Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Валянціна Ануфрыенка: «Калі ты – беларус, то абавязаны ведаць родную мову»

Мы размаўляем з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Валянцінай Леанідаўнай Ануфрыенка ў яе кабінеце на другім паверсе гімназіі. Са сцяны ўважліва глядзяць Якуб Колас і Янка Купала.

— Я,— расказвае Валянціна Леанідаўна,— выбрала беларускую мову дзякуючы менавіта свайму класнаму кіраўніку і любімай настаўніцы Ганне Васільеўне Хатэнка, якая актыўна вучыла нас, вучняў, любіць і паважаць мову продкаў.

Валянціна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Кацёлкі. Закончыла Шаняўскую сярэднюю школу і аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута імя Пушкіна. Бягучы навучальны год — шаснаццаты ў яе працоўнай біяграфіі. Любімай настаўніцай Валянціну Леанідаўну з павагай называюць многія вучні гімназіі. І маюць для гэтага ўсе падставы.

Валянціна Ануфрыенка: «Калі ты – беларус, то абавязаны ведаць родную мову»

 

Яна гатова расказваць пра сваіх вучняў цэлы дзень. Напрыклад, пра Вольгу Хвораст. Дзяўчынка двойчы ўдзельнічала ў рэспубліканскіх алімпіядах.

— Мы з Вольгай займаліся даследніцтвам: разам напісалі дзве навуковыя працы,— працягвае аповед Валянціна Леанідаўна.

Тэма адной працы — «Антрапаніміка (мянушкі — Г.Х.) вёскі Кацёлкі»— была выбрана невыпадкова: карані вучаніцы, як і яе любімай настаў-ніцы, таксама ў Кацёлках, там і цяпер жыве яе бабуля. Працаваць над даследаваннем было вельмі цікава. І на рэспубліканскай канферэнцыі дзяўчынцы быў уручаны дыплом другой ступені. У 11 класе Вольга атрымала пахвальны водгук на абласной алім-піядзе. А тэст па беларускай мове і літаратуры здала на 97 балаў і цяпер вучыцца на філалагічным факультэце (літаратурная і рэдакцый-           ная дзейнасць) у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна.

Гонарам гімназіі называе Валянціна Леанідаўна і Алену Буксу. Сёлета яна здала тэст па беларускай мове і літаратуры на 100 балаў (у ліку пяці вучняў рэспублікі!). А яшчэ адна вучаніца — Анастасія Несцярчук — сёлета паступіла на факультэт беларускай філалогіі ў Мінскі ўніверсітэт імя Максіма Танка.

— Пералік гэтых прозвішчаў можна прадоўжыць,— з гордасцю зазначае настаўніца.— Можна называць усіх, хто вучыўся на школьным факультатыве па беларускай мове.

У мінулым годзе Валянціну Леанідаўну парадавалі шас-цікласнікі, якія ўдзельнічылі ў раённай алімпіядзе. Кацярына Пачынчык, напрыклад, атрымала па яе выніках дыплом трэцяй ступені. На гэтую дзяўчынку настаўніца таксама ўскладвае добрыя на-дзеі…

Адносіны дзяцей да беларускай мовы мяняюцца. Такі вывад зрабіла Валянціна Леанідаўна, зыходзячы са сваёй шматгадовай настаўніцкай практыкі. У мінулым годзе толькі адзінкавыя выпускнікі выбіралі для здачы тэсты па беларускай мове і літаратуры. Сёлета іх дзесяць чалавек. Цяпер па заявах вучняў у гімназіі адкрыты профільны клас па вывучэнні менавіта беларускай мовы (у мінулым годзе дзесяцікласнікі выбіралі рускую мову). Безумоўна, шкада, што на вывучэнне мовы цяпер адводзіцца толькі адна гадзіна ў тыдзень. Але вучні профільнага класа маюць значную перавагу: яны будуць займацца роднай мовай па тры гадзіны. Гэта дасць магчымасць узняць працэс вучобы на больш высокі ўзровень, актыўней рыхтавацца да здачы тэстаў.

У гімназіі выкарыстоўваюцца розныя формы і метады работы, якія садзейнічаюць прыцягненню дзяцей да вывучэння беларускай філалогіі. З мінулага навучальнага года ім запомніліся сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі Міколам Антаноўскім, Валерыем Гапеевым і Емяльянам Варонічам, беларускія вячоркі, краязнаўчая гульня па гарадскіх мясцінах. Зараз вучні разам з настаўнікамі рыхтуюцца да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча — шмат мерапрыемстваў у гімназіі прысвечаецца менавіта гэтай знамянальнай падзеі…

А Валянціна Леанідаўна выкладае цяпер беларускую мову і літаратуру і працуе класным кіраўніком у пятым класе. Гэта значыць, усё пачынаецца спачатку…

На здымку: Валянціна Леанідаўна Ануфрыенка 1 верасня са сваімі пяцікласнікамі.

Фота Аляксандра МЕЛЕША.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 193

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 867

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 915

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 450

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 936

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 414

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 219

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 008