Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ракетомоделисты из Кобрина завоевали «серебро» на республиканских соревнованиях

 

Ракетомоделисты из Кобрина завоевали «серебро» на республиканских соревнованиях


 

Запускаецца рухавік, і вось –  стралой пранізвае неба чарговая ракета. Яна амаль што нічым не адрозніваецца ад сапраўднай – ідэнтычныя нават самыя маленькія дэталі і надпісы на корпусе. Адрозненні хіба што толькі ў маштабе – ракеты, якія вырабляюць навучэнцы ракетамадэльнага гуртка Кобрынскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў, у шмат разоў меншыя за свае рэальныя аналагі. А нядаўна нашы ракетамадэлісты атрымалі чарговую ўзнагароду – другое каманднае  месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе яны прадстаўлялі Брэсцкую вобласць.

Як адзначае кіраўнік гуртка  Дзмітрый Пакіньбарада, надвор’е прынесла ракетамадэлістам непрыемны сюрпрыз – ранішні туман хутка змяніўся ветрам, зусім не спрыяльным для запускаў. Тым не менш барацьба атрымалася цікавай і напружанай – кобрынская каманда працавала як адзіны зладжаны механізм. Проста зрабіць ракету, падобную да свайго аналага, мала – стэндавая ацэнка складае толькі першы этап. Трэба яшчэ, каб яна ўзляцела, выпусціла парашут і пратрымалася ў паветры як мага больш часу. Калі ж ракета па тых ці іншых прычынах узляцець не змагла – то і балаў не будзе, як бы прыгожа мадэль ні выглядала. Дарэчы, тэрміны выканання кожнай ракеты – ад трох тыдняў для класа спартыўных ракет да цэлага года, калі гаворка ідзе пра ракету-копію.

- Заняткі ў ракетамадэльным гуртку мне не толькі проста падабаюцца, але вельмі дапамагаюць у школе, – расказвае вучань Ілья Кузуб. – Ракетамадэлізм развівае прасторавае мышленне, дапамагае лепш успрымаць тую ж фізіку і матэматыку. Ды і проста гэта вельмі хвалюе – назіраць, як стартуе ў неба ракета, якую ты стварыў уласнымі рукамі…

Не абышлося і без некаторых нечаканасцяў у класе ракет з парашутам і ракетапланаў – але высокі ўзровень падрыхтоўкі кобрынскай каманды і добра арганізаваная работа ўсіх яе членаў падчас спаборніцтваў дазволілі нашым ракетамадэлістам пераадолець усе цяжкасці. Як вынік – Антон Зубко атрымаў “золата” ў класе ракет з ротарам (раташутам), які круціцца, другое месца ў класе ракет са стужачным парашутам дасталося Ільі Кузубу,  і зноў-такі “серабро” – у класе ракет-копій – атрымаў Андрэй Другак. У класе мадэляў з парашутам і ракетапланаў на рэспубліканскіх спаборніцтвах стараннасць і волю да перамогі праявілі Арцём Самахавец і Міхаіл Гелах.

І хто ведае – можа менавіта з гэтых рабят, якія з такім энтузіязмам сёння займаюцца сваёй любімай справай,  калі-небудзь вырастуць нашы, беларускія Цыялкоўскія і Каралёвы…

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Популярность: 1% [?]

 

Ракетомоделисты из Кобрина завоевали «серебро» на республиканских соревнованиях

 

Ракетомоделисты из Кобрина завоевали «серебро» на республиканских соревнованиях

 

Ракетомоделисты из Кобрина завоевали «серебро» на республиканских соревнованиях

 

Ракетомоделисты из Кобрина завоевали «серебро» на республиканских соревнованиях

 

Ракетомоделисты из Кобрина завоевали «серебро» на республиканских соревнованиях

 

Ракетомоделисты из Кобрина завоевали «серебро» на республиканских соревнованиях

 

Ракетомоделисты из Кобрина завоевали «серебро» на республиканских соревнованиях

 

Ракетомоделисты из Кобрина завоевали «серебро» на республиканских соревнованиях
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 639