Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У палацыку, пад залатую восень!

Надзвычай сапраўднымі восеньскімі днямі выдаліся кастрычніцкія тыдні ў гэтым годзе. Цёпла і сонечна, суха і бязветрана. Але галоўная прыкмета восені - жоўтае лісце, перамагла ўсе чаканні: самая пара схадзіць у парк «пафотаць»! А даведаўшыся пра мерапрыемствы ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» іду туды з двайной выгодай.

12 красавіка ўпершыню ў Пружанах, на пляцоўцы палацыка, прайшлі сучасныя курсы беларускай мовы «Моўны куфэрак», якія зладзіла Пружанская раённая арганізацыя «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны». А падтрымаць гэты добры пачатак прыехаў з Мінску гурт «Sova», які і распачаў імпрэзу канцэртам на тэрасе музея гучным драйвам.
У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

Гурт адносна малады, але ўжо даволі вядомы ў сталіцы і ў ваколіцах сваёй канцэртнай дзейнасцю. У нас выступ гурта праходзіў у зменшаным складзе - не было басіста і барабаншчыка. Рэпертуар гурта складаецца з руска і беларускамоўных песень, выконваюць артысты таксама і вядомыя хіты на англійскай мове. Прадзюсар гурта - Юлія Жаўнерчук, якая дарэчы, нарадзілася ў Пружанах і ўжо даўно марыла прывесці свой «бэнд» на малую радзіму.


Запрашаючы акцэнт гурта дазволіў прыцягнуць увагу да імпрэзы ў палацык пружанцаў, якія прагульваліся і адпачывалі ў парку.

Нешматлікія аматары роднай мовы сабраліся ва ўтульнай зале - Салоне музея, дзе вядучая курсаў, актывістка ТБМ Ларыса Жаўнерчук, пачала сваю працу. Першы занятак быў прысвечаны самай пазнавальнай і ўнікальнай літары беларускай мовы «Ў» . І гэта знакава!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

«Курсанты» слухалі, рашалі задачы, знаходзілі адказы на пытанні, гулялі ў вершаскладанкі і інш.
Было па-сапраўднаму - цікава і вясёла! (Калі б у школах былі такія заняткі па мове, то магчыма і адносіны да яе былі лепшымі і больш людзей любіла і размаўляла на сваёй мове.)

Арганізатары паабяцалі праводзіць заняткі штомесяц. І маюць думку, што пружанцы прымуць актыўны ўдзел у працы курсаў.

У наступныя выходныя, 18 кастрычніка я зноў трапіў ў палацык, дзе адбыўся спектакль «Гісторыі Вялікага Сяла». Гэты аматарскі дзіцячы Тэатр ценяў з'явіўся дзякуючы майстар-класам тэатра «Крылы халопа» з г.Брэста, які ўжо вядомы на Пружаншчыне фэстам «На Прызбе» , што прайшоў у жніўні ў в.Залессе каля Клепачоў.

Акторы Тэатру ценяў складаецца з дзяцей вёсак Вялікае Сяло і Ялова ва ўзросце 7-12 гадоў. Пачынаючы з мая гэтага года рэжысёр Алена Штык (г.Брэст) праводзіла некалькі навучальных заняткаў для гэтых дзетак, як рабіць пастаноўку. Дзеці абралі тэму будучага спектакля, потым збіралі і апрацоўвалі гісторыі па вёсцы, далей малявалі і вырэзвалі герояў пастаноўкі і рэпетавалі, рэпетавалі і яшчэ раз рэпетавалі. Прэм'ера спектаклю адбылася на «Прызба-фэсце». А ў палацыку быў другі паказ пастаноўкі і вызваў, я бы сказаў, шквал станоўчых эмоцыяў. На першы погляд, здавалася б немудрагелістыя фігуркі ценяў на белым палатне, але гэта зачароўвае, прыцягвае нейкай схаванай магіяй святлаценяў.

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

У палацыку, пад залатую восень!

Трохі відэа:




У сугуччы музычнага афармлення, якое рабіла Настасся Штык, усё дзеянне нагадвала нейкую чарадзейную анімацыю, альбо нейкі чорна-белы сон. Шкада толькі, што пабачыла яго зусім мала гледачоў, бо як заўжды, пружанцы вельмі інэртныя да культурных падзей.

Але галоўнае, што гэта рабілася для саміх жа актораў, каб яны выступілі, паказалі сваю творчасць і гэта атрымалася. Дзеці былі вельмі задаволеныя! А ад палацыка атрымалі памятныя сувеніры і бясплатную экскурсію па музею. Як паведаміла Алена Штык, дзяцей ўжо запрасілі з пастаноўкай у Нацыянальны гістарычны музей у Мінску і ёсць магчымасць выступіць у Брэсце, калі будзе транспарт. У добры шлях, як кажуць!

Вось такія выходныя адбыліся ў палацыку пад залатую восень!
KAMUNIKAT.ORG

Фота - Старонка музея-сядзібы "Пружанскі палацык" у ФБ
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 192

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 865

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 912

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 449

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 935

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 412

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 214

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 008