Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В выходные Пружанщина принимала два фестиваля

 

В выходные Пружанщина принимала два фестиваля


На мінулых выхадных Пружаншчына гасцінна сустракала гасцей,  людзей творчасці: на працягу двух дзён у нашым раёне праходзіў заключны этап абласнога фестывалю вакальна-харавога мастацтва «Ляці, наша песня» і свята духоўнай музыкі «Песнь песняў».Фестываль, без перабольшвання, справядліва заняў сваё месца менавіта на пружанскай зямлі: тут нарадзілася і працавала нямала дзеячаў культуры і мастацтва, прозвішчы якіх вядомы далёка за межамі краіны, — Францішак Карпінскі, Юзаф Крашэўскі, Міхал Баброўскі, Мікола Засім, Міхась Забэйда-Суміцкі, Іван Хвораст… Сярод гэтай пляяды па-сапраўднаму таленавітых людзей і Рыгор Шырма, імя якога носіць дзіцячая школа мастацтваў у горадзе. І зусім невыпадкова святочнаму шэсцю калектываў-удзельнікаў фестывалю папярэднічала ўскладанне кветак да бюста нашаму знакамітаму земляку.

 

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбылося каля музея-сядзібы «Пружанскі палацык». «Нам вельмі прыемна, што такое маштабнае культурнае свята прызямлілася ў нашым горадзе», — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец.

В выходные Пружанщина принимала два фестиваля


Блаславіў удзельнікаў перад выступленнямі настаяцель Свята-Аляксандра-Неўскага сабора. Айцец Міхаіл Носка ў сваёй прамове заўважыў: «Творчасць тады з’яўляецца паўнавартаснай, калі заклікае людзей да вышэйшых каштоўнасцей — дабра і справядлівасці. І вельмі сімвалічна, што конкурс духоўнай музыкі называецца «Песнь песняў», як адна з кніг Ветхага запавету, якую можна прыраўняць да творчага гімна». Ад упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама вітала канкурсантаў першы намеснік начальніка ўпраўлення і старшыня арганізацыйнага камітэта фестывалю Т.І.Паўлюковіч. Ганаровае права падняць сцяг фестывалю прадаставілі ўдзельнікам дзіцячага хору «Пралесак» школы педпрактыкі музычнага вучылішча Ровенскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта Назару Анішчуку і Дзіяне Яшчук, узорнага хору хлопчыкаў «Пеўнікі» Брэсцкага гарадскога Дома культуры Ільі Учаеву, узорнага хору «Ветразь надзей» Бярозаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ганне Кайровіч, вакальнага квартэта «Камертон» Кобрынскага Палаца культуры Ліліі Мартынюк, народнага акадэмічнага хору Ляхавіцкага Дома культуры Уладзіміру Сцекуцю.

В выходные Пружанщина принимала два фестиваля


Варта адзначыць, што за гады існавання фестываль займеў сваю адметную гісторыю, сфарміраваў цікавыя традыцыі, набыў шматлікіх прыхільнікаў, стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Брэстчыны. Сёлета разам з пастаяннымі ўдзельнікамі з нашай вобласці — вядучымі калектывамі вакальна-харавога мастацтва — прымалі ўдзел у конкурснай праграме і госці з Украіны. Увогуле фестываль сабраў каля 600 удзельнікаў, 16 калектываў прадстаўлялі сваё майстэрства, восем з якіх — дзіцячыя. Усе гэтыя творчыя людзі прынеслі сапраўднае свята не толькі ў Пружаны. Таму што геаграфія сёлетняга фестывалю не абмежавалася гарадскім Палацам культуры: песні гучалі таксама на канцэртных пляцоўках у аграгардках — Клепачах, Мокрым, Лінове, Шарашове — і праваслаўных храмах раёна.

В выходные Пружанщина принимала два фестиваля


За два фестывальныя дні атрымалі прыемныя ўражанні ад сустрэч не толькі гледачы і аматары харавой творчасці. Самыя цёплыя ўспаміны пра фестываль засталіся і ў яго ўдзельнікаў. «Прыемна, што столькі людзей займаецца вакальным мастацтвам і робіць гэта з такой аддачай, — прызналася ў гутарцы з карэспандэнтам мастацкі кіраўнік калектыву «Пралесак» з украінскага Роўна Галіна Рабаконь. — Але мы засталіся пад уражаннем не толькі ад выступленняў калектываў, якія нічым не саступаюць лепшым еўрапейскім узорам, але, прызнацца шчыра, і вашым горадам — прыгожым, утыльным, чыстым, дзе пабывалі ўпершыню».

В выходные Пружанщина принимала два фестиваля


На сцэнічнай пляцоўцы каля Пружанскага палацыка адбылося закрыццё фестывалю і ўзнагароджанне пераможцаў. Абодва дыпломы лаўрэатаў фестывалю як сярод дзіцячых, так і дарослых калектываў  дасталіся прадстаўнікам Брэсцкага гарадскога Дома культуры — узорнаму хору хлопчыкаў «Пеўнікі» і народнай харавой капэле настаўнікаў. Не засталіся без узнагарод і гаспадары. Па выніках конкурсу сярод дарослых калектываў дыпломам ІІ ступені быў узнагароджаны народны камерны хор Палаца культуры, якім кіруе Якаў Малайчук. Узорны хор дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Шырмы (мастацкі кіраўнік Ірына Буланько) атрымаў таксама дыплом ІІ ступені ў намінацыі сярод дзіцячых калектываў. Галоўны вынік, да якога прыйшлі арганізатары свята, — маладое пакаленне дастойна пераняць эстафету ад людзей, якія даўно звязалі сваё жыццё з песеннай творчасцю і культурай. Марына Вакульская, Аляксандр Мелеш (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 192

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 867

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 915

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 450

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 936

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 414

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 215

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 008