Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринскому РЦДТ исполнилось 65 лет

Кобринскому РЦДТ исполнилось 65 лет

Натхненне і творчасць – неразлучныя сябры і не могуць існаваць адно без аднаго. Але сам па сабе такі тандэм мала чаго варты, калі ён не мае дачынення да чалавека. Толькі ўвасабляючыся ў творчай асобе, гэта пара можа зрабіць нешта ўзвышанае, прыгожае і яскравае. Упэўніцца ў праўдзівасці такога меркавання дае магчымасць Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці, які 20 лістапада будзе святкаваць сваё 65-годдзе.
А пачыналася ўсё ў далёкім 1950-м, калі 5 лістапада ў невялічкім аднапавярховым будынку адчыніліся дзверы раённага Дома піянераў і школьнікаў пад кіраўніцтвам Міхаіла Берліна. У той час у трох класных пакоях працавалі 4 гурткі дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Ішлі гады, і Дом піянераў паступова пашыраў сферу сваёй дзейнасці: павялічвалася колькасць гурткоў, далучаліся новыя творчыя накірункі, нават старшыя піянерскія важатыя школ горада і раёна папаўнялі тут свае веды.
Кобринскому РЦДТ исполнилось 65 лет

У 1962 годзе ўстанова дадатковай адукацыі размясцілася ў былым клубе афіцэраў на вул. Леніна, 43. Чарговы пераезд адбыўся ў 1994-м, калі на той час ужо Дом творчасці юных стаў прымаць дзяцей па новым адрасе: вул. Панфілаўцаў, 6. Дарэчы, за 65-гадовую гісторыю цяперашні раённы цэнтр дзіцячай творчасці неаднаразова мяняў не толькі прапіску, але і назву. Шмат сіл і часу аддалі роднай навучальнай установе яго кіраўнікі, якія прыйшлі на змену першаму дырэктару. Надзея Дзёміна, Вольга Здановіч, Ларыса Царова, Вялянціна Астравух, Галіна Кабакова, Вольга Шугай – кожная з гэтых жанчын рабіла ўсё магчымае і немагчымае, каб дзецям тут было цікава, а іх творчыя здольнасці пад кіраўніцтвам таленавітых педагогаў развіваліся. За вялікую работу па выхаванні і навучанні школьнікаў, актыўны ўдзел ва Усесаюзным аглядзе пазашкольных устаноў Кобрынскі Дом піянераў быў узнагароджаны дыпломам 1-й ступені Міністэрства асветы БССР, Ганаровымі граматамі Цэнтральнага Савета Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна, Цэнтральнага камітэта Ленінскага камсамола і іншымі. Студыя выяўленчага мастацтва атрымала ганаровае званне “народная”, эстрадны ансамбль “Крыніца”, танцавальныя калектывы “Пралесачкі”, “Калі ласка” і “Мадэрн” – званне “узорны”. Дзякуючы намаганням Валянціны Астравух быў створаны гісторыка-краязнаўчы музей. Добрыя справы піянераў і камсамольцаў не засталіся без увагі на самым вышэйшым узроўні, і дзякуючы вялікай колькасці сабранага імі  металалому раён атрымаў аўтобусы “А. Гайдар” і “Аляксандр Сувораў”, а 6 трактароў “МТЗ-80” былі перададзены лепшым камсамольцам Кобрыншчыны. Дзіцячая творчасць у цэнтры пашырае не толькі межы сфер дзейнасці, але і геаграфію выступленняў. Кобрынскіх дзяцей ведаюць у іншых рэгіёнах Беларусі і нават у блізкім і далёкім замежжы.
Кобринскому РЦДТ исполнилось 65 лет

У пачатку мінулага навучальнага года Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці ўзначаліла Наталля Белая, якая, як і яе папярэдніцы, сваім запалам і аптымізмам падштурхнула калектыў да новых творчых пошукаў. Сённяшні дзень установы – гэта 5 аддзелаў: па рабоце з грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі, турызму і краязнаўства, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва, мастацкай творчасці, тэхнічнай творчасці. У 159 аб’яднаннях па інтарэсах пад кіраўніцтвам 65 педагогаў займаюцца каля 3000 навучэнцаў. Наталля НІЖНІК. На здымках: эстрадны ансамбль «Крыніца»; Марыя Пячонкіна вядзе занятак гуртка «Тэатр лялек»; на занятку гуртка «Кухня Усходу». Фота з архіва РЦДТ.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 536

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635