Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобрынская міліцыя ставіць штампы з памылкамі

 

Члены рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» з Кобрынскага раёна Сяргей Магонаў і Віктар Грышкевіч накіравалі скаргу міністру ўнутраных спраў Анатолю Куляшову, у якой абураюцца стаўленнем да беларускай мовы мясцовага райаддзела міліцыі.

Кобрынская міліцыя ставіць штампы з памылкамі

Як расказаў БелаПАН Сяргей Магонаў, нагодай для звароту стаў надпіс на штампе Кобрынскага РАУС. Тэкст выкананы па-беларуску, але замест «Брэсцкая» напісана «Брэсцская».
«Такое стаўленне да беларускай мовы, якая з'яўляецца адной з дзяржаўных, дэманструе неахайнасць кіраўніцтва РАУС, а таксама абражае годнасць грамадзян, якія вымушаны чытаць афіцыйны штамп такой паважанай арганізацыі, як міліцыя, з арфаграфічнымі памылкамі», — сказаў Магонаў.
Актывісты ТБМ просяць Анатоля Куляшова правесці разгляд і «прыкласці намаганні для выпраўлення сітуацыі».
Магонаў і Грышкевіч таксама звярнуліся да генпракурора Рыгора Васілевіча з просьбай абараніць іх правы і інтарэсы, якія, паводле меркавання членаў ТБМ, парушаныя пракуратурай Кобрынскага раёна.
У сваёй заяве яны паведамляюць, што на будынку пракуратуры адсутнічае шыльда на беларускай мове, «што выключае магчымасць пачарпнуць з яе якую-небудзь інфармацыю», і, такім чынам, немагчыма «скарыстацца дзяржаўнай беларускай мовай для ідэнтыфікацыі органа дзяржаўнага кіравання, якім з'яўляецца пракуратура». Пазбаўленне магчымасці скарыстацца дзяржаўнай мовай з'яўляецца стварэннем перашкод і абмежаванняў у карыстанні ёй, а паводле КоАП гэта — адміністрацыйнае правапарушэнне, заяўляюць актывісты ТБМ.
У сувязі з гэтым Магонаў і Грышкевіч просяць правесці праверку ў дачыненні да службовых асоб раённай пракуратуры, у чыю кампетэнцыю ўваходзіць належнае афармленне будынка, на прадмет наяўнасці ў іх дзеяннях правапарушэння, а таксама прыняць меры да забеспячэння права на атрыманне інфармацыі на абедзвюх дзяржаўных мовах.
Акрамя таго, актывісты ТБМ звяртаюць увагу генпракурора на тое, што «інфармацыйны шчыт пра час працы пракуратуры знаходзіцца за ўваходнымі дзвярыма, г.зн. унутры будынка, і звычайным грамадзянам, якія не валодаюць звышнатуральнымі здольнасцямі, немагчыма атрымаць інфармацыю, калі прыходзіць у пракуратуру, калі яна ўжо не працуе».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 417

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 507

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 677

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 500

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 531

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 631