Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, арыентаванай на Мінскі трактарны завод. Але эканамічныя цяжкасці, якія перажывае апошнім часам МТЗ, не маглі не закрануць і кабрынчан. Тым не менш гэтай восенню сітуацыя ўпэўнена набывае станоўчую дынаміку.
- У апошнія два месяцы ў нашым цэху вытворчасці жгутоў назіраецца павелічэнне аб’ёмаў заказаў, а адпаведна, і вытворчасці. Сярэдні паказчык за верасень – кастрычнік складае 1,5 мільярда рублёў. І гэта перш за ўсё залежыць ад паляпшэння сітуацыі на трактарным заводзе, – растлумачыў дырэктар ААТ “Кобрынаграмаш” Віктар Белавус. Дарэчы, гэты цэх – падраздзяленне на прадпрыемстве вельмі цікавае: з 47 працаўнікоў амаль 90% калектыву складаюць жанчыны, у іх ліку і начальнік цэха Ала Галавейка. Тут прадстаўніцы слабога полу спрытна спраўляюцца са складанымі абавязкамі, пацвярджаючы сваю кваліфікацыю. Як сведчыць кіраўнік прадпрыемства, яны ўсё робяць проста дзівосна. Мужчынская праца выкарыстоўваецца толькі на сячэнні правадоў, вытворчасці сілавога кабеля і часткова пайцы. Усё астатняе робяць жанчыны. А гэта арміраванне правадоў, іх зборка згодна са схемамі, праверка на якасць. Безумоўна, ААТ “Кобрынаграмаш” – не адзінае ў сваім родзе прадпрыемства ў Беларусі. Але МТЗ заказвае жгуты менавіта тут, бо кобрынскія спецыялісты не падводзяць і выпускаюць толькі якасную прадукцыю. Распрацоўка і выпуск новых мадыфікацый трактароў на мінскім заводзе не абыходзіць новаўвядзеннямі і кабрынчан. Только за 2015 год тут асвоена 87 відаў жгутоў.
Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

На жаль, рэнтабельнасць вытворчасці жгутоў не такая ўжо і вялікая – усяго каля 5% з пачатку года. Улічваючы той факт, што частка сыравіны пастаўляецца з-за мяжы, сабекошт жгутоў, вядома, расце. Таму перад кіраўніцтвам і эканамічным аддзелам ААТ “Кобрынаграмаш” стаіць няпростая задача – дабіцца аптымальнай цаны, якая б задаволіла абодва бакі: і МТЗ, і іх кобрынскіх партнёраў. Да таго ж распрацоўваюцца новыя рынкі збыту. Напрыклад, у жніўні быў атрыманы заказ з Венгрыі на партыю ў 500 жгутоў коштам 8000 долараў. Ідуць напрацоўкі з расійскімі прадпрыемствамі, але пэўнай дамоўленасці пакуль няма, таму што за межы краіны ААТ “Кобрынаграмаш” працуе толькі па перадаплаце: у наш складаны час рызыкаваць не хочацца. - Зразумела, мы жадаем адысці ад поўнай залежнасці ад МТЗ, але для гэтага патрэбна мадэрнізацыя прадпрыемства, у тым ліку і ў цэху вытворчасці жгутоў, – адзначыў кіраўнік ААТ “Кобрынаграмаш”. Як бы ні складаліся справы на заводзе, яго дырэктар Віктар Белавус лічыць, што трэба тлумачыць людзям свае дзеянні і акрэсліваць сапраўдную карціну становішча. Менавіта так і паступае сапраўдны кіраўнік. А калі ёсць магчымасць, то і рублём заахвоціць можна. Дарэчы, на ААТ “Кобрынаграмаш” з кастрычніка бягучага года на 6% паднялі стаўку першага разраду для ўсіх катэгорый працаўнікоў. А напярэдадні прафесіянальнага свята будзе і дадатковае матэрыяльнае ўзнагароджванне. Наталля НІЖНІК. НА ЗДЫМКАХ: начальнік цэха Ала Галавейка са слесарамі-электрамантажнікамі Алегам Лагуновым і Сцяпанам Кавалевічам; у цэху вытворчасці жгутоў. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 536

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 636