Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Строительство церкви в Песках-2 длилось десять лет

Строительство церкви в Песках-2 длилось десять лет

30 кастрычніка рух ля царквы ў вёсцы Пескі-2 пачаўся яшчэ зацемна. Вяскоўцы дружна аздаблялі храм да важнай падзеі – асвячэння. “Мы чакалі гэтага вельмі доўга”, – радасна заўважылі прыхаджане, акуратна ўкладваючы хрызантэмкі на дывановыя дарожкі перад будынкам. Будаўніцтва царквы на ўшанаванне іконы Божай Маці “Збавіцельніца” ў Песках-2 доўжылася дзесяць гадоў. Як заўважыў протаіерэй Аляксандр Кандрацюк, рашэнне аб стварэнні тут храма выспела ў працэсе жыцця. І сама вёска Пескі-2, і яе “суседзі” адносіліся да Чаравачыцкага прыхода, дарога да якога не толькі была няблізкай, але і ўтрымлівала перашкоду ў выглядзе ракі. “Раней пераправай цераз раку служыў мост. У часы вайны немцы яго падарвалі. Пазней тут пабудавалі паром, утрыманне якога з часам прызналі немэтазгодным”, – паглыбіўся ў гісторыю настаяцель храма. Так жыхары вёсак Пескі, Перкі, Сухоўчыцы, Ушкавіца засталіся без Божага слова. За работу ўзяліся ўсе разам. Сродкі збіралі не толькі ў сваім прыходзе, але і ў іншых. Людзі актыўна адклікаліся на прапанову, і ў 2005 годзе быў зраблены заклад царквы. Каб надаць справе большай хуткасці, побач з будаўнічай пляцоўкай, у вагончыку, пачалі праводзіцца літургіі.
Строительство церкви в Песках-2 длилось десять лет

Наўрад ці можна перадаць словамі тое адчуванне, якое ахапіла мяне, ледзь толькі пераступіла парог храма. Дзіўны свет лагодна песціў вочы, погляд падоўгу затрымліваўся на абрамленых у “залатыя” рамкі іконах. Цёплыя каляровыя тоны памяшканняў, царкоўныя рэчы, выкананыя ў сучасным стылі, надавалі храму велічнасці. З божым благаславеннем удыхнуў жыццё ў цагляны будынак епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. У саслужэнні дванаццаці свяшчэннікаў, у тым ліку і благачыннага цэркваў Кобрынскай акругі протаіерэя Багдана Хамы, Уладыка правёў чын асвячэння. Да працэсу абнаўлення храма далучыліся ў малітве  і шматлікія прыхаджане. Пасля здзяйснення рытуалу асвячэння пачалася Боская літургія. Завяршылася мерапрыемства хрэсным ходам, а таксама ўсеагульным малебнам. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 510

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 687

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 534

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635