Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Есть валюта? Это круто!

Праблемы на валютным рынку краіны не хвалююць цяпер хіба толькі зусім абыякавых лю-дзей. У банкаўскіх абменных пунктах долары, еўра, расійскія рублі купіць па-ранейшаму цяжка, прадпрымальнікі з надзеяй чакаюць стабілізацыі валютнага курсу, каб працягваць работу з замежжам з выгадай для бізнэсу…

Есть валюта? Это круто!

А як адчуваюць сябе ў такой абстаноўцы прадпрыемствы, якія экспартуюць сваю прадукцыю за мяжу і атрымліваюць за яе аплату ў валюце? «Напэўна, шыкуюць!»— скажа сёй-той з нецярплівых чытачоў. Паспрабуем разабрацца на месцы. Як паведамілі карэспандэнту ў аддзеле эканомікі райвыканкама, асноўным «валютчыкам» у Пружанскім раёне з’яўляецца малочны камбінат. У мінулым годзе на экспарце цвёрдых сыроў у Расію і Казахстан ён зарабіў 671 мільён расійскіх рублёў і 1876 тысяч долараў ЗША, за першае паўгоддзе бягучага года — адпаведна 228 мільёнаў і 726 тысяч. Лічбы, як бачым, даволі ўнушальныя. Але на валютным рахунку прадпрыемства застаецца толькі 40% ад заробленага: 30% экспартнай выручкі, згодна з пастановай №129 праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2006 г., трэба абавязкова прадаць дзяржаве па біржавым курсе і яшчэ 30% на тых жа ўмовах адправіць у распараджэнне аблвыканкама — для падтрымкі сельгаспрадпрыемстваў вобласці. Рашэнне аблвыканкама дзейнічае з 1 чэрвеня бягучага года, пасля аб’яўлення ў краіне грашовай дэвальвацыі — дагэтуль камбінат распараджаўся 70% заробленай валюты.

Безумоўна, і застаўшаяся на рахунку валюта для малочнага камбіната — як палачка-выручалачка. У многім дзякуючы менавіта доларам і расійскім рублям прадпрыемства не проста застаецца на плыву ў гэты складаны эканамічны перыяд, але працуе з прыбыткам. Валютай малочны камбінат разлічваецца за пакупку абсталявання, неабходнага для вытворчасці, запасных частак для яго, урэшце, упакоўку для сыру, вытворчасць якой у Беларусі не наладжана. Сёлета былі куплены два новыя аўтамабілі для перавозкі малака.

У Ружанскай мэблевай фабрыкі пасля абавязковага продажу дзяржаве 30% сваёй валюты яшчэ 30% забірае раён — таксама на падтрымку сельгаспрадпрыемстваў ці якія іншыя адказныя патрэбы. Купля-продаж валюты ажыццяўляецца толькі праз банк, які, вядома ж, бярэ за гэта свае працэнты. Праўда, калі самой мэблевай фабрыцы неабходна зрабіць неадкладную пакупку, напрыклад, абсталявання ці камплектуючых, то раён, як правіла, валюту не патрабуе.

— Сёння мы без валюты ўвогуле працаваць не можам,— канстатуе дырэктар мэблевай фабрыкі В.М.Сідоранка. — Усе матэрыялы, якія не вырабляюцца ў Беларусі, закупляюцца за долары: пліта, лакі і фарбы, фурнітура для мэблі, абсталяванне, алмазныя зрэзы…

Экспартныя пастаўкі ружанскіх мэбельшчыкаў складаюць амаль 50%. Спальныя гарнітуры і корпусная мэбля адпраўляюцца ў Расію, Казахстан, Таджыкістан. Спрабавалі менэджары наладзіць сувязі і з Еўропай. Але там цэнавая палітыка яшчэ больш жорсткая. Казахстан, Расія дапускаюць таргі, у выніку якіх ружанцы зніжаюць кошт, але ўсё-такі знаходзяць больш-менш выгадную для сябе пазіцыю. Еўропа ж упарта дыктуе свае цэны, робіць заказ з умовай, што праз месяц і нават два ён будзе каштаваць столькі ж, як і сёння.

— Пастаянна трэба ісці на кампраміс і пралічваць,— разважае дырэктар.— Напрыклад, цяпер, каб адправіць партыю мэблі ў Казахстан, трэба выдаткаваць 10 тысяч долараў толькі на транспартныя расходы. Колькі ў гэтым выпадку будзе каштаваць наша спальня і хто яе купіць?

У дадатак — сур’ёзна перашкаджаюць канкурэнты. На пастаўку мэблі, напрыклад, Кыргызстану ўплываюць кітайцы: яны — побач, транспартныя расходы невялікія і ёсць магчымасць прапанаваць рынку танную мэблю…

У Пружанскім лясгасе з настальгіяй успамінаюць 90-ыя гады, калі ўся валюта, заробленая ад рэалізацыі лесапрадукцыі на экспарт і паляўнічых тураў з удзелам замежных турыстаў, заставалася на ўласным рахунку і прадпрыемства мела права карыстацца ёю самастойна. Цяпер долары і еўра ідуць у лясгас праз «Белінтурыст», «Белдзяржпаляванне», «Беллесэкспарт» і Брэсцкую вытворчую лесапаляўнічую гаспадарку. Праз іх заключаюцца здзелкі з экспарцёрамі. Яны ж атрымліваюць разлікі за іх у валюце. Пералічваюць лясгасу, безумоўна, з адлічэннямі працэнтаў для сябе.

— Гэта не пасрэднікі,— папраўляе карэспандэнта галоўны ляснічы Д.М.Козел,— а структурныя падраздзяленні Міністэрства лясной гаспадаркі.

Яны клапоцяцца не толькі пра пастаўкі драўніны і арганізацыю палявання, але і пакупкі для лясгаса неабходнага абсталявання. Сам лясгас без дазволу расходаваць сваю валюту не мае права. Каб захаваць яе, прадпрыемства актыўна стараецца прыцягваць замежныя інвестыцыі. Напрыклад, тэхніка для догляду лесу «Харвестэр» і «Форвардэр» шведскай кампаніі «Вімэк» была закуплена за кошт крэдытаў Фінляндскага банка. І цяпер прадпрыемству да лістапада трэба расплаціцца па крэдытах. Безумоўна, у валюце.

За мінулы год лясгасам было асвоена 4 мільярды 216 мільёнаў рублёў капіталаўкладанняў. Праз розныя кры-ніцы фінансавання, у тым ліку і прыцягненне замежных інвестыцый. У мінулым годзе за дзесяць тураў з замежнымі паляўнічымі зароблена 55358, а ад рэалізацыі леса-прадуктаў на экспарт — 824,2 тысячы долараў. Сёлета за чатыры паляўнічыя туры і экспарт лесапрадукцыі зароблена амаль 600 тысяч долараў.

Праўда, сёлета лясгас атрымаў права заключаць прамыя дамоўленасці і нават прымаць замежную валюту, але пакуль што, канстатуе галоўны ляснічы, такіх кантрактаў не было і прадпрыемства працуе па старой схеме.

У значна меншых памерах, але таксама пастаўлялі прадукцыю на экспарт птушкафабрыка, ільнозавод, кансервавы завод, ААТ «Айчына». Колькі валюты прыцягваюць усе гэтыя прадпрыемствы ў раён, падлічыць няпроста: яны абслугоўваюцца ў розных банках, у тым ліку і за межамі раёна.

Прадпрыемствам, якія завязаны з імпартам і якім, як вада ў спёку, патрэбна валюта для закупкі за мяжой камплектуючых, сыравіны ці інгрэдыентаў, сёння намнога горш. У іх ліку аранчыцкае «Адоб-агра», якому для вытворчасці мікраўгнаенняў неабходна купляць хімічную сыравіну ў Расіі, шчарчоўская «Уніформа», якая атрымала вялікія і выгадныя заказы на выраб абутку, але для іх выканання неабходны долары для набыцця скуры і іншых камплектуючых…

Ганна Хадаровіч.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 190

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 854

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 911

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 445

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 933

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 406

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 209

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 003