Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Восстановление Ружанского дворца идет полным ходом

З пачаткам рэстаўрацыйных работ унікальны помнік архітэктуры Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў атрымаў новае жыццё: сёння на яго тэрыторыі ўжо існуе музей — самы малады ў Брэсцкай вобласці, які стаў культурна-турыстычным цэнтрам Ружаншчыны, а не так даўно на яго базе праводзілася рэспубліканскае свята «Ружанская брама» і прэзентацыя электроннага выдання «Сапегіяна» з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры РБ, дырэктараў расійскіх, польскіх і літоўскіх музеяў і архіваў, Брэсцкага аблвыканкама і мясцовай улады. Тым не менш, рэканструкцыя рэзідэнцыі знакамітага магнацкага роду, выкліканая мэтанакіраванай палітыкай па аднаўленні і  папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей Пружанскага раёна, павышэнні якасці паслуг для ўязнога турызму, усё яшчэ працягваецца. Згодна з заказам КУП «Пружанскае раённае упраўленне капітальнага будаўніцтва», генеральным падрадчыкам ААТ «Брэстрэстаўрацыяпраект» з пачатку бягучага года вядзецца чарговы этап работ, на які выдзелена 4 мільярды рублёў. Сёння робіцца атынкоўка, завяршаюцца дахавыя работы — заходні флігель павінен быць здадзены ў эксплуатацыю да пачатку 2012 года.

 

Не падобны на іншыя

Тым часам супрацоўнікі музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» распрацавалі і ўзгаднілі цікавую канцэпцыю па абсталяванні новых экспазіцыйных залаў у заходнім флігелі палаца. Дырэктар музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» Руслан Кніга дзеліцца некаторымі планамі:

— Безумоўна, мы працягнем тэматыку гісторыі знакамітага магнацкага роду: хочацца шырэй ахапіць гісторыю дома Сапегаў на тэрыторыі Беларусі, расказаць пра ўплыў і ўклад гэтага роду з першага ўспаміну да сучаснасці.

Згодна з канцэпцыяй, у заходнім флігелі будуць тры экспазіцыйныя залы.

— Улічваючы тое, што гэты палацавы ансамбль, як і гісторыя мястэчка Ружаны ў цэлым, даволі ўнікальны, — расказвае Руслан Сяргеевіч, — нам не даспадобы ўжо заезджаная ідэя стварэння тыповага краязнаўчага музея. Менавіта таму мы сышліся ў меркаванні, што акцэнт павінен быць зроблены на гісторыі роду Сапегаў.

У гасцёўню, да канцлера

Паколькі менавіта з Сапегамі звязаны росквіт Ружан і атрыманне Магдэбургскага права, адна з залаў будзе прысвечана гісторыі мястэчка праз прызму гісторыі магнацкага роду. Яе прастору зоймуць вялікія панарамныя макеты, зробленыя па тых, што некалі стварылі прыдворныя архітэктары Сапегаў Бекер і Кадо.

— Будзе прадстаўлена гістарычная забудова Ружан: касцёл, ратуша, манастыр базыльян і уніяцкая (цяпер — праваслаўная) царква. Макеты гэтых аб’ектаў можна аднавіць па гістарычных чарцяжах.

 

Варта адзначыць, што і касцёл, і царква некалі мелі іншы выгляд, які толькі часткова супадае з сучасным. Акрамя таго, сярод гістарычных асаблівасцей Ружан, якой у свой час славілася мястэчка, — мануфактурная вытворчасць: ёй таксама будзе ўдзелена ўвага.

Другая зала — выставачная: у ёй будуць ладзіцца экспазіцыі мастакоў, якія працуюць па тэме гісторыка-культурнай спадчыны.

Але самай унікальнай, цікавай для наведвальнікаў, на думку цяперашніх гаспадароў палацавага комплексу, стане гасцёўня канцлера, дзе аматары гісторыі змогуць акунуцца ў эпоху даўніны. Па гэтай прычыне шмат сіл і сродкаў накіравана на стварэнне быту той эпохі: арыгінальная антыкварная мэбля, арыгіналы і копіі ваенных трафеяў, узбраенне і амуніцыя шляхты. Цікавымі будуць інтэр‘еры ўсіх залаў музея, над якімі працуе член Саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь Ігар Мазалевіч.

Акрамя таго, у музеі плануецца ладзіць тэатральныя пастаноўкі, якіх распрацоўваецца некалькі варыянтаў, адзін з іх — прыезд каралевіча Уладзіслава ў Ружанскі палац на пачатку 17 стагоддзя. І, што найбольш цікава, прымаць удзел у аднаўленні гістарычных падзей змогуць не толькі акцёры, але і ўсе жадаючыя. Сёння ўжо ствараецца карэта, касцюмы, у тым ліку фрэйлінаў караля і служанак, над чарцяжамі якіх і вобразамі ў цэлым працуюць супрацоўнікі музея разам, а ажыўляе — Ігар Мазалевіч (ён жа займаўся і ўладкаваннем экспазіцыйнай і выставачнай залаў усходнягя флігеля).

Яшчэ адно памяшканне мяркуецца выдзеліць пад канферэнц-залу.

Інтэр’еру ў заходнім флігелі, у прыватнасці, элементам у стылі позняга класіцызму, барока і ракако, якія тут панавалі, калі ў палацы кіпела жыццё, будзе ўдзелена асаблівая ўвага. Сюды будзе перамешчана таксама большасць экспанатаў з усходняга флігеля.

Будуць і артэфакты

Згодна з Законам аб ахове культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, вясной бягучага года пачаліся археалагічныя пошукі на тэрыторыі заходняга флігеля палацавага комплекса, якімі заняліся супрацоўнікі «Брэстрэстаўрацыяпраекта» на чале з выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна А.А.Башковым. Плёнам гэтай работы сталі шматлікія прадметы, якія далі звесткі пра пэўны гістарычны перыяд: каля трох з паловай тысяч унікальных артэфактаў у бліжэйшы час папоўняць фонды музея. А лепшыя з іх зоймуць месца ў экспазіцыі: гэта і манеты, і ўнікальныя французскія кафлі з выявай родавых гербаў, і курыльныя люлькі, і рэчы ўжытку… Акрамя таго, сярод каштоўных знаходак аказаліся і сляды будынкаў 16 — 18 стагоддзяў (між іншым, сам заходні флігель, рэшткі якога цяпер і рэканструюцца, быў пабудаваны ў перыяд 1772-1790 гадоў, калі палацам валодаў Аляксандр Міхал Сапега): у прыватнасці, была знойдзена кладка будынка перыяду Льва Сапегі, а некаторыя нумізматычныя знаходкі даюць падставу сцвярджаць, што перыяд іх ужывання датуецца прыкладна 1550 годам — перыяд валодання Ружанамі Васілём Тышкевічам. Адкапаная кладка застанецца захаванай і закансерваванай у грунце: яна будзе змешчана пад шкло і асвятляцца, — каб некалькі квадратных метраў даўніны таксама захаваліся для нашчадкаў.

Заглянем наперад

Але гэта далёка не ўсё, побач з чым будуць жыць ружанцы і што змогуць убачыць турысты. Тэрыторыю палаца плануецца абсталяваць і часткова абгарадзіць так, як указана на чарцяжах, якія захоўваюцца ў кабінеце рэдкіх гравюраў у Варшаве, і фотакопіях, што ёсць у музеі. Уязную браму ўпрыгожыць скульптурная кампазіцыя, падобная на тую, што была тут у перыяд росквіту палаца і стваралася прыдворным архітэктарам Я.С. Бекерам: як і стагоддзі таму назад, яна будзе нагадваць пра веліч роду Сапегаў — ваенную, культурную ў перыяд існавання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Рэчы Паспалітай. А флігелі аздобяць элементы фларыстыкі (яны былі ў часы Аляксандра Міхала Сапегі) — надаконныя элементы, імітуючыя лаўровыя вянкі — сімвал славы, перамогі і міру… І здаецца, у палаца ёсць усе шанцы стаць цэнтрам беларускага турызму.

Марына Вакульская, Аляксандр Мелеш (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 191

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 856

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 911

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 445

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 933

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 406

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 211

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 003