Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Пружанах провел встречу с населением председатель Государственного пограничного комитета РБ И.А. Рачковский

В Пружанах провел встречу с населением председатель Государственного пограничного комитета РБ И.А. Рачковский

У мінулую пятніцу ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва Пружаны наведаў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь І.А.Рачкоўскі. У Палац культуры на сустрэчу з генерал-маёрам сабралася шмат маладых людзей. І гэта невыпадкова. Юнакоў і дзяўчат не магла не зацікавіць загадзя пазначаная тэма сустрэчы: «2011 год — год прадпрымальнасці». Асабліва, калі ўлічыць асаблівасці Пружаншчыны як прыгранічнага рэгіёна, а гэта значыць — замежнага супрацоўніцтва, напрыклад, у плане культурнага і турыстычнага абменаў. СВАЁ ЗНАЁМСТВА з пружанцамі Ігар Анатольевіч пачаў лірычным адступленнем. Як прызнаўся, ехаў ён сюды з вялікім душэўным хваляваннем. Пружаны — гэта горад яго юнацтва. 20 гадоў таму менавіта тут, а калі больш дакладна, у Шарашоўскім ракетным дывізіёне, малады лейтэнант Ігар Рачкоўскі пачынаў сваю вайсковую службу. Жыў ён у афіцэрскай гасцініцы і памятае Пружаны, як «пусты і паміраючы горад».

 

Цяперашні выгляд раённага цэнтра прыемна ўразіў генерал-маёра: — Я пазнаваў і не пазнаваў яго,— прызнаўся Ігар Анатольевіч.— Калі б мяне прывезлі сюды і спыталі, што гэта за горад, я б ніколі не здагадаўся, што гэта тыя самыя Пружаны! І не без задавальнення зазначыў, што з пяцярых яго дзяцей другая дачка нарадзілася менавіта ў Пружанах. А з тых, хто тут разам з ім пачынаў сваю службу, цяпер пяць генералаў. — Відаць, у Пружанах,— усміхнуўся І.А.Рачкоўскі,— пануе ўнікальная атмасфера для вырошчвання генеральскіх чыноў! Аб тым, дзе пачынаецца закладка гэтых парасткаў, — вучобе на пагранічнікаў, пагранічнай службе, структуры пагранічных органаў расказаў і паказаў відэаролік, які генерал-маёр прывёз на сустрэчу. ПАСЛЯ яго прагляду Рачкоўскі пракаменціраваў: маўляў, кінастужка двухгадовай даўнасці, і цяпер у сістэме падрыхтоўкі кадраў пагранічнай службы многае змянілася. Напрыклад, з 1 ліпеня мінулага года ў Мінску адкрыты інстытут пагранічнікаў. Цяпер прафесію пагранічнікаў для работы на мытні могуць атрымаць і дзяўчаты. — Адукацыю,— расказваў генерал-маёр,— тут даюць вельмі добрую, з веданнем замежнай мовы. Міжнародныя кантакты паміж Рэспублікай Беларусь і заходнімі краінамі-суседзямі з кожным годам растуць і шырацца, таму гэта мае вялікае значэнне… Аб службе пагранічнікаў Ігар Анатольевіч гаварыў з гонарам. Але галоўнай тэмай у яго выступленні стала Дырэктыва №4 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь». — Беларусь,— зазначыў І.А.Рачкоўскі,— перастала быць закрытай краінай. Замежныя сувязі, сяброўства, абмены, інвестыцыі спрыяюць стварэнню новых магчымасцей для праяўлення ініцыятывы, прадпрымальнасці, самарэалізацыі, да чаго і заклікае Дырэктыва №4. Садзейнічаць іх развіццю павінна і пагранічная служба. Ігар Анатольевіч прывёў канкрэтныя прыклады. У першую чаргу — будаўніцтва прапускнога пункта «Перароў-Белавеж» праз мяжу. — Што гэта значыць?— задаў выступоўца пытанне і патлумачыў: — А тое, што з вашага раённага цэнтра будзе хадзіць маршрутны аўтобус «Пружаны—Белавеж». Такім чынам, вы зможаце хоць па некалькі разоў у дзень наведваць сваіх сяброў у Польшчы! Па словах генерал-маёра, для жыхароў Пружаншчыны гэта важна яшчэ і таму, што сёлета, трэба спадзявацца, будзе ратыфікавана дамоўленасць паміж Польшчай і Беларуссю аб малым прыгранічным руху. Беларусь у гэтым вельмі зацікаўлена. Згодна з дамоўленасцю, жыхарам прыгранічных раёнаў (якія размешчаны ад граніцы на адлегласці 30—50 км), да іх ліку адносяцца і Пружаны, будзе дазволены бязвізавы, па пропусках консульства, пераход мяжы. Усім было цікава пачуць інфармацыю наконт таго, што з бягучага года пагранічнікі пачынаюць адмаўляцца ад калючага дроту на мяжы. — Мы будзем працаваць іншым спосабам,— паведаміў генерал-маёр,— а бюджэтныя сродкі, якія ідуць на пабудову дротавых агароджванняў, могуць выкарыстоўвацца на больш неабходныя рэчы. Разам з тым, ужо з 1 чэрвеня па спецыяльных пропусках можна будзе адпачываць ці лавіць рыбу на пагранічнай рацэ Буг. Пытанняў да генерал-маёра было шмат. І практычна ўсе яны тычыліся малога прыгранічнага руху. ПАСЛЯ выступлення ў Палацы культуры І.А.Рачкоўскі правёў прыём грамадзян у райвыканкаме (на здымку). А потым наведаў галоўныя адметнасці Пружан — Водны і Лядовы палацы. Ганна Хадаровіч. Фота Аляксандра МЕЛЕША.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 192

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 867

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 913

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 449

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 935

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 414

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 215

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 008