцыю, характэрную для неа-класіцызму. Храм узводзіўся на зямлі (1 дзесяціна 1856 кв. сажэняў), выкупленай прыхаджанамі-католікамі ў 1881г. у памешчыка Быліны.

19 верасня 1883 г. рымска-каталіцкі храм прыняў вернікаў. Праз  год адбыліся ўрачыстасці і асвячэнне касцёла ў гонар Узнясення Святой Дзевы Марыі, Святой Ганны і Святога Караля Барталамея. Мерапрыемствы правёў святар Караль Грынявіцкі.

Каля касцёла была таксама ўзведзена амаль 8-мятровая двухпавярховая званіца, алтар якой упрыгожвалі старыя іконы: “Маці Божая Вострабрамская” (дрэва, алей), “Маці Божая” з манастыра ў Бярозе Картузскай, “Маці Божая Ружанцовая”, “Святы Антоній”, “Святы Міхаіл” і інш. У 1886г. у 10 метрах ад храма для ксяндза-пробашча быў пабудаваны драўляны 7-пакаёвы дом-плябанія, крыты гонтай.

 

Вельмі мала гісторыя нам захавала імёнаў ксяндзоў касцела Узнясення Святой Дзевы Марыі. Акрамя К.Грынявіцкага, у  ХІХ ст. ёсць згадка пра Зігмунда Цасельскага, які служыў у 1889 – 1892г.г. У больш ранні перыяд упамінаюцца Матэуш Путвіньскі (1835 – 1836), Антоній Малеўскі (1859 – 1860), Аляксандр Грынявіцкі (1863), Антоній Гадзіньскі (1871 – 1872).

Храм вельмі пацярпеў у час першай сусветнай вайны (1914-1918): быў пашкоджаны будынак касцёла, амаль знішчана арганная частка.

Сур’езныя аднаўленча-будаўнічыя работы ў касцёле распачаліся ў 1929-1930 г.г., калі святаром быў  Браніслаў Келбас. Пры матэрыяльнай падтрымцы шляхціцаў Пружанскага павета Дзяконскага і Марачэўскага ўдалося аднавіць арганнае памяшканне. Храм поўнасцю адрамантавалі: патынкавалі, пафарбавалі, замянілі дах і вокны, падлогу і ганкі вымуравалі, правялі электраасвятленне. Прыкладна ў гэты час мог пачацца роспіс касцёльнай столі. З мэтай захавання храмавага фундамента старыя дрэвы, якія раслі на двары па вул.Пацэвіча (суч.Савецкая), былі выкарчаваны і пасаджана 30 маладых ліпак. Перабудавалі і плябанію, пры якой з’явілася вялікае дадатковае памяшканне для парафіян. Храмавыя будынкі былі абмежаваны ад вуліцы плотам з літой агароджай, варотамі і брамкамі фірмы графа Ледахоўскага.

Касцёлу належала зямля каля вул.Хватка (суч.Леніна) – фальварак Плябанцы, дзе былі дом (разбураны ў 1915г.), сад, агарод. Фальварак быў выдзелены рымска-каталіцкаму касцёлу люстрацыйнай (дзяржаўнай інвентарнай) камісіяй яшчэ ў 1869 г. Пры С.Келбасе на гэтай зямлі пабудавалі шэраг гаспадарчых памяшканняў, крытых саломай. Плошча фальварка складала каля 38 гектараў (2 га займаў агарод, 24 га – ворыва і інш.). Поўны абмер уладання праводзіўся ў 1912 г. землямерам Хацімскім і ў пачатку 30-х г.г. – Яромай. Акрамя гэтага, да касцёла былі прыпісаны чыншавыя плошчы з дамамі на вул. Шарашоўскай,  Юрыдыцы (раён сучаснага “Універмага”), Разкі (прыкладна раён канторы райспажыўтаварыства).

Пружанскія ксяндзы абслугоўвалі таксама мураваныя капліцы на гарадскіх могілках (з ХІХ ст. існавалі яшчэ гаспадарчыя будынкі і вартоўня), у маёнтках Букрабаўшчына шляхціца Ляўковіча і Куплін Марачэўскіх. Да 1915 г. існавала капліца Крашэўскіх у Доўгім, якую знішчылі казакі пры адступленні расійскай арміі ў час першай сусветнай вайны.

Паводле падрабязнага інвентару 1933 г., які быў зроблены пры ксяндзу Анджэю Ніве, касцёл меў багатыя ўпрыгожанні. На Вялікім алтары знаходзіўся абраз “Узнясенне Маці Божай” (палатно, алей), створаны ў Варшаве ў майстэрні Герсона. За іконай у нішы – Распяцце Хрыста і абраз “Бог-Айцец”. У правым баку алтарнай часткі месціліся іконы: “Святы Антоній Падзеўскі”, “Сэрца Ісуса Хрыста”, “Святая Тэрэза”, а ў левай — “Уваскрэсенне Хрыстова”, “Святы Станіслаў Костка”. Усе выявы былі ўпрыгожаны залачонымі рамкамі. Каля алтара знаходзіліся скульптуры Св.Пятра і Св.Паўла, захоўваліся рэліквіі Св.Казіміра. Разам са шматлікімі іконамі, адзеннем, сцягамі, культавымі прадметамі, мэбляй у храме захоўваліся каштоўныя дакументы – метрычныя і шлюбныя кнігі, пачынаючы з 1663 г. Гонарам касцёла быў 10-галосны арган.

Цяжкія часы чакалі храм у час Другой сусветнай вайны. З 1939 г. ксёндзам у касцёле Узнясення Святой Дзевы Марыі служыў Казімір Свёнтак. У красавіку 1941 г. ён быў арыштаваны органамі НКУС і два месяцы прасядзеў у Брэсцкай турме (быў прыгавораны да расстрэлу). Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, усе арыштанты былі вызвалены, і Свёнтак пешшу вярнуўся ў Пружаны, дзе працягнуў служыць у храме. Пасля вызвалення горада ад фашыстаў будучы кардынал ізноў стаў ахвярай рэпрэсіўнай сталінскай машыны: 17 снежня 1944 г. яго арыштавалі і асудзілі на 10-гадовае зняволенне.

Асаблівую старонку гісторыі касцёла складаюць пасляваенныя падзеі. Адрадзіць іх падрабязную храналогію дазволілі арыгінальныя дакументы, якія захоўваюцца ў фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык”.

26 красавіка 1946г. прадстаўнікі раённага партыйнага кіраўніцтва разам з польскімі чыноўнікамі і ксёндзам-канонікам касцёла Антоніем Ройкам, які       ад’язджаў у Польшчу, склалі акт аб пакіданні ўсёй храмавай маёмасці, згодна з інвентарнымі кнігамі. Выключэнне складалі рэчы, якія святар мог узяць з сабой: “5 орнатов, 3 капы-ризы, 2 чаши, 1 монстраций, 1 фисгармонь, 1 металический крест, 2 альбы, 3 метрические книги” і інш. Адказнасць за захаванне храмавага памяшкання і яго маёмасці прынялі на сябе прадстаўнікі мясцовага касцёльнага камітэта на чале з І.Каралько.

 

Актам ад 2 сакавіка 1948г. указвалася, што,  згодна з рашэннем выканкама Пружанскага райсавета ад 21 лютага 1948г. №142 “О закрытии костела в гор.Пружаны”, будынкі храма і званіцы апячатваліся, а маёмасць захоўвалася паводле вопісу ад 5 студзеня 1948г. На той час налічвалася 37 адзінак рэлі-гійнага адзення, 25 ікон, мэбля, сурвэткі, дываны і інш. Усе рэчы былі складзены ў вартоўні на каталіцкіх могілках па вул.Горка.

Паводле ліста ад 24 жніўня 1950г. №1103 Брэсцкага аблвыканкама, памяшканне касцёла ў Пружанах аддавалася пад лекцыйную залу і стваралася камісія для зверкі наяўнасці апісанай маёмасці і вызначэння яе кошту. Камісія павінна была да 4 кастрычніка 1950 г. завяршыць работу і ўнесці прапановы па выкарыстанні выяўленых прадметаў. Было зроблена яшчэ некалькі вопісаў, і адказнасць за часовае захаванне 298 прадметаў прыняў на сябе загадчык райаддзела культасветустаноў А.Якуш, а потым дырэктар РДК В.Шабанаў.

Для большай часткі храмавых рэчаў кошт так і не быў вызначаны. Напрыклад, грыфы “утиль» атрымалі падсвечнікі і крыжы, а “не ценятся” – рэлігійнае адзенне, абразы, сцягі, званы, келіхі, спавядальнікі. Размеркаванне храмавага начыння адбывалася паводле рашэння выканкама Пружанскага райсавета дэпутатаў працоўных  ад 19 красавіка 1951г., падпісанага старшынёй А.Р.Свергуном. У дакуменце гаварылася: “Передать бесплатно Пружанскому Дому Соцкультуры для создания театральных кастюмов… капы, орнаты, знамена, чехлы, пояса. …Все остальные предметы, указанные в описи, использовать при ремонте Дома Соцкультуры, металические и другие  негодные предметы сдать в утиль.”

У дакуменце таксама вызначаўся лёс іншых прадметаў. Напрыклад, “карету рессорную без колес” бясплатна перадавалі калгасу імя ХІХ партз’езда КП(б)Б. Арган патрабавалася разабраць і захоўваць пры Доме культуры. Іншая маёмасць прадавалася. У 1952г. Дом культуры купіў сабе шафу, канапу, крэслы, зэдлікі, люстэркі, рукамыйнік, люстру, насценны гадзіннік, 6 цынкавых труб і фісгармоню. Кантора Ваенгандлю набыла 3 шафы, стол, лаўку, куфар; вайсковая часць №74582 — 2 шафы і 2 пліты пад мармур, райваенкамат – 2 дываны, а Пружанскі дзіцячы дом – 1 дыван. У 1953г. крыж са шклом, 2 даразахавальніцы, 6 келіхаў, 73 паясы, 29 арнатаў і 10 капаў, 6 вулічных ліхтароў і інш. бязвыплатна прыняў Брэсцкі тэатр імя ЛКСМБ.

Складаная сітуацыя склалася з арганам. Пружанскі райфінаддзел неаднаразова на працягу 1951-53 г.г. звяртаўся ў вышэйшыя інстанцыі з просьбай даць указанні аб кошце і парадку рэалізацыі аргана, таму што “в г.Пружаны его реализовать невозможно, …он никому не нужен”, а таксама “куда девать орган, ибо хранить его негде». У выніку 12 мая 1953 г. быў атрыманы ліст з Міністэрства фінансаў БССР за подпісам намесніка міністра П.Камчатава:  пытанне аб вырашэнні лёсу інструмента ўскладвалася на райвыканкам. 29 лістапада 1954г. парткамісія склала акт, у якім гаварылася: “…музинструмент «орган» не может быть использован где-либо в культпросветучреждениях республики (т.к. в нем нет нужды), и находится в разобранном виде. …Его металлические детали окислились, а деревянные – поточены червями и пришли в негодность. …Имеющиеся металлические части органа сдать по накладной в заготконторе «Вторцветмет», … деревянные в количестве 1,5м3 заприходовать в РДК как дрова и израсходовать для отопления здания».

Такім чынам, пружанскі касцёл раздзяліў лёс многіх храмаў у былым СССР, якія, калі не былі знішчаны,  сталі дамамі культуры, клубамі, складамі, сховішчамі сельгастэхнікі і г.д.

Ужо ў перыяд “перабудовы” рэлігійная палітыка была перагледжана, а з пачаткам суверэннага існавання Беларусі склаліся ўмовы для адраджэння апаганеных святынь. З 1991г. у Пружанах сталі рабіцца захады па вяртанні касцёльнага будынка вернікам.

Вялікая роля ў гэтым належала ксяндзу Эдварду Лоеку, разам з якім вернікі сталі маліцца на прыступках Дома культуры. Такая пазіцыя святара і прыхаджан дала плён: 8 снежня 1991г. адбылося першае афіцыйнае набажэнства – католікам дазволілі маліцца ў дыскатэчнай зале, калі там не адбываліся культурныя мерапрыемствы. А 1 лютага 1993г. храм быў канчаткова перададзены рыма-католікам – пачалася рэстаўрацыя.

Вызначальны ўклад у аднаўленне касцёла унёс прафесар Інстытута кансервацыі помнікаў Кракаўскай політэхнікі Віктар Зін (памёр восенню 2011 г.). Ён разам з супрацоўнікамі Інстытута бясплатна зрабіў поўную інвентарызацыю аб’екта і распрацаваў дакументацыю па рэканструкцыі храма. Экспедыцыя В.Зіна на столі касцёла пад пяццю пластамі тынкоўкі, пабелу і фарбы выявіла цікавыя роспісы, якія зараз упрыгожваюць храм.

Датай новага нараджэння касцёла Узнясення Святой Дзевы Марыі можна лічыць 1998 г. Акт аб яго рэкансэкрацыі (новаасвячэнні) ад 14 жніўня на беларускай і польскай мовах беражліва захоўваецца ў храмавым архіве. Ва ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця касцёла ўдзельнічаў чалавек, які калісьці пакідаў святыню пад прыцэламі зброі, – кардынал К.Свёнтак. Гісторыя касцёла ў Пружанах, як і многіх праваслаўных, каталіцкіх, іудзейскіх храмаў у Беларусі, насычана слаўнымі і трагічнымі старонкамі. Яна паказвае, што сапраўдныя каштоўнасці: высокая духоўнасць і талерантнасць, якія спрадвеку вызначалі характар беларусаў, — знішчыць немагчыма.

Наталля Пракаповіч, галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы “Пружанскі палацык”.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстаны матэрыялы з фондаў музея-сядзібы “Пружанскі палацык”,  архіваў касцёла Узнясення Святой Дзевы Марыі ў Пружанах, сайта http://radzima.org/be/object_comm/1012.html. Аўтар выказвае падзяку ксяндзу Роберту Іскжыцкаму за дапамогу ў рабоце над тэмай.

 

На здымках: 1. Касцёл у 1915-18 гг. 2. 1930-я гады, адзінае фота, на якім справа бачна званіца. 3.  Казімір Свёнтак падчас наведвання пружанскага касцёла, 2009 г. 4. Фрагмент роспісу столі, выяўлены экспедыцыяй В.Зіна ў 1990-я г.г.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 201

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 868

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 916

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 452

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 938

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 414

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 220

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 010