Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Почему Ружанская мебельная фабрика сдает позиции?

Почему Ружанская мебельная фабрика сдает позиции?

Пасяджэнне райвыканкама з выездам на Ружанскую мэблевую фабрыку было выклікана тым трывожным становішчам, якое, на думку кіраўніцтва раёна,  склалася тут апошнім часам. Вынікі дзейнасці прадпрыемства за мінулы год яскрава сведчаць, што яму не ўдалося поўнасцю пераадолець негатыўныя наступствы 2009 года і выйсці на запланаваныя параметры эканамічнага развіцця. У першым квартале 2011 года сітуацыя на фабрыцы яшчэ больш пагоршылася. З-за зніжэння  попыту на мэблю на асноўным для ружанцаў экспартным рынку ў Казахстане значна зменшыўся аб’ём вытворчасці:  за тры першыя месяцы гэтага года ён склаў толькі 89,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года ў фактычных цэнах, а ў супастаўных — 75,5%. Правальным стаў і красавік – 63,1 працэнта  ў супастаўных цэнах. АЛЕ НАВАТ і пры такіх аб’ёмах вытворчасці  запасы гатовай прадукцыі склалі 3,8 мільярда рублёў, або амаль двухмесячны аб’ём выпуску. Прадпрыемства апынулася ў цяжкім фінансавым становішчы: па выніках фінансава-эканамічнай дзейнасці за першы квартал 2011г. атрымана чыстая страта ў суме 50 млн. рублёў, тады як за адпаведны перыяд мінулага года прыбытак склаў 116 млн. рублёў. Кіраўніцтва раёна даручыла адміністрацыі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Ружанская мэблевая фабрыка”, у склад якога, нагадаем, уваходзяць Ружанскі, Шарашоўскі і Ляснянскі (Баранавіцкі раён) вытворчыя цэхі, распрацаваць дадатковыя меры па развіцці прадпрыемства, якія б дазволілі пераламіць сітуацыю і выйсці на высокаэфектыўную работу. Аднак, на думку старшыні райвыканкама А.І.Юркевіча, да распрацоўкі  гэтых мер на фабрыцы падышлі фармальна, без глыбокага вывучэння прычын узнікшай  сітуацыі і аналізу эфекту пры іх рэалізацыі. Што ў прынцыпе і пацвердзілася ў час пасяджэння райвыканкама, калі справаздачу трымалі  дырэктар прадпрыемства В.М.Сідоранка і галоўныя спецыялісты. Нельга, безумоўна, сцвярджаць, што кіраўніцтва нічога не робіць для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, збыту яе. Але складваецца ўражанне, што страчванне заваяваных раней высокіх пазіцый адбываецца па прычыне не надта зладжанай работы ўсёй каманды, калі галоўныя службы прадпрыемства ў сваёй дзейнасці не паспяваюць за імклівымі павевамі, якія адбываюцца на сучасным рынку. Напрыклад, на фабрыцы здзіўляюцца, чаму рабочыя не затрымліваюцца тут і катастрафічна не хапае працоўных рук. —А чаму здзіўляцца? – задае пытанне старшыня райвыканкама. –Адказ на гэтае пытанне на паверхні: мінуў час, калі у Ружанах, акрамя мэблевай фабрыкі, практычна не было куды падацца. Цяпер жа побач – вядомы ў рэспубліцы дзіцячы санатарый, імкліва развіваецца ААТ “Ружаны-Агра”, якія могуць прапанаваць не толькі рабочае месца, але і больш высокі заробак. Хто, пагадзіцеся, пойдзе на вашу фабрыку, дзе сярэднямесячная зарплата сёння складае толькі 760 тысяч рублёў? Тым больш, што практычна не паляпшаюцца ўмовы працы ў вытворчых цэхах, не будуецца сваё жыллё. На абедзве нагі кульгае, на думку членаў райвыканкама, работа маркетынгавай і камерцыйнай службаў. Безумоўна, больш выгадна наладзіць збыт прадукцыі оптам,  на экспарт. Але пры гэтым не варта забываць пра запасныя варыянты, у тым ліку на ўнутраным, мясцовым рынку. Не пайшла мэбля ў Казахстан – і ледзь не катастрофа. Маркетынгавая служба сцвярджае, што прадпрыемства праводзіць акцыі распродажу заляжалай на складзе прадукцыі, але чаму пра іх практычна ніхто не знае ў раёне?  І гэта пры тым, што мясцовыя пакупнікі  не па чутках ведаюць пра вартасці ружанскіх гарнітураў. Ды і ўвогуле, чаму б не скарыстацца часовай складанай сітуацыяй на валютным рынку, калі спажыўцы імкнуцца ўкласці свае грашовыя зберажэнні ў дарагія пакупкі? У ПРЫНЯТЫМ па разгледжаным пытанні рашэнні райвыканкам прызнаў нездавальняючай работу кіраўніцтва Ружанскай мэблевай фабрыкі па нарошчванні ў першым квартале гэтага года аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, зніжэнні яе запасаў на складах, стабілізацыі фінансавага становішча  і абавязаў сумесна з ААТ “Івацэвічдрэў” распрацаваць стратэгію далейшага развіцця прадпрыемства. Генеральны дырэктар ААТ “Івацэвіч-дрэў” Б.М.Міхнюк, які таксама прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, выказаў спа-дзяванне, што фабрыка з дапамогай таварыства здолее выправіць сітуацыю і  зноў будзе ў ліку лепшых прадпрыемстваў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 192

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 864

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 912

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 449

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 935

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 412

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 214

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 008