Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

О пружанской эстраде с Эвгениусом Валанчусом

Аб узорнай  эстраднай  студыі г. Пружаны ведаюць не толькі ў нас у раёне, але і ва ўсёй рэспубліцы, нават за яе межамі. Яе таленавітыя выхаванцы перамагаюць у разнастайных конкурсах і фестывалях. Што за чалавек рыхтуе сапраўдных зорачак на небасхіле сцэны?  Гэта — прафесіянал сваёй справы, цудоўны кіраўнік і проста вельмі прыемны чалавек з незвычайным для Беларусі імем — Валанчус Эўгеніюс Юозавіч, якога ўсе называюць спрошчана Алгіс.

О пружанской эстраде с Эвгениусом Валанчусом

—Вы па прафесіі музыкант. А дзе атрымалі музычную адукацыю?

—Скончыў Вільнюскае музычнае вучылішча па класе духавых інструментаў (валторна). Гэта вельмі складаны інструмент, іграць на якім нават прафесіянал павінен па дзве гадзіны кожны дзень.

А ўвогуле на музычную сцежку падштурхнуў мяне мой стрыечны брат. Ён умеў іграць на гармоніку і, калі прыйшла пара ісці ў армію, наказаў мне, каб я навучыўся таксама іграць. Мне было чатыры гады, калі я самастойна асвоіў гэты інструмент. А ў пяць ужо выступаў на сцэне.

—Як апынуліся ў нашай краіне?

—Прыехаў я  ў Беларусь са сталіцы Літвы Вільнюса ў 1983 г. Тут служыў у арміі ў былым ваенным гарадку Купліно. Пасля службы ажаніўся з мясцовай дзяўчынай і пачаў працаваць у Доме культуры — быў кіраўніком вакальна-інструментальнага ансамбля.

—А як была ўтворана эстрадная студыя?

—Эстрадную студыю мы стварылі разам з Аленай Лосевай у 1992 годзе. Пачаліся ўдзелы ў разнастайных конкурсах музычных выканаўцаў: “Тэлебом”, “Родам з дзяцінства”, “Сузор’е надзей” і іншых. І нашы дзеці неаднаразова станавіліся іх лаўрэатамі і дыпламантамі.

У  1997-м студыі было прысуджана званне ўзорнага самадзейнага калектыву. Кожныя тры гады гэта званне трэба пацвярджаць. Апошняе пацвярджэнне адбылося ў сакавіку гэтага года. Мы вытрымалі яго з гонарам.

—Які Вы як кіраўнік і настаўнік для дзяцей?

—Я патрабавальны, але не надакучлівы. У мяне такое жалезнае правіла: ніколі не павышаць голас і не сварыцца. Але да наведвання заняткаў адношуся строга. Тры пропускі без уважлівай прычыны на рэпетыцыю – і можаш больш не прыходзіць. Я нават называю заняткі ў студыі не навучаннем, а работай.

—Раскажыце, калі ласка, пра сваіх найбольш яркіх выхаванцаў.

—Зараз гэта, безумоўна, Наташа Трус. Яна прайшла ў фінал конкурсу “Маладыя таленты Беларусі”, які праводзіцца беларускім радыё. Песні ў выкананні канкурсантаў перыядычна гучалі па радыё на працягу паўгода. Потым прафесійнае журы і слухачы адбіралі фіналістаў.

Наташа ўжо дае сольныя канцэрты на працягу гадзіны. Такія канцэрты адбыліся ў музычнай школе г. Бярозы, у в.Лінова і  нашым Палацы культуры.

З выпускнікоў найбольш яркімі былі Вікторыя Шэйко, Аліна Кныш, Ганна Мязга.

Віка займалася са мной з нулявога класа. Літаральна схоплівала ўсё на ляту. Зараз яна працуе ў аркестры МУС і скончыла першы курс Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта. Аліна Кныш зараз вучыцца ў Гродзенскім каледжы мастацтваў.

Увогуле былыя наведвальнікі студыі ў большасці падтрымліваюць са мной сувязь. І я ім заўсёды дапамагаю чым магу.

Зараз узяўся вучыць зусім маленькіх дзетак: Валянціну Іванцову, якая толькі пойдзе ў першы клас, і трэцякласніцу Валерыю Пудаўкіну. Дзяўчынкі падаюць надзеі: валодаюць абсалютным музычным слыхам, цудоўным інтанаваннем і харызмай. Так што падрастае годная змена.

—На чым будуецца Ваша праца з дзецьмі?

—Гэта, канешне, практыкаванні на выпрацоўку правільнага дыхання, дасканалай дыкцыі і непасрэдна праца над выкананнем песень. Я стараюся падабраць невядомую песню, якую спяваюць не часта. Мы самі пішам фанаграмы, бэквакал, працуе з намі і аранжыроўшчык Аляксандр Котаў. Дзякуючы спецыяльным праграмам, можна рабіць фанаграмы пад пэўны голас, падбіраць танальнасць. Таму ўсе ўмовы для плённай працы ёсць.

—Ці перадалі Вы майстэрства эстраднага вакалу сваім родным дзецям?

—Мая малодшая дачка Карына вядомая ў рэспубліцы спявачка. Зараз яна кіраўнік эстраднай студыі ў Новых Засімавічах. Старэйшая дачка вучылася харэаграфіі, але па гэтым шляху далей не пайшла, працуе ў банку.

—Што Вас найбольш радуе ў Вашай прафесіі, а што хацелася б змяніць?

—Радуе тое, што ў апошнія гады ў нас шмат нараджаецца таленавітых дзяцей. А змяніць, напэўна, нічога не хацелася б. Толькі вельмі сумна становіцца тады, калі дзеці пакідаюць студыю. Але яны часцей за ўсё працягваюць спяваць, бо сцэна – гэта своеасаблівы наркотык. Хто неаднойчы выходзіў туды, той ужо назаўсёды апынецца ў яе ўладзе. Праверана.

А ўвогуле хацелася б пажадаць усім тым, хто мае музычныя задаткі, не закопваць свой талент, а старацца развіваць яго. Можа, заўтра ты прачнешся зоркай. Ніхто не ведае, з якога боку чакаць прызнання і самарэалізацыі.

Гутарыла Алена Палякова.

На здымку: Эўгеніюс Валанчус праводзіць чарговыя заняткі з удзельніцай студыі Ірынай Замулка.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 192

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 867

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 913

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 449

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 935

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 412

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 215

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 008