Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В турнире «Беловежская пуща-2011» победили пружанские хоккеисты

 

 В турнире «Беловежская пуща-2011» победили пружанские хоккеисты


У Лядовым палацы на працягу трох дзён праходзіў дзіцячы міжнародны турнір па хакею «Белавежская пушча-2011». Сёлета ён стаў чацвёртым па ліку. Першапачаткова меркавалася, што ў спаборніцтвах возьмуць удзел чатыры расійскія і дзве беларускія каманды. Але маскоўскія «Ястрабы» не прыехалі, іх замянілі хакеісты брэсцкай АДЮСШ. Такім чынам, за галоўны прыз турніру змагаліся: «Сузор’е» (Масква), «СДЮШАР-1» (Санкт-Пецярбург), «Капітан» (Ступіна, Маскоўская вобласць), «Юнацтва» (Мінск), «АДЮСШ» (Брэст), «ДЮСШ №2» (Пружаны). Арганізатарамі турніру выступілі Беларуская федэрацыя хакея, Пружанскі райвыканкам, бацькоўскія камітэты клубаў «Юнацтва» і «ДЮСШ №2».

 


Падчас урачыстага адкрыцця турніру да юных хакеістаў са словамі прывітання звярнуліся старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч і старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь І.А.Рачкоўскі (на здымку). Дзяўчаты ўручылі капітанам каманд караваі. Прагучалі дзяржаўныя гімны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Турнір праводзіўся па кругавой сістэме, і пераможца вызначаўся па колькасці набраных ачкоў. Кожная з каманд згуляла па пяць матчаў. Першымі на пляцоўку выйшлі хакеісты «Юнацтва» і «Сузор’я». Ва ўпартай барацьбе перамогу з лікам 5:3 вырвалі беларускія хакеісты. Пружанская каманда сваю стартавую сустрэчу правяла супраць равеснікаў з Санкт-Пецярбурга. На працягу двух перыядаў на пляцоўцы ішла роўная гульня. Лік адкрыў наш Мікіта Матус на 12-й мінуце. Ён трымаўся да сярэдзіны трэцяга перыяда, калі гэты ж хакеіст вызначыўся яшчэ раз. Пад канец гульні госці двойчы замянялі варатара шостым палявым іграком і двойчы шайба ўлятала ў іх пустыя вароты. Дублем адзначыўся Антон Фралоў. Такім чынам гаспадары перамаглі — 4:0. У першы дзень турніру нашы атрымалі няпростую перамогу над «Сузор’ем» — 4:2. У другі дзень хакеісты пружанскай ДЮСШ №2 разграмілі адпаведна «Капітан» і брастаўчан з лікам 9:2 і 6:2. Перад заключным днём спаборніцтваў па чатыры перамогі было на рахунку «Юнацтва» і пружанскай каманды. Менавіта яны і разы-гралі паміж сабою галоўны прыз. Гульню абедзве каманды пачалі асцярожна з аглядкай на ўласныя вароты. У першым адрэзку матча шматлікія гледачы, якія запоўнілі трыбуны, не ўбачылі закінутых шайб. Лік быў адкрыты ў сярэдзіне другога тайма. З перадачы Вадзіма Карпеша дакладны кідок па варотах саперніка нанёс Мікіта Матус. Але гэта яшчэ нічога не значыла. Небяспечныя моманты ўзнікалі  як ля адных, так і другіх варот. На апошні перапынак каманды адправіліся пры мінімальнай перавазе нашай каманды.

 В турнире «Беловежская пуща-2011» победили пружанские хоккеисты


У трэцім перыядзе пружанская каманда пры падтрымцы балельшчыкаў правяла некалькі небяспечных атак. Але і хакеісты «Юнацтва» маглі аднавіць раўнавагу ў ліку. Развязка наступіла за некалькі мінут да сірэны. Шайба, закінутая Юрыем Лесіным, замацавала перавагу пружанцаў. Такім чынам, была атрымана няпростая перамога над «Юнацтвам» з лікам 2:0. Пружанская каманда (трэнер Дзяніс Хадаровіч) заняла першае месца — пяць перамог у пяці гульнях. Другое месца дасталося хакеістам «Юнацтва», трэцяе — «Сузор’я». Чацвёртай была дружына са Ступіна. Усяго толькі адну перамогу атрымалі хакеісты Санкт-Пецярбурга, якія фінішавалі пятымі. Не пазналі радасці перамог хакеісты брэсцкай АДЮСШ. Падчас закрыцця турніру ўзнагароды хакеістам уручалі намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец і начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму С.М.Шчыпанаў. Пераможца і прызёры атрымалі кубкі, дыпломы і медалі. Вызначаны і адзначаны памятнымі падарункамі лепшыя хакеісты з кожнай каманд- удзельніц. У пружанцаў лепшым прызнаны варатар Дзмітрый Данілаў. А лепшым бамбардзірам турніру стаў Мікіта Матус, які закінуў у вароты сапернікаў 11 шайб. Фота Аляксандра МЕЛЕША. *Бацькі навучэнцаў аддзялення хакея ДЮСШ №2 1998-99 гадоў нараджэння выказваюць шчырую падзяку трэнеру Дзянісу Валер‘евічу Хадаровічу і яго камандзе за перамогу, атрыманую ў міжнародным дзіцячым турніры «Белавежская пушча-2011». Сваёй гульнёй Вы падаравалі сапраўднае свята ўсім пружанскім аматарам хакея. Жадаем далейшых поспехаў у яшчэ больш прэстыжных спаборніцтвах. Так трымаць!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 192

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 867

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 913

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 449

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 935

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 413

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 215

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 008