Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Залессі на Кобрыншчыне прайшоў канцэрт «Вераснёвым днём у рэўню»

У Залессі на Кобрыншчыне прайшоў канцэрт «Вераснёвым днём у рэўню»


Вялікую цікавасць у залесцаў выклікаў баннер.
«За што нашай вёсцы такая слава?»

 

На мясцовай гаворцы «рэвень» – гэта роў.  У Залессі ён мае выгляд лагчынкі ў атачэнні ўзгоркаў.  Узвышша атулена старымі высачэзнымі бярозамі. Месца прыгожае і зацішнае, самой прыродай як бы створанае  для  эстэтычных  перажыванняў.  Калі вёска была багатая на дзятву і моладзь,  рэвень быў любімым месцам іх гульняў – і зімой, і ўлетку.  

Тым не менш, калі  залесцы пачулі, што канцэрт будзе праходзіць у рэўню, то  вельмі здзівіліся.  Няўжо не найшлося  больш прыдатнага месца? Ля крамы, напрыклад. Ці каля аўтобуснага прыпынку.  А калі ж у назначаны дзень убачылі канцэртную залу пад шатамі бяроз, то прызналі: арганізатары мелі рацыю, лепшага куточка проста немагчыма знайсці!  І мала хто  ведаў, якімі намаганнямі ён быў прыведзены ў парадак. Прыйшлося выкошваць высокую траву, высякаць кусты.   Дзякуй старшыні Тэвельскага  сельсавета Іне Кузняцовай. У  перадапошні дзень яна прыслала спецтранспарт, якім было сабрана і вывезена дзве машыны смецця.  

25 верасня ў  нізінцы зґявіліся лаўкі з лагатыпам «Вёска, якая не павінна знікнуць».  А сярод  бяроз на ўзгорку – вялікі транспарант ці,  гаворачы сучаснай мовай, баннер. Залесцы надзвычай расчуліліся, калі ў фотакалажы, сабраным з мясцовых людзей, пазналі сваіх родных, суседзяў.  Самым каларытным быў здымак кабет з сярпамі і снапамі.

А першай гадзіне дня па вёсцы пайшлі госці-артысты, апранутыя ў нацыянальныя строі. Яны спявалі,   танцавалі, запрашалі ўсіх, каго сустракалі, на канцэрт. Па просьбе грамады ўзначаліць шэсце згадзіўся жыхар Берасця Аляксандр Быцко. У Залессі прайшло яго дзяцінства, і да гэтай пары там знаходзіцца часцінка яго сэрца. Менавіта дзякуючы прапанове Аляксандра, Залессе ўвайшло  ў праект «Вёска, якая не павінна знікнуць»,  распрацаваны грамадскім абґяднаннем «Тур».  Мала таго,  Аляксандр прадаставіў у распараджэнне арганізатараў  дом сваіх бабулі і дзядулі.


«Мацівска хата», як яе тут называюць,  стала штаб-кватэрай праекта,  у залежнасці ад патрэбы пераўтвараючыся ў майстэрню,  касцюмерную,  гатэль…  Тут праводзіўся майстар-клас – дзеці Рынкаўскай школы навучаліся традыцыйным рамёствам, тут жылі члены беларуска-польскай фальклорнай экспедыцыі.  І вось – новая падзея.

 

Шэсце (арганізатары праекта называюць яго па прыкладу падляшскіх беларусаў карагодам) прайшло праз усю вёску.  Вядома ж, тут жывуць людзі нямоглыя, што далей за ганак выйсці не могуць. Але і  іх агарнула сваім крылом свята. Адна бабулька, што пакутуе на невылечны пералом,  прызналася, што ёй пашчасціла – артысты  двойчы прайшлі паўз яе плота.

«Няўжо ў Тэўлі не пойдзеце? – не верылі залесцы. – Толькі для нас?! За што ж нашай вёсцы такая слава?»  

Здзіўленне людзей можна было зразумець. За ўсю гісторыю вёскі такая падзея адбывалася ў першы раз.   

Самыя кемлівыя тым часам  загадзя займалі месцы ў «глядзельнай зале». Здавалася б,  лавак для невялічкай вёскі, дзе жыве 88 жыхароў, хопіць з гакам. Якое ж было дзіва, калі ўбачылі – не хапіла!   Бо ішлі  людзі нават з суседніх вёсак, ды не адны – з дзецьмі і ўнукамі, што папрыязджалі з гарадоў. Прыйшлося выносіць  з бліжэйшых хат услоны. А многія гледачы проста паселі ў траву – дзякуй Богу,  дзень быў сухі, зямля яшчэ не аддала сваё цяпло.

Вядучая этнаграфічнага канцэрта Ларыса Быцко сказала кранальныя словы пра маленькія вёсачкі,  якія апынуліся на ўскрайку магістральнага развіцця. А кожная з іх – нібыта маленькая планета, са сваёй жыццёвай гісторыяй, побытам, традыцыямі.   

«Ды ў нас дажыночкі, наварымо зацірочкі…» –  старажытнай жніўнай песняй пачалі канцэрт бліжэйшыя суседзі залесцаў –  фальклорны гурт з вёскі Тэўлі. Узорны дзіцячы ансамбль «Дараносіца»  з вёскі Хмелева Жабінкаўскага раёна расказаў пра сябе вершамі, прычым, што цікава, – на мясцовай гаворцы. Апошнія радкі гучалі пад апладысменты і смех публікі:  

…І зробым кошыка за вэчур,
Кручком узорув наплетэм,
І так мы рады нашэй встрэчі,
Баяна, знаетэ,  порвэм!

Калі дзеці танцавалі, адна з глядачак, жыхарка вёскі Дзевяткі,  не змагла стрымаць эмоцый:  

– Вось гэта сапраўдныя танцы, ёсць на што паглядзець! Не якія там «джыгі-джыгі» ў тэлевізары! І песні колішнія – якія ж яны прыгожыя!

З вялікай зацікаўленасцю адрэагавала публіка на гасцей з-за мяжы – беларускі фальклорны ансамбль «Жэмэрва» са Студзіводаў – прадмесця Бельска-Падляшскага.

– І правільна, што прыехалі! Малайцы! Прыязджайце да нас яшчэ! – чулася з розных бакоў.

Дарэчы, з юнакамі і дзяўчатамі рушыў у вандроўку кіраўнік Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік. Ён  нічым сябе не выяўляў, знаходзячыся сярод публікі. А між іншым, зусім нядаўна яго дзейнасць была ўшанавана дзяржаўнай узнагародай Польшчы – знакам «Сярэбраны крыж заслугі».

Шмат ажыўлення ўнесла выступленне сясцёр Лукґяновіч з Драгічынскага раёна.  Пасля выканання апошняй песні пра «гарну гаспадыню», якая абскубла варону на пярыну, спявачкі пайшлі частаваць публіку хрушчамі  ўласнага гатавання.   

 

У Залессі на Кобрыншчыне прайшоў канцэрт «Вераснёвым днём у рэўню»

 

 

Тэатр гумару, гульні і песні «Хмелеўскія валацугі» падцвердзіў сваю рэпутацыю майстроў размоўнага жанру. Гумарыстычныя расповеды Наталлі Дырман застаўлялі гледачоў хапацца за бакі.  Завяршыў канцэрт народны фальклорны калектыў «Ліцвінянка» з вёскі Батча.

Канцэрт ускалыхнуў людзей, падараваў ім надзею на тое, што за гэтым крокам будзе наступны і што праз год на бабіна лета рэвень зноў напоўніцца галасамі. Дарэчы, кіраўнік тэвельскага калектыва Алена Марчук,  уручаючы арганізатарам праекта каравай,  прапанавала ладзіць у гэтым месцы лакальны фальклорны фестываль. Развітальным акордам свята стала песня «Хмэлю зэлэненькі», якую спяваў хор з усіх калектываў і публіка.

«Ой! Ужо і не памятаем, калі такая радасць была! – чыстасардэчна прызнаваліся  гледачы журналісту. – Ведаеце,  такое ажыўленне ў душы, што не выказаць».

Некаторыя з прысутных нават падумалі,  што пачала дзейнічаць нейкая новая  праграма па падтрымцы малых вёсак.  Ім цяжка ўявіць, што за ўсім гэтым стаіць толькі жменька аднадумцаў з грамадскага абґяднання  «Тур», у якое ўваходзяць аматары мастацтва рэгіёна «Белавежская пушча» і Брэстчыны. І сваю ідэю энтузіястам цяжка было б рэалізаваць, каб не дапамога з боку нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня». Сумесна з міжнародным грамадскім абґяднаннем «Узаемаразуменне» ён выступіў партнёрам берасцейскай ініцыятывы ў рамках праграмы «Месца сустрэчы – дыялог».

 

У Залессі на Кобрыншчыне прайшоў канцэрт «Вераснёвым днём у рэўню»

 

 

 

У Залессі на Кобрыншчыне прайшоў канцэрт «Вераснёвым днём у рэўню»

 

 

 

У Залессі на Кобрыншчыне прайшоў канцэрт «Вераснёвым днём у рэўню»

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 639