Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пластилин по 20 тысяч рублей, или как собрать ребенка в школу?

Рыхтуй сані летам – сцвярджае народная мудрасць, а вось ранец трэба было збіраць вясной – так сведчаць сённяшнія рэаліі. Цэны на школьныя прыналежнасці з мая выраслі ў 2-3 разы і… працягваюць расці. Асабіста мне добра вядомы цэны на сшыткі і алоўкі: і тыя, што былі ў маі, і ліпеньскія. Яшчэ ў апошні вясенні месяц я атрымала спіс неабходных прыналежнасцей для першакласніка, тады ж і пачала “прыцэньвацца”. Дакладна ведаю, што просты сшытак з 12 лістоў каштаваў 190 рублёў, тоўсты альбом для малявання з адрыўнымі аркушамі – 3 тысячы рублёў, алоўкі –  5-6 тысяч, фарбы –  прыкладна столькі ж.

 

Пластилин по 20 тысяч рублей, или как собрать ребенка в школу?

 

 

Калі ў мінулыя гады пружанскі пакупнік часта скар-дзіўся на адсутнасць выбару ў магазінах, то сёлета ад тавараў літаральна разбягаюцца вочы. Ад цэн таксама. Мяркуйце самі: кошт звычайнага 12-аркушавага сшытка вагаецца ад 320 да 1060 рублёў. Розніца ў кошце тлумачыцца проста – новы прывоз.

Калі паспяшацца, то
можна паспець купіць у “Дзіцячым свеце” ранец для вучняў малодшых класаў па “старой” цане, за 80 тысяч. Выбар пакуль невялікі, але і тут цэны выглядаюць так: 80, 90, 110, 160 тысяч рублёў.

Згаданы вышэй альбом цяпер каштуе 8 тысяч рублёў, больш простыя і з меншай колькасцю аркушаў можна знайсці па 3 тысячы.

Не спяшайцеся купляць фламастары. Цэны на іх (12 колераў) розняцца ад 3,5 тысяч у кіёсках “Брэстаблсаюздруку” да 21 тысячы (магазін “Палявы”). У кіёсках “Брэстабласаюздруку” выгадней купляць і каляровую паперу (2 тысячы рублёў супраць 4-5 тысяч у “Дзіцячым свеце”). А танны каляровы кардон (5900 супраць 9 тысяч у дзяржаўным магазіне) знайшоўся ў павільёне з кнігамі на міні-рынку. У магазіне “Фармат” прапануюць набор з 12 аркушаў каляровай паперы і кардону за 6 000 рублёў, але папярэджваюць: апошняя партыя.

Напэўна, найбольш мяне ўразілі цэны на каляровыя алоўкі і пластылін. Калі першыя можна набыць у сіці-цэнтры за 5700, а другі — за 7 тысяч, то ў іншых магазінах кошт на алоўкі зашкальвае да 57 тысяч (маўляў, чэшская якасць), а цана ў 45-48 тысяч сустракаецца ў многіх гандлёвых кропках. Сярэдняя цана на пластылін – 20 тысяч беларускіх рублёў.

Гуашавыя фарбы (6 колераў) у “Дзіцячым свеце” каштуюць ад 9900 рублёў, 12 колераў прапануюць ужо за 37 тысяч.

Падлічыць сярэднюю суму,  якая пойдзе на гэтыя дробязі, складана. Яна будзе залежаць ад таго, наколькі ў вас хопіць сіл хадзіць па мага-зінах і выбіраць там па                2-3 рэчы, але, як паказвае вопыт,  зэканоміць такім чынам можна значна.

Школьны кірмаш

пакуль у Пружанах не адкрыўся, але касцюмы на хлопчыкаў ужо ёсць у продажы. На першакласніка звычайная тройка каштуе 260 тысяч рублёў, на вучня старэйшых класаў – 370. Абутак – ад 100 тысяч рублёў (стары прывоз) да 170 тысяч. І гэта для першакласнікаў.

Апрануць дзяўчынку ў Пружанах пакуль немагчыма: зусім непрывабныя сарафаны чорнага колеру каштуюць 107 тысяч рублёў.

Калготкі на рост 116-122 см (сярэдняя першакласніца) абыйдуцца ў 22 тысячы (у маі – 10 тысяч). Як гавораць прадаўцы, гэта не апошняя цана на прадукцыю “Контэ”. Спартыўны касцюм – ад 110 тысяч, 40-60 тысяч – кеды.

У суботу ў “Дзіцячым

свеце”, нягледзячы на тое, што да пачатку навучальнага года яшчэ далёка, была чарга. Людзі тлумачылі: “Танней не стане”. Гэта ж паўтаралі і прадаўцы. А ў прыватных крамах некаторыя прадпрымальнікі нават папярэджвалі, што адмовяцца ад часткі тавараў.  Напрыклад, закупачныя цэны на дзіцячыя кнігі і размалёўкі такія высокія, што гандляры сумняваюцца, ці знойдзецца на іх пакупнік.

А пакуль яны сумняваюцца, бацькі школьнікаў блукаюць па крамах у пошуках “старых” цэн.

Кацярына Пашкевіч.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

У Пружанскім раёне падлоўчы пашкодзіў тармазы і выляцеў у кювет, спрабуючы схавацца ад дзяржінспектараў

Хотите узнать больше? Падлоўчы аднаго з лясніцтваў Пружанскага раёна, спрабуючы схавацца ад дзяржінспекцыі, выляцеў у кювет на лясной дарозе. У аўтамабілі парушальніка 1 201

Chevrolet на российских номерах столкнулось с Audi под Пружанами - все пассажиры Audi погибли

Хотите узнать больше? Страшное ДТП произошло вечером 26 декабря в Пружанском районе Брестской области, на дороге Слоним - Высокое. - В результате столкновения Audi 100 и 1 868

Пьяный избил безработного, неизвестный украл 30 кг мёда

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 18.12.2014 18 декабря ОСК в порядке ускоренного производства ВУД по ч. 1 ст. 339 УК РБ в отношении Л., 1987 г.р., ранее 916

Тело ветврача с Витебщины найдено в Мухавце в Пружанах

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 14.12.2014 4 декабря в 15.35 в реке Мухавец, вблизи ул. Ширмы в г. Пружаны, без видимых признаков насильственной смерти 1 453

Пьяный неработающий ранил неработающую жену

Хотите узнать больше? Сводка происшествий за 12 и 13 декабря 2014 года 12 декабря в 11.51 в РОВД обратился Шумский Ю.И., 1986 г.р., неработающий, жит. г. Бреста, что 10 938

Три года назад разбился вертолёт возле Засимовичей

Хотите узнать больше? 29 ноября 2011 г. в 19.45 в ходе выполнения плановых учебно-тренировочных полетов при заходе на посадку в районе аэродрома Пружаны произошло крушение 1 414

ЧЫРВОНАЕ сэрца на БЕЛЫМ снезе!

Хотите узнать больше? Гэта здарылася! У Пружанах з'явілася вялікае чырвонае металічнае сэрца! Што гэта? Сэрца робата-трансформера?! Адказ вельмі просты - новая 1 223

У Мураве 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

Хотите узнать больше? У вёску прыехалі тры экіпажы МНС, а пажару не было. 4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было 1 010