Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

С Андреем Климка о музыке и не только

 

С Андреем Климка о музыке и не только


Апошні раз Андрэй Клімка быў героем нашых публікацый у канцы 2008 года, калі песня, музыку да якой ён напісаў, выйшла ў фінал адборачнага туру конкурсу “Еўрафэст”. «Don’t give up from love» у выкананні брэсцкай спявачкі Вікторыі Бяловай палюбілася публіцы, прынесла папулярнасць і Андрэю.

 

— Андрэй, што змянілася ў Вашым жыцці за гэты час? — Я стаў аранжыроўшчыкам і рэміксерам. Больш не працую ў цэнтры творчасці моладзі г. Брэста. Пішу музыку. Займаюся трыма ўласнымі праектамі. Шмат гастралюю. Вось у перапынку паміж выступленнямі прыехаў у Пружаны, каб правесці час з бацькамі. Апошнім часам я вельмі рэдка бываю дома. — А калі падрабязней? — Мой першы праект стартаваў яшчэ ў 2006 годзе — Aoo&ooA. З гэтым праектам я і гітарыст Аляксандр Дзюжакоў выступалі ў многіх расійскіх гарадах, давялося іграць і ў еўрапейскіх клубах, нас запрашалі ў Германію, Эстонію. Менавіта гэтым праектам зацікавіліся музычныя крытыкі Еўропы і Амерыкі – неаднаразова мы траплялі ў заходнія часопісы. Прызналі нас і на радзіме, у рэйтынгу беларускіх дзіджэяў мы трымаем чацвёртае месца. Прыемна, але, шчыра кажучы, мяне больш цікавіць сусветны топ. Як Andrius Klimka я раблю аранжыроўкі розным выканаўцам і пішу рэміксы на іх творы. Напрыклад, другую папулярнасць набылі такія рэчы,  як “Афрыка” гурта “Без билета” і “Плачет небо” гурта “Спасение”,  «Если бы» гурта «Фактар 2». На рэмікс “Афрыкі” быў зняты кліп. З маім трэцім праектам “You killing me” таксама многа выступаю.

С Андреем Климка о музыке и не только


— Я чытала ў інтэрнэце, што Ваша музыка гучала ў адным з выпускаў Comedy Club. — Так, у ім кожны артыст выходзіць на сцэну пад пэўную музыку. Сяргей Бяссмертны выбраў адзін з нашых трэкаў. Яго выступленне было прысвечана дзіджэям. Апошнім часам гэтай справай займаецца шмат непрафесіяналаў, вось Сяргей і высмеяў гэта. А для нас гэта стала выдатнай рэкламай. Дарэчы, прафесія дзіджэя сапраўды становіцца не проста распаўсюджанай, але і прызнанай. У Кіеўскай кансерваторыі плануецца адкрыццё аддзялення дзіджэінгу. — А наогул, як усё пачалося? Адкуль такая любоў да музыкі? —  У дзяцінстве я хацеў стаць футбалістам, але вельмі хутка зразумеў, што тут наўрад ці даб’юся значных поспехаў. Мая мама Ларыса Анатольеўна Клімкене — піяністка, яна з малых год прывівала мне любоў да музыкі. Калі я пайшоў вучыцца ў школу мастацтваў, яна кожны дзень дапамагала мне. Мама таксама піша музыку. Тата падтрымліваў маё захапленне. Можна сказаць, што ён быў спонсарам усіх маіх дзіцячых выступленняў. — Вы рэдка бываеце ў Пружанах. Што найперш наведалі, калі вярнуліся з Масквы? — Наогул я дамасед. І ўвесь вольны час стараюся правесці з бацькамі, якіх рэдка бачу. Забавак мне хапае і падчас гастроляў, наўрад ці Пружаны могуць мяне нечым здзівіць. Але я заўсёды з гонарам расказваю пра гэты горад, мае брэсцкія сябры нават зайздросцяць, калі прыязджаюць у госці. Пружаны – гэта ўтульны еўрапейскі гарадок. Вельмі мне спадабалася ў кафэ “Афрыка”.  Шчыра кажучы, я з дому выходжу толькі ў магазін, а падтрым-ліваю зносіны праз інтэрнэт. Журналісты часта пытаюцца, у якім горадзе хацелася б жыць? У кожнага свой адказ, а я гавару, што мне падабаюцца ўсе гарады, якія наведваў, кожны прывабны па-свойму. Гутарыла Кацярына ПАШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 201

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 868

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 916

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 452

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 938

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 414

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 220

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 010