Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота

Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота

У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі звязаны з землямі сучаснай Беларусі.

Напрыклад, на Кобрыншчыне пачаўся шлях генерала паўстанцкіх войскаў дыктатара ў Варшаве Рамуальда Траўгута.

Gloria victis (Слава переможаным) – так назвала серыю апавяданняў пра паўстанцаў 1863 года Эліза Ажэшка. У цэнтры іх – постаць Рамуальда Траўгута.

Род Траўгутаў (Traugutt) паходзіць з Саксоніі. У Рэчы Паспалітай Траўгуты атабарыліся ў першай палове ХVІІІ стагоддзя. Дзед Рамуальда, Якуб Траўгут, стаў пяхотным капітанам, у час паўстання 1794 года атрымаў асабістую падзяку ад Тадэвуша Касцюшкі.

Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота

Cустрэча ў Божым Дары. Нашчадкі Траўгута і Мітрашэўскага

Бацька, Людвік Траўгут, быў незаможным шляхціцам і арандаваў маёнтак Шастакова (Камянецкі раён), дзе 28 студзеня 1826 года нарадзіўся Рамуальд. Маці яго, Алаіза, паходзіла з роду Блоцкіх, гэта, напэўна, было адгалінаванне старажытнай кобрынскай фаміліі Снежка-Блоцкіх, якім належаў маёнтак Балата (цяпер Кісялёвіцкі сельсавет Кобрынскага раёна).

З сярэбраным медалём Р. Траўгут у 1842 годзе скончыў Свіслацкую гімназію, але не змог паступіць у інжэнерную акадэмію (Пецярбург), таму пайшоў служыць у Трэці сапёрны батальён, які размяшчаўся ў Жэлехаве, каля Варшавы. За час службы атрымаў чын падпаручыка, карыстаўся даверам саслужыўцаў, быў нават абраны батальённым казначэем.

У сувязі са смерцю бацькі ў лютым 1849 года Рамуальд быў на 28 дзён выкліканы з венгерскага тэатра ваенных дзеянняў па хадайніцтву пружанскага павятовага маршалка.

У 1852 годзе Рамуальд ажаніўся з дачкой варшаўскага ювеліра Ганнай Пікель, якая нарадзіла дзве – дачкі Ганну (1853) і Алаізу (1857). Маладой дапамагала бабуля Рамуальда па мацярынскай лініі – Юстына Блоцкая (Шуйская).

З 1853 па 1855 год Р. Траўгут зноў адправіўся на вайну.

З 1855 года Рамуальд служыў у Харкаве. А пасля пераводу ў корпус ваенных інжынераў (С.-Пецярбург), заняўся навукай. Ён узначаліў адзін з аддзелаў электрамагнетычнай часці, наведваў ва ўніверсітэце лекцыі прафесараў Ходнева і Ленца, праводзіў цэлыя дні ў бібліятэках. Р. Траўгут канструяваў прыборы, якія выклікаюць на адлегласці ўзрывы марскіх і наземных мін, але, на жаль, яго вопыты не вызвалі інтарэсу ў вышэйшых марскіх чыноў імперыі.

1859 год прынёс для Траўгута ўдары лёсу – памерлі двое малалетніх блізнят, за імі сышла ў магілу бабка Юстына, а ў снежні – і жонка Ганна. У лютым 1860 года памёр брат бабкі Юстыны, Віталіс Шуйскі, які меў маёнтак Востраў у Кобрынскім павеце (зараз Маларыцкі раён). Рамуальд Траўгут выехаў у Кобрын для вырашэння справы спадчыны, бо ён быў не адзіным спадчыннікам. Напэўна, у Кобрыне ён пазнаёміўся са сваёй другой жонкай, Антанінай Касцюшка, траюраднай пляменніцай Тадэвуша Касцюшкі. Яе вельмі палюбілі дочкі Траўгута.

Калі Рамуальд уступіў у валоданне спадчынай Шуйскага, уся сям’я пераехала ў маёнтак Востраў. 14 ліпеня 1862 года Траўгута зволілі з расійскай арміі па хваробе, у чыне падпалкоўніка. Трэба адзначыць, што ён працягваў займацца навукай. У адным з памяшканняў яго дома ў Востраве была ўладкавана фізічная лабараторыя з чатырма электрычнымі машынамі найноўшых узораў, там ён спрабаваў атрымаць вялікую напругу электрычнасці. Таксама ён падтрымліваў перапіску з вядомым нямецкім вучоным Вільгельмам Хольтам.

Але яго мірнае жыццё зноў было перарвана. На вялікай тэрыторыі Беларусі паўстанцкая арганізацыя рыхтавалася да ўзброенага выступлення ў красавіку.

Пазней Рамуальд Траугут заявіў:

«Я нікому не раіў падымаць паўстанне, наадварот, як былы вайсковец, я бачыў усю складанасць барацьбы без арміі і ўзбраення з дзяржавай, якая вядома сваёй ваеннай магутнасцю. Калі ўзброенае паўстанне павінна было ўспыхнуць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, дзе я жыў, за некалькі дзён да пачатку паўстання  да мяне звярнуліся з просьбай прыняць камандаванне.

Разгубіўшыся, я апісаў усе перашкоды як агульнага, так і асабістага парадку, і рэкамендаваў адмяніць рашэнне аб пачатку паўстання. Высветлілася, што зрабіць гэта ужо проста немагчыма. Тады я прыняў іх просьбу…» Палічыў неабходным не берагчы сябе там, дзе астатнія ахвяруюць усім.

Хачу прывесці словы беларускага даследчыка Віктара Хурсіка: «Асабліва спрэчнай выглядае «афарбоўка» паўстанцаў у белы і чырвоны колер. Усіх беларускіх памешчыкаў прынята адносіць да «белых», якія раўнадушна назіралі за тым, што адбывалася. Аднак дакументы сведчаць аб іншым: многія памешчыкі сапраўды выказвалі засцярогу, не ішлі на адкрытае выступленне, стрымлівалі ад гэтага сваіх родных і блізкіх. Але калі ўсё ж нехта трапляў у лес, то яго не цураліся і дапамагалі як маглі… Зрэшты, дзяцей так званых «белых» у лясах была большасць (у дзеючых атрадах «сялянскага» паўстання яны складалі 75%, у той час як сялян было ўсяго 18%). Як сказаў калісьці Уладзімір Калеснік: «А вось у былыя гады, калі складалі жыція святых, арыстакратычнае паходжанне мучаніка шло яму ў залік. Так і павінна быць. Цяжэй ахвяраваць сабой таму, каму ёсць што губляць».

Недзе ў красавіку 1863 года на тайным зборы ў маёнтку Мітрашэўскіх Божы Дар (зараз Буховіцкі сельсавет Кобрынскага раёна) Рамуальд Траўгут прысягнуў на вернасць паўстанню і прыняў камандаванне Кобрынскім атрадам. Леанід Несцярчук запісаў апавяданне жыхаркі хутара Божы Дар пра знаходку ў 1970-х гадах куфэрка з узнагародамі і паперамі на польскай мове. Магчыма, гэта былі дакументы таго тайнага збору. На жаль, нічога з гэтага кладу не захавалася.

Пасля пачатку паўстання, у красавіку 1863, Траўгут сфарміраваў і ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад, які ў баях каля в. Боркі (цяпер Астроміцкі сельсавет Кобрынскага раёна) тройчы нанёс паражэнне расійскім карным часцям. У чэрвені 1863-га з Брэсцкім атрадам Я. Ваньковіча зрабіў рэйд па Піншчыне і Паўночнай Валыні, але атрад Р. Траўгута панёс значныя страты, і ў ліпені 1863-га з дапамогай Э. Ажэшкі Р. Траўгут таемна выехаў у Варшаву. Атрымаў чын генерала, быў прадстаўніком паўстанцкіх улад за мяжой. У кастрычніку 1863 года кіраўнік Нацыянальнага ўраду ў Варшаве і фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў дзеля пашырэння яго сацыяльнай базы, надання яму новага размаху, рэарганізацыі ўзброеных сіл інсургентаў. Арыштаваны 30 сакавіка 1864 года. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.

Пасля пакарання смерцю Р. Траўгута яго маёнтак Востраў быў спалены.

Некаторыя польскія даследчыкі лічаць, што Траўгуту належаў у Кобрыне дом, у якім зараз месціцца Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворова. У выданнях «Палессе. Фотаздымкі з дваццатых і трыццатых гадоў» і «Polesie» размешчаны фотаздымак будынка, падобнага да дома-музея, з подпісам, што гэта дом, які належаў Рамуальду Траўгуту. Як сведчаць крыніцы, перад атрыманнем у спадчыну Вострава Траўгут жыў у доме ў Клапоцыне – зараз гэта вул. Піянерская ў Кобрыне, там жа жыла і Антаніна з дзецьмі пасля знішчэння маёнтка. Як лічыць А. Цвыд, «чуткі аб кобрынскім доме Траўгута безпадстаўныя і, напэўна, звязаныя з тым, што праз восем год пасля гібелі мужа ў былой сядзібе А. Суворава – Губерніі пасялілася ўдава Траўгута. Яна выйшла замуж за сына гаспадара маёнтка Аляксандра Міцкевіча – Францішка. У адным з пакояў гэтага дома быў усталяваны сваеасаблівы музей Траўгута, там жа захоўваліся яго лісты «з-пад шыбеніцы», апошнія лісты Рамуальда перад пакараннем.

Калі сям’я Траўгута пераязджала са спаленага Астроўя у Клапоцын, яго маленькі сын Рамуальд прастудзіўся і захварэў. І ўжо не адыйшоў. Пахавалі яго, па ўспамінах Алаізы Траўгут, каля фамільных магіл Пашкевічаў. Пазней там з’явіліся магілы Аляксандра і Францішка Міцкевічаў… На магіле Міцкевічаў узвелі помнік, які і захаваўся».

На гэтых старых могілках зной­дзена частка мармуровай пліты з выбітымі імёнамі:

ur w 1804 r + w 1871 r

Antoniny Kosciuszko 

ur w 1806 r + w 1873 r

Tadeusza Kosciuszko

ur w 1833 r + w 1868 r

Romualda Traugutta

18

Яна ўсталявана зараз на паўночным баку касцёла ў Кобрыне.

А на старой частцы новых могілак Кобрына захаваўся магiльны склеп Касцюшкаў, дзе пахавана Антаніна з Касцюшкаў, Траўгутава, Міцкевічава.

«Хутка пасля пакарання смерцю бацькі і разарэння Астроўя ў Клапоцын з Брэст-Літоўска явіўся ўраднік з распараджэннем цара забраць ва ўдавы дзяцей Рамуальда і аддаць іх у інстытут шляхетных дзяўчат у Пецярбурзе…

Але Ганну і Алаізу тайна адправілі ў Варшаву, дзе з дапамогай патрыётаў яны раслі і выхоўваліся ў пансіянаце пад чужымі прозвішчамі. Затым па чарзе дзяўчаты займаліся ў інстытуце польскіх паннаў. Старэйшая, Ганна, хутка выйшла замуж за свайго кузэна Яна Рамуальда Корвін-Юшкевіча і пасялілася ў Белай – фальварку каля Бярозы-Картузскай, які належаў тады сястры Р. Траўгута.

Малодшая, Алаіза, пасля вучобы вярнулася ў Варшаву. Тут і жыла… У Кобрын, да маці і айчыма, прыязджала не раз».

Дзеці былі толькі ў старэйшай сястры, Ганны, – тры сыны, ніводнага яна не назвала імем Рамуальд – лічыла нешчаслівым. Старэйшы, Адам, загінуў у мундзіры рускай арміі ў Першую сусветную; малодшы, Баляслаў, – у верасні 1939-га; унук Ежы – у лагеры Асвенцым.

З Кобрынам імя Траўгута звязана яшчэ і тым, што тут у верасні 1939 года на беразе канала Бона прыняў бой 83-ы пяхотны полк імя Рамуальда Траўгута.

Рамуальд Траўгут жыў і змагаўся на Кобрыншчыне, адсюль паходзілі яго бабуля, маці і другая жонка, тут жылі яго дочкі.

Да 140-годдзя паўстання 1863-64 гадоў на хутары Божы Дар па рашэнню Кобрынскага райвыканкама з дапамогай мясцовых прадпрыемстваў 21 мая 2003 года быў устаноўлены валун з мемарыяльнай дошкай. Да Божага Дара таксама быў устаноўлены ўказальны знак з вёскі Ляскова. Сімвалічна, што праз 140 год ў Божым Дары 25 мая 2003 года сустрэліся нашчадак Р. Траўгута – палкоўнік Войска Польскага Анджэй Юшкевіч і нашчадак гаспадара Божага Дара ў 1863 годзе Яна Мітрашэўскага – Станіслаў.

Памятны знак у Божым Дары – першы помнік на ўшанаванне памяці ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-64 гг. На тэрыторыі Беларусі помнік Р. Траўгуту быў устаноўлены ў 1928 г. у мястэчку Свіслач, адноўлены гэты помнік у 1989 годзе.

 

Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота

 

Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 510

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 509

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 535

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635