Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ружанские спальни покоряют Европу и Азию?

Эканамічная сітуацыя на прыватным унітарным прадпрыемстве «Ружанская мэблевая фабрыка», у склад якога сёння ўваходзяць Ружанскі, Шарашоўскі і Ляснянскі (Баранавіцкі раён) вытворчыя цэхі, у пачатку 2011 года складвалася не лепшым чынам. Кіраўніцтва раёна тады нават даручыла распрацаваць дадатковыя меры па развіцці прадпрыемства, якія б дазволілі выйсці на высокаэфектыўную работу.

З якімі вынікамі прадпрыемства завяршыла год, як спецыялісты шукаюць выйсце з незайздроснага становішча і плануюць ізноў адваёўваць былыя высокія пазіцыі?  Пра гэта гутарка нашага карэспандэнта з дырэктарам прадпрыемства В.М.Сідоранкам.

Ружанские спальни покоряют Европу и Азию?

 

 

— Асаблівых поспехаў дасягнуць летась прадпрыемству не ўдалося: толькі напрыканцы года змаглі некалькі павысіць прадукцыйнасць працы. Таму і не здзейснілі таго, што намячалі.

Ва ўмовах эканамічнага крызісу не атрымалася наладзіць належным чынам вытворчы працэс у не так даўно далучаным да фабрыкі Баранавіцкім цэху. Таму, зыходзячы з фінансавых меркаванняў, на ўзроўні канцэрна «Беллеспаперпрам» было прынята рашэнне аб вымушаным продажы цэха. Як вынік, на парадак паменшыліся аб’ёмы вытворчасці.

Як і многім вытворцам, дзейнасць якіх завязана на імпартуемых складаемых, нялёгка апошнім часам утрымліваць цэнавы бар’ер. Прыкладна ў 70% кошту нашай прадукцыі закладзены расходы на матэрыялы, якія завозяцца з-за мяжы. Напрыклад, пліта МДФ у Беларусі не вырабляецца, і мы вымушаны набываць яе ў Расіі ці Польшчы. Менавіта па гэтай прычыне, прызнаюся, з’явілася праблема і ў канкурэнтаздольнасці прадукцыі нашай фабрыкі. Вырашэнне гэтай праблемы на сённяшні дзень — адна з прыярытэтных задач для прадпрыемства. Таму мы заняты пошукам больш танных матэрыялаў.

— Пакупніцкая здольнасць беларусаў да канца 2011 года прыкметна аслабла. Ці не паўстала праблема з рэалізацыяй прадукцыі?

— Па-ранейшаму значная частка нашай прадукцыі прадаецца за межамі краіны. За мінулы год на экспарт было адпраўлена 52,6% мэблі ад агульнага аб’ёму вытворчасці. Спальні Ружанскай фабрыкі прыходзяцца па густу жыхарам Казахстана, які застаецца асноўным нашым партнёрам.

— Аднак, каб не здарылася так, што рынак насыціўся аднастайнай прадукцыяй, трэба ісці ў нагу з часам…

— На прадпрыемстве вядзецца сур’ёзная работа па наладжванні выпуску новай прадукцыі. У гэтым плане мінулы год не прайшоў дарма. Мы пастаянна прымаем удзел у міжнародных выставах, мэта якіх у першую чаргу — наладжванне дзелавых сувязей. Мы не абмяжоўваемся рэкламай сваёй прадукцыі: знаёмімся з сучаснымі тэндэнцыямі ў свеце мэблевай моды, бярэм на заметку новыя тэхналогіі ў вытворчасці. Так быў заключаны кантракт адразу з трыма італьянскімі фірмамі: адна пастаўляе накладкі, якія служаць дэкорам на фасадзе, другая робіць малюнак — шаўкаграфію, трэцяя наносіць высокі глянец. У выніку сёння на фабрыцы выпускаюцца спальныя гарнітуры, фасады да якіх цалкам паступаюць з Італіі. Дзякуючы такому супрацоў-ніцтву, у мінулым годзе з канвеера сышлі такія новыя гарнітуры для спальні, як «Матрыца-4» і тры мадыфікацыі «Веранікі». Спадзяемся, што гэтая прадукцыя знойдзе свайго пакупніка. Варта адзначыць, што перш за ўсё яна арыентавана на беларускі рынак: кошт гэтай мэблі прыкладна напалову ніжэйшы, чым у замежных вытворцаў, якія вырабляюць нешта падобнае.

Ружанские спальни покоряют Европу и Азию?

 

 

Ёсць новыя мадэлі, распрацаваныя і самастойна: з’явілася спальня «Клеапатра», «Александрына 2.14» выйшла ў новым варыянце, набор для спальні «Рэггі» атрымаў тры мадыфікацыі. На канвеер пастаўлены новы набор мэблі для кухні «Саманта-3», у Шарашоўскім цэху асвоена вытворчасць дзіцячага ложка.

— А Вы не разглядаеце магчымасць мадэрнізацыі абсталявання і як вынік — вытворчасць італьянскай мэблі, але без італьянскага пасрэдніцтва?

— Па-першае, пераўзбраенне патрабуе надта вялікіх грашовых укладанняў, чаго мы пакуль не можам сабе дазволіць. Па-другое, на прадпрыемстве няма спецыялістаў, кваліфікацыя якіх дазваляла б працаваць з новай тэхнікай. Напрыклад, каб па-мастацку аформіць фасад спальні «Вераніка», патрэбен дызайнер-прафесіянал. Да слова, малюнкі, якія наносяць на фасады італьянцы, — эксклюзіўныя ў сваім родзе. Акрамя таго, мы яшчэ не ведаем, як прыжывецца на нашым рынку новая прадукцыя. Не выпадкова мы пакуль проста пракладваем дарогу: калі мэбля стане запатрабаванай у беларускага пакупніка, будзе канкурыраваць і прадавацца ў прыкладна аднолькавых аб’ёмах у параўнанні з даўно зарэкамендаваўшымі сябе «Александрынай» і «Алесяй», тады можна будаваць больш перспектыўныя планы.

Чаму наша новая прадукцыя, вырабляемая сумесна з Італіяй, накіравана менавіта на беларускі рынак? Таму што ў Беларусі такую мэблю пакуль ніхто не выпускае. Мэблю высокага класа можна знайсці толькі ў некалькіх гандлёвых павільёнах у сталіцы, але імпарцёры прапаноўваюць яе пакупніку па кошце ад 30 мільёнаў рублёў. У нашай фірменнай краме ў Мінску падобная мэбля каштуе ад 14 мільёнаў рублёў. Выходзіць на іншыя рынкі з гэтым таварам наўрад ці мае сэнс, паколькі яны насычаны падобнай прадукцыяй.

— А якія планы ў ружанскіх мэбельшчыкаў на гэты год?

— Сёлета мы працягнем супрацоўніцтва з італьянскімі партнёрамі і плануем павялічыць асартымент. Маем намер асвойваць выпуск, як мінімум, аднаго новага набору мэблі штомесяц. Дызайны ўжо распрацаваны. Вядома, не ўсё пойдзе на «ўра», але, тым не менш, некалькі гарнітураў, спадзяемся, знойдуць адабрэнне пакупнікоў.

Па-ранейшаму  немалаважнае месца адведзена пашырэнню рынкаў збыту. На сённяшні дзень традыцыйна застаюцца нашымі дзелавымі партнёрамі экспарцёры з Казахстана і Расійскай Федэрацыі, дзе мы актыўна нарошчваем сваю прысутнасць. Вядуцца перамовы аб супрацоўніцтве з Туркменістанам і Кыргызстанам. Магчыма падпісанне дагавора з Алжырам, але, паколькі рэгіён неспакойны, пакуль канкрэтных планаў на гэты конт не будуем. Летась атрымалася так, што дамовіліся аб пастаўцы мэблі ў Егіпет, але падпісанню кантракта перашкодзіла так званая «егіпецкая вясна».

Ружанские спальни покоряют Европу и Азию?

 

 

Вядуцца перамовы аб супрацоўніцтве з Нідэрландамі: ужо гатова пробная партыя прадукцыі для галандскіх пакупнікоў. На новых рынках збыту асноўны ўпор робіцца на зарэкамендаваўшых сябе з лепшага боку «Александрыну» і «Алесю».

Акрамя таго, на прадпрыемстве спецыяльна была створана рабочая група, якая павінна намеціць мерапрыемствы па зніжэнні сабекошту прадукцыі і павышэнні прадукцыйнасці працы. Спадзяемся, у выніку сур’ёзнай, мэтанакіраванай работы мы зможам справіцца з наступствамі сітуацыі, якая склалася летась, і дасягнуць былых вытворчых вяршынь.

Гутарыла Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

На здымках:  новая спальня «Рэггі-2»аператары станкоў з праграмным кіраваннем Аляксандр Сычэўскі і Андрэй Манчык; абліцоўкай займаецца Міхаіл Давідзенка.

Фота Аляксандра МЕЛЕША.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 197

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 867

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 916

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 452

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 938

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 414

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 219

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 009