Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кветкі і дыпломы – прадпрымальнікам

Сёлета традыцыйная цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2010 года” Кобрынскага раёна, якая адбылася ў мінулы чацвер у райвыканкаме, адкрыла нямала новых імёнаў. Безумоўна, тэндэнцыя станоўчая. Гэта адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Алег Кузіч. Ён паведаміў, што на пачатак года на Кобрыншчыне  налічвалася 2668 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.  За пяцігодку агульная колькасць прадстаўнікоў бізнес-асяроддзя павялічылася ў 1,4 раза, зарэгістравана 464 камерцыйныя арганізацыі. На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 47 прадпрыемстваў з доляй замежных  інвестыцый, пераважна гэта польскі і нямецкі капітал. Асноўны від дзейнасці  – вытворчасць. Летась прыватнікамі было створана 1525 новых працоўных месцаў, што склала 120% да выканання адпаведнага гадавога задання. Кобрыншчына – рэгіён са спрыяльнымі ўмовамі і для вядзення сельскагаспадарчага бізнесу. Тут ажыццяўляюць дзейнасць 50 сялянска-фермерскіх гаспадарак, за якімі замацавана 1878,3 га зямлі. Усяго ж фермеры раёна рэалізавалі прадукцыі на суму 3172,5 млн. рублёў.

 Кветкі і дыпломы – прадпрымальнікам

У цырымоніі ўзнагароджвання прадпрымальнікаў таксама прымаў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Аляксандр Зазуля, які адзначыў, што кіраўніцтва дзяржавы надае асаблівую ўвагу падтрымцы бізнес-сектара. І яркі доказ таму –  чарговая Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  № 4 ад 31 снежня 2010 года, якая прызвана развіваць прадпрымальніцкую ініцыятыву і стымуляваць дзелавую актыўнасць.

У той дзень кветкі і дыпломы народны выбраннік уручыў лепшым прадстаўнікам бізнесу. Лепшым прадпрымальнікам у сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў стала СТАА “Кьюта”, якім кіруе Анатоль Барысюк, прадпрыемства працуе з 2008 года і займаецца вырабам панчошна-шкарпэтачнай прадукцыі, асартымент якой налічвае 15 артыкулаў.

Лепшым у сферы вытворчасці тавараў вытворчага прызначэння прызнана СТАА “ВЕЛПАК” на чале з Андрэем Безе. Прадпрыемства вырабляе гафрыраваную тару любой складанасці і высокай якасці.

 

 Кветкі і дыпломы – прадпрымальнікам

 

 

Звання “Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання і вытворчасці прадуктаў харчавання” ўдастоіўся дырэктар ПУГВП “Нашы вытокі” Сяргей Амельянчук, які адкрыў дзве піцэрыі “Дыскаверы” па вул. Настасіча і ў завулку Паліграфічным.

Лепшы прадпрымальнік у сферы медыцынскай дзейнасці – ПГВУП “Дэка-Фарм” на чале з Кірылам Падгурскім. Прадпрыемства рэалізуе лекі ў аптэцы па вул. Суворава. Таксама Кірыл Мікалаевіч з’яўляецца адным з заснавальнікаў ПСУП “Дэка-Плюс”, дзе прадастаўляюцца стаматалагічныя паслугі.

Дырэктар фірмы СП “Калор” ТАА Іван Заноўскі ўзнагароджаны дыпломам пераможцы ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік-арганізацыя з замежнымі інвестыцыямі”. Тут займаюцца вырабам водна-дысперсійных фарбаў, фарбавальнікаў, грунтовак, дэкаратыўнага тынку і інш.

Лепшай сялянскай (фермерскай) гаспадаркай стала “Вілія-агра” (кіраўнік Васіль Новік). Летась Васіль Васільевіч распачаў справы яшчэ і ў сваёй аграэкасядзібе “Студзінка”, адкрыў кафэ “Гаспадар”.

Лепшым прадпрымальнікам у сферы аказання паслуг стала прыватнае вытворча-будаўнічае прадпрыемства “АканітПлюс” на чале са Станіславам Куржэевым. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць пластыкавых вокнаў.

Лепшым арганізатарам новых працоўных месцаў сярод прадпрымальнікаў і лепшым бізнесменам   ў сферы будаўнічай дзейнасці стала ПБУП “Рамсантэхбуд” (дырэктар Валерый Валасюк), галоўны вектар якога – агульнабудаўнічыя работы. Прынамсі, гэта адзінае прыватнае прадпрыемства ў Кобрынскім раёне, якое займаецца будаўніцтвам шматкватэрных жылых дамоў.

Лепшым прадпрымальнікам-мецэнатам празнана СТАА “ВП Палессе” (кіраўнік Андрэй Гольцман). Толькі за 2010 год гэтай буйной фірмай пералічана ў сацыяльныя ўстановы Кобрыншчыны больш за 245 мільёнаў рублёў.

Лаўрэатамі конкурсу таксама прызнаны фермерская гаспадарка “Спаравец” (кіраўнік Сяргей Спаравец), ІП Уладзімір Гопша, які аказвае фотапаслугі, і ПУВГП “Шклаліт” (дырэктар Аляксандр Мароз), якое спецыялізуецца на вырабе шклопакетаў і пластмасавай прадукцыі.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 565

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 509

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 683

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 634