Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Добрыя навіны: “Феміда” не здраджвае кабрынчанам

Добрыя навіны: “Феміда” не здраджвае кабрынчанам

Прыгожыя хлопцы і дзяўчаты ў ладна падагнаным камуфляжным адзенні даўно перасталі здавацца экзотыкай для жыхароў нашага горада. Яны – вучні кадэцкіх і юрыдычных класаў, якія з 2002-га года існуюць у САШ №4. Год за годам гэтыя рабяты, якія не на словах, а на справе ведаюць, што такое сапраўдны патрыятызм, падтрымліваюць гонар сваёй школы – высока трымаючы сцяг грамадзянскай свядомасці, выдатны ўзровень ведаў і той ні на што не падобны дух сапраўднага братэрства, які простым вокам відаць на кожнай сустрэчы.

Удзел у рэспубліканскай алімпіядзе “Феміда”, якая праводзіцца Акадэміяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ужо стаў для вучняў САШ №4  традыцыяй. Вось і ў гэтым годзе маладыя юрысты зноў прыехалі са сталіцы з дыпломам – занялі другое месца ў краіне.

На алімпіядзе кабрынчанам прапанавалася прадэманстраваць свае веды і здольнасці ў самых разнастайных конкурсах. Акрамя ўжо прывычных тэарэтычных выпрабаванняў, конкурсу аратараў, прадстаўлення каманды і конкурсу эсэ, былі і своеасаблівыя сюрпрызы – напрыклад, камандам давялося рабіць інсцэніроўку байкі на юрыдычную тэматыку і, адпаведна, праяўляць артыстычныя здольнасці. Ва ўсіх выпрабаваннях нашы маладыя юрысты былі на вышыні – і толькі збег акалічнасцей, на жаль, не дазволіў ім стаць першымі.

- Лічу, што ведаць законы сваёй краіны, а таксама свае правы і абавязкі павінен кожны грамадзянін, – расказвае Марыя Крыцкая, уладальніца дыплома за лепшае творчае эсе. – Акрамя таго, кожны з нас, калі хоча называцца сапраўдным чалавекам і грамадзянінам, павінен мець абвостранае пачуццё справядлівасці і гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Што ж датычыцца юрыдычнай тэматыкі, то асабіста я пасля школы збіраюся паступаць у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў – і ўпэўнена, што веды, якія  атрымала ў юрыдычным класе, дапамогуць.

Але нават калі гэтыя рабяты выбяруць у жыцці іншую дарогу, не звязаную з ваеннай ці прававой сферамі, можна быць упэўненым – тыя вечныя каштоўнасці і той узровень, якія з года ў год робяць іх лепшымі  з лепшых, стануць выдатным стартам у самастойнае жыццё на карысць і славу нашай Радзімы.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632