Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЮНИМИЛК+Данон: выиграет потребитель

СТАА «Юнімілк Пружаны» з нядаўняга часу стала падраздзяленнем аб’яднанай кампаніі «Данон-Юнімілк». Нефармальная сустрэча кіраўніцтва расійскай «Юнімілк» і французскай «Данон» прайшла ў ліпені ў Маскве.

Якраз у гэты час у «Юнімілк Пружаны» прыйшоў новы дырэктар В.М.Ільін. Як бачым, падстаў для інтэрв’ю з’явілася больш чым дастаткова.

ЮНИМИЛК+Данон: выиграет потребитель

 

 — Віктар Міхайлавіч, спачатку давайце пазнаёмімся. Раскажыце, калі ласка, чытачам «раёнкі» пра сябе.

— Я — расіянін. 37 гадоў. Працую ў «Юнімілку» практычна з самага пачатку заснавання кампаніі, з 2003 года. Спачатку — на заводзе ў Ліпецку, дзе вырас ад радавога рабочага да галоўнага інжынера. У 2010 годзе быў накіраваны на «Юнімілк-Шклоў» на пасаду выканаўчага дырэктара. Адпрацаваў там восем месяцаў і атрымаў новае накіраванне — у Пружаны. Маю вышэйшую тэхнічную адукацыю. Жанаты. Выхоўваем з жонкай двух дзяцей. Жывем у Пружанах на наёмнай кватэры. Жонка па прафесіі настаўніца. Але пакуль што не працуе. Трэба глядзець дзяцей: сын пайшоў у чацвёрты клас, дачка — першакласніца.

ЮНИМИЛК+Данон: выиграет потребитель

 

— У Пружанах надоўга плануеце застацца?

— Разлічваю на два гады. Але будзе бачна.

— Наша газета ўжо расказвала пра «Юнімілк Пружаны». А што такое «Данон-Юнімілк»?

— «Данон» з’яўляецца сусветным лідарам па вытворчасці малака і малочнай прадукцыі. З аб’яднаннем дзвюх кампаній пружанскі завод стаў членам вялікай транснацыянальнай кампаніі з важкім замежным капіталам. Не кожнае прадпрыемства можа гэтым пахваліцца.

— Цяперашняя візітоўка пружанскага прадпрыемства гэта…

— На заводзе працуюць 184 чалавекі, уключаючы ўпраўленцаў. Арыентаваны ён па-ранейшаму на выпуск пастэрызаванага і ўльтрапастэрызаванага малака. Цяпер наладжана вытворчасць шасці відаў прадукцыі ў трох фасовачных рашэннях. У Пружанскім раёне прадаецца малако ў пэт-бутэльках і стэрылізаванае з падоўжаным да шасці месяцаў тэрмінам годнасці — у кардоннай упакоўцы. Месяц таму мы пачалі выпуск малака для мясцовага насельніцтва ў пэт-бутэльках з сіняй накрыўкай — меншай тлустасці і па зніжаным кошце. Гэта так званае «сацыяльнае малако». Варта адзначыць, што на мясцовым рынку мы ўсю прадукцыю прадаем сабе ў страту. У Маскве і Санкт-Пецярбурзе, куды пастаўляецца пружанскае малако, яно каштуе даражэй.

— Ходзяць чуткі пра павышаныя патрабаванні на «Юнімілку» да кадраў. Маўляў, тут могуць звольніць з работы за найменшую правіннасць?

— Сапраўды, патрабаванні да персаналу ў нас  высокія. Мы цэнім чалавека перш за ўсё за карысць, якую ён прыносіць прадпрыемству, за яго жаданне і ўменне працаваць. Завод поўнасцю аўтаматызаваны абсталяваннем апошніх распрацовак Швецыі і Італіі. Кіраванне тэхналагічным працэсам ідзе за камп’ютарам. Работа насамарэч складаная. Абучэнне ёй арганізуем на месцах — гэта адзначана і ў кантрактах пастаўшчыкамі абсталявання. Калі чалавек хоча працаваць, стараецца, яму і карты ў рукі. Таму, нягледзячы на такія сур‘ёзныя патрабаванні, людзі даражаць работай.

— У Пружанах не надта вялікі выбар прадпрыемстваў, куды можна было б уладкавацца, звольніўшыся з «Юнімілка».

— Я думаю, прычына не толькі ў гэтым. Сярэдняя заработная плата за ліпень на нашым прадпрыемстве склала 2456 тысяч рублёў. У дадатак «Юнімілк» —  прадпрыемства маладое не толькі па сваім ўзросце, але і ўзросце працуючых на ім: асноўнай колькасці рабочых у нас па 34-35 гадоў. Безумоўна, ёсць і пажылыя людзі, і пенсіянеры. Узрост не з’яўляецца для нас галоўным фактарам. Адметна, што ў Шклове мы востра адчувалі недахоп у кадрах. Калі ж вакансія з’яўляецца ў Пружанах, яна, як правіла, запаўняецца досыць хутка.

— А як у «Юнімілка» наладжана супрацоўніцтва з сельгаспрадпрыемствамі — пастаўшчыкамі малака?

— Сельгаспрадпрыемствам працаваць з намі выгадна: мы плацім за малако на 10% больш, чым іншыя перапрацоўшчыкі малочнай прадукцыі. Цяперашні аб’ём вытворчасці «Юнімілка» — 200 тон малака ў суткі: 140 тон закупляем у Пружанскім раёне, 60 — за яго межамі. І гэта пры магчымасці прадпрыемства перапрацоўваць у суткі па 450 тон малака. Пытанне з сыравінай пакуль што стаіць востра. Але хутка яно будзе вырашана: у раёне будуецца шмат малочнатаварных фермаў. Яны будуць працаваць па новых тэхналогіях і, безумоўна, дадуць і нашаму суседу — малочнаму камбінату, і нам вялікае малако класа «экстра» ці вышэйшага гатунку.

— Павелічэнне ці змяншэнне колькасці малака ад грамадскага статка не ўплывае на вытворчасць «Юнімілка»?

— Мы з малаком ад прыватных падворкаў не працуем. Яно не адпавядае належнай якасці.

— Што тычыцца патрабаванняў да якасці…

— Нашы патрабаванні да якасці сыравіны вельмі высокія. Гэта пацвярджае і кансалтынгавая праграма «Юнімілка», накіраваная на павелічэнне колькасці прадукцыі менавіта пры павышэнні яе якасці. На яе рэалізацыю толькі ў адным Пружанскім раёне будзе выдаткавана 8 мільёнаў расійскіх рублёў.

— Раскажыце, калі ласка, аб гэтым больш падрабязна.

— Для выканання гэтай праграмы мы задзейнічалі вядомую нямецкую малочную кампанію «Westfalia». Два яе спецыялісты па чатыры дні ў тыдзень праводзяць на малочнатаварных фермах. Робяць іх абследаванне, выяўляюць прычыны, уплываючыя на гатунковасць малака, рэкамендуюць шляхі іх ухілення, навучаюць персанал… Яны нават узялі ў штат мясцовых ветэрынараў і на месцы на асабістым вопыце вучаць іх як абразаць капыты, які корм патрэбен жывёле і г.д. Безумоўна, асноўная ўвага надаецца адстаючым гаспадаркам,— тут трэба бываць часцей. Уся праграма разлічана на два гады і павінна даць добрыя вынікі: павышэнне якасці малака на 20-30%.

— А ўплываць на развіццё сыравіннай зоны ў раёне «Юнімілк» спрабуе?

— Самым непасрэдным чынам. У ліпені кампанія «Данон-Юнімілк» пачала ўдзельнічаць у будаўніцтве малочнатаварнай фермы «Асошнікі» ў ААТ «Радзіма». Да сакавіка будучага года комплексы ў Асошніках і Лыскаве павінны быць пабудаваны і ўкамплектаваны. Таму час прыспешвае. У абодвух комплексах размесціцца 4400 галоў жывёлы, у тым ліку 2200 галоў дойнага статка. Нам засталося ўкласці каля 28 мільярдаў беларускіх рублёў. На гэтых фермах ужо цяпер праводзіцца кансалтынг. Гэта будуць лепшыя комплексы не толькі ў раёне, але і ва ўсёй рэспубліцы, асноўныя нашы пастаўшчыкі высакаякаснай сыравіны.

— А як да гэтага адносіцца ваш блізкі сусед, малочны камбінат?

— Мы нармальна кантактуем і ні ў якім разе не з’яўляемся канкурэнтамі, таму што вырабляем розную прадукцыю. А сыравінную зону, як для нас, так і для малочнага камбіната рэгулюе дзяржава. Наконт нашага аб’яднання размова пакуль што не ідзе. Рашаецца пытанне толькі наконт перадачы «Юнімілку» маслацэха малочнага камбіната. Магчыма, ён будзе зачынены і на вызваленых плошчах устаноўлена новае абсталяванне па вытворчасці кефірнай прадукцыі. Але гэта — справа будучага. З цяперашніх нашых дасягненняў варта адзначыць заканчэнне з дня на дзень рэканструкцыі складоў, дзе можна будзе захоўваць адразу 700 тон перапрацаванага малака. Дагэтуль складскія памяшканні мы вымушаны былі арандаваць.

— Віктар Міхайлавіч, Вам падабаецца працаваць у Пружанах?

— Мне падабаецца, што тут ёсць выдатная магчымасць для набыцця вопыту, ёсць куды ўкласці свае веды. А да Беларусі я заўсёды няроўна дыхаў. Мне падабаецца яе дагледжанасць, падабаюцца спакойныя, працавітыя людзі. І, што асабліва важна,— развітая сельская гаспадарка, у якую не шкада ўкладваць грошы.

Інтэрв’ю ўзяла Ганна Хадаровіч

Фота Аляксандра Мелеша.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 200

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 868

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 916

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 452

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 938

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 414

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 219

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 010