Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Пружанщине начинаются празднования 200-летия Юзефа Крашевского

Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння польскага пісьменніка, навукоўца, мастака, музыканта Юзафа Ігнацы Крашэўскага. Яго біяграфія цесна звязана з Пружаншчынай: сям’я мела фальварак у вёсцы Доўгае, менавіта там і прайшлі дзіцячыя гады будучай знакамітасці.

На Пружанщине начинаются празднования 200-летия Юзефа Крашевского

 

 

На мінулым тыдні ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася канферэнцыя пад назвай “Крашэўскі знакаміты і невядомы”. Мерапрыемства атрымалася маштабным, удзел у ім прымалі госці з Польшчы, навуковыя супрацоўнікі музея, прадстаўнікі аддзела культуры, аўтар кніг аб Крашэўскім Руслана Гусева, вучні Загор’еўскай школы… Месца правядзення

канферэнцыі было выбрана не выпадкова. Яшчэ ў 1998 годзе цяпераш-ні дырэктар музея-сядзібы Юрый Зялевіч пачаў збіраць інфармацыю аб славутым земляку – такім вядомым у свеце і амаль незнаёмым для нас. Новы штуршок для пошукаў даў інтэрнэт. Дзякуючы сетцы, на пружанцаў выйшла дырэктар мемарыяльнага музея Юзафа Крашэўскага ў Раманове (Польшча) Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска. Яна падрыхтавала  выставу і перадала экспанаты спецыяльна для Пружанскага палацыка. Выстава пачала працаваць яшчэ ў 2003 годзе. Яна складаецца з копій фотаздымкаў, дакументаў, выяў членаў сям’і. Сёння польскія госці былі прыемна здзіўлены значным папаўненнем экспазіцыі. У мінулым годзе жыхарка Пружан Іна Урублеўская перадала 52 кнігі Крашэўскага, некаторыя з іх з’яўляюцца прыжыццёвымі выданнямі. Кнігі належалі маці Іны – Клаўдзіі Макавецкай.

На Пружанщине начинаются празднования 200-летия Юзефа Крашевского

 

 

Галоўны спецыяліст па ахове гістарычна-культурнай спадчыны абласнога ўпраўлення культуры Вячаслаў Гарбузаў адзначыў, што вельмі сімвалічна, што юбілей Крашэўскага супаў з годам кнігі на Беларусі. Наш зямляк нават трапіў у кнігу рэкордаў Гінеса, як самы пладавіты пісьменнік перыяду “гусінага пяра”.

— Такія значныя гістарычныя постаці, як Юзаф Ігнацы Крашэўскі, аб’ядноўваюць народы, родняць дзве краіны – Беларусь і Польшчу, здымаюць межы, прыдуманыя людзьмі, — падкрэсліў Вячаслаў Іванавіч. Ён таксама выказаў спадзяванне,  што беларускі музей выйдзе на ўзровень польскага.

На Пружанщине начинаются празднования 200-летия Юзефа Крашевского

 

 

Пані Ганна Чабадзінска-
Пшыбыслаўска расказала, як Польшча плануе святкаваць юбілей Крашэў-скага. У прыватнасці, павінен выйсці збор твораў пісьменніка на электронных носьбітах, будуць ладзіцца тэатралізаваныя прадстаўленні ў Раманоўскім музеі. На іх мяркуецца запрасіць вучняў Загор’еўскай школы. Дзеці на чале з настаўнікам Мікалаем  Сахаруком стварылі ў школе (непадалёку ад малой радзімы пісьменніка) куток Крашэўскага, з яго прэзентацыяй яны ўжо аб’ехалі суседнія школы.

Пані Ганна завастрыла ўвагу на тым, што Юзаф Крашэўскі не толькі пладавіты і знакаміты пісьменнік, ён выбітны навуковец, мастацкі крытык, мастак, музыкант, першы ў Польшчы прыватны калекцыянер фатаграфій. Але тут зноў прыйшла чарга здзіўляцца польскім гасцям. І пані Ганна, і дэпутат з Бела-Падляскага павета Рычард Бось былі ўражаны студэнткай Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ірынай Філімовіч.

На Пружанщине начинаются празднования 200-летия Юзефа Крашевского

 

 

Дзяўчына напісала курсавую работу пра Юзафа Крашэўскага як музыканта і музычнага крытыка. Ірына расказала шмат цікавых фактаў з жыцця Крашэўскага-музыкі. Юзаф Ігнацы шмат рабіў для папулярызацыі музыкантаў-землякоў. А ў завяршэнне Ірына  выканала на фартэпіяна твор Крашэўскага па перададзеных з Раманова нотах.

Але галоўнай гераіняй канферэнцыі была, безумоўна, Руслана Гусева. Ужо выйшла чатыры яе кнігі, а хутка будзе і пятая, у якіх Руслана Мікалаеўна распавядае пра жыццё і творчасць Юзафа Крашэўскага. Рэдактарам кніг, а таксама аўтарам вершаваных перакладаў з’яўляецца намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў Красеўская. Са сваімі перакладамі на рускую мову яна і пазнаёміла прысутных. Нямала твораў пераклала і сястра Русланы Гусевай Ірына. Значную дапамогу ў рабоце над кнігамі аказалі бацька і сын Расціслаў і Анатоль Бензерукі, пісьменнік Анатоль Крэйдзіч.

Руслану Гусеву можна лічыць першай беларускай даследчыцай жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага, да распачатай ёю работы нам быў вядомы пераклад толькі аднаго верша “Дзед і баба”.

А з гэтага года ў праграму Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна ўвайшло вывучэнне творчасці Крашэўскага, у асноўным па выданнях Гусевай. Пружанскія чытачы могуць пазнаёміцца з імі, а таксама і адкрыць для сябе прозу славутага земляка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Музыкальнае суправаджэнне мерапрыемства забяспечваў струнны ансамбль “ARCHI”, які, дарэчы, так спадабаўся польскім гасцям, што дэпутат Рычард Бось выказаў надзею пачуць музыкантаў і ў Польшчы. На здымках: 1. Дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч і дырэктар мемарыяльнага музея Юзафа Крашэўскага ў Раманове Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска. 2. На першым плане — Вячаслаў Гарбузаў, Руслана Гусева і Любоў Красеўская. 3. Руслана Гусева з настаўнікам Загор‘еўскай школы Мікалаем Сахаруком і  вучаніцай гэтай жа школы. 4.Падчас мерапрыемства.

Кацярына Пашкевіч,                Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 197

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 867

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 915

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 452

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 938

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 414

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 219

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 009