Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У “Дыскаверы” сапраўдная піца!

У “Дыскаверы” сапраўдная піца!

…Шырокі выбар салатаў, піццы, хатняя салянка, гарачыя закускі і стравы з рыбы і мяса, марожанае, разнастайныя напоі, кактэйлі і фрукты… Можна доўга пералічваць прысмакі і далікатэсы, якія прапануюцца кліентам у піцэрыі “Дыскаверы” па вул. Матросава. Ідэя адкрыцця гэтага аб’екта ўзнікла ў дырэктара групы кампаній “Нашы вытокі” Сяргея Амельянчука невыпадкова.

- Ведаеце, мне часта прыходзіцца бываць у замежных камандзіроўках. І менавіта за мяжой удалося “падглядзець” найбольш эфектыўны і сучасны стыль арганізацыі  грамадскага харчавання, які захацелася рэалізаваць у родным Кобрыне, – дзеліцца сваімі меркаваннямі Сяргей Іванавіч.

Прэзентацыя піцэрыі адбылася ў верасні мінулага года. Аналагічная ўстанова была пабудавана і ў былым ваенным гарадку. Канцэпцыя гэтых аб’ектаў сапраўды заслугоўвае ўвагі. Яна распрацоўвалася з удзелам прафесіяналаў  са сталічнай кансалтынгавай кампаніі. “Дыскаверы” з англійскай мовы перакладаецца як “адкрыццё”. У інтэр’еры памяшканняў прасочваюцца матывы падарожжаў. Вось на паліцы радуе вока мініяцюра старажытнага фрэгата часоў Хрыстафора Калумба, навокал барная стойка і мэбля  драўляныя ў стылі рэтра. Зала разлічана на сорак пасадачных месцаў. У летні час пляцоўка на адкрытым паветры можа ўмясціць яшчэ прыкладна такую ж колькасць людзей.

У “Дыскаверы” сапраўдная піца!

– Галоўная мэта піцэрыі – прадаставіць магчымасць як асобным людзям, так і цэлым сем’ям атрымаць высакаякасны сэрвіс за дэмакратычны кошт, – распавядае Сяргей Амельянчук.  – А мы арыентуемся менавіта на сямейны адпачынак. Прадстаўнікі аддзела маркетынгу распрацоўваюць насычаныя культурна-забаўляльныя праграмы для дзяцей, уручаюць ім падарункі.

Дзякуючы адкрыццю кандытарскага цэха, групай кампаній “Нашы вытокі” паспяхова асвоены выпуск шырокага спектру хлебабулачных вырабаў, а таксама асновы для піцы, якія паступаюць як у аб’екты грамадскага харчавання, так і ў гандлёвую сетку горада і раёна.

Галоўная фірменная страва – піца. Яе налічваецца каля 20 розных найменняў. Усё залежыць ад пажаданняў наведвальнікаў. Аднойчы нават паспрабавалі прыгатаваць дэсертную піцу з шакаладам, вяршкамі і фруктамі.  Рэцэптура прадукту строга вытрымліваецца згодна з усімі прынятымі стандартамі. У склад піцы ўваходзіць у тым ліку і славуты сыр “Мацарэла”, які вырабляецца толькі ў Італіі.

У “Дыскаверы” сапраўдная піца!

Усё тэхналагічнае абсталяванне піцэрыі “Дыскаверы”  імпартнае і сучаснае. З адкрыццём гэтага аб’екта было створана пятнаццаць новых працоўных месцаў. Дарэчы, тут працуюць у тым ліку і мясцовыя выпускнікі Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання. З персаналам рэгулярна праводзяць майстар-класы спецыялісты еўрапейскага ўзроўню.

У былым ваенным гарадку ў “Дыскаверы” ўжо паспяхова ўкаранілася сістэма недарагіх гарачых абедаў. Як адзначае Сяргей Амельянчук, у бліжэйшых планах – рэалізаваць такі праект і  на плошчы Матросава, каб кліенты мелі магчымасць эканоміць і час, і сродкі.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКАХ: старшы повар Таццяна Царык гатуе фірменную піцу “Дыскаверы”; (злева направа) адміністратар Ларыса Камінская, афіцыянт Дзмітрый Асмалоўскі і загадчык вытворчасці піцэрыі “Дыскаверы” Ніна Юшчук.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 639