Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свой первый пожар водитель ПАСЧ-1 Кобринского РОЧС Павел Остапук помнит и до этой пары

Павел АСТАПУК: “Навучыўся “разумець” стыхію”
Свой первый пожар водитель ПАСЧ-1 Кобринского РОЧС Павел Остапук помнит и до этой пары

Свой першы пажар вадзіцель ПАВЧ-1 Кобрынскага РАНС Павел Астапук памятае і да гэтай пары. Па вуліцы Данілеўскай у выніку кароткага замыкання электраправодкі загарэўся дом. Полымя ўжо вырвалася вонкі, калі выратавальнікі прыехалі на месца  ўзгарання. І хоць тады ўсё скончылася без ахвяр, пажар адбіўся ў свядомасці субяседніка. “Хваляванне ахапіла мяне з сігналам трывогі. Непадкантрольныя дрыжыкі прабеглі па руках і нагах. Памятаю, як упершыню сеў за руль пажарнай машыны”, – успамінае Павел Сцяпанавіч. Гэта быў 1994 год, пачатак ваенізацыі пажарнай часці, першае баявое дзяжурства нашага героя, якому на той час было дваццаць пяць гадоў. Цяпер на рахунку выратавальніка – мноства пажараў. Нягледзячы на гэта кожны трывожны званок прымушае яго хвалявацца.  “Гэта страшная бяда, прывыкнуць да якой немагчыма. За кожным з пажараў – чалавечая трагедыя”, – разважае Павел Астапук. Даводзілася яму бачыць і гібель людзей, што асабліва балюча адклікаецца ў сэрцы. І хоць адзначыў, што аднолькавых пажараў не бывае, за гады работы навучыўся “разумець” стыхію. “Зыходзячы з канструкцыі будынкаў іншым разам можна прадбачыць, куды перакінецца полымя, і перагарадзіць яму шлях”, – заўважыў субяседнік. Бывалі ў яго практыцы выпадкі, калі з-за няшчырасці пагарэльцаў агонь набіраў большыя маштабы, чым прагназавалі выратавальнікі. Так, сёлета тушэнне пажару адной з гаспадарчых пабудоў горада значна ўскладнілася з-за раптоўнага выбуху газавых балонаў, якія захоўваліся ў гаражы гаспадара. Долі секунд аддзялялі выратавальнікаў ад смерці. У горадзе Павел Астапук ведае кожны куточак, гэта дазваляе  яму як вадзіцелю імгненна рэагаваць на выклікі. За добрыя службовыя паказчыкі ён неаднаразова адзначаўся граматамі.  “За поспехам кожнага выратавальніка стаіць зладжаная праца ўсяго экіпажа”, – упэўнена заўважыў субяседнік. Не апошнюю ролю ў лакалізацыі пажару з найменшымі стратамі, на яго думку, іграюць і самі пагарэльцы. Тут меліся на ўвазе і правільныя выклікі пажарнай службы, і паводзіны ахопленых роспаччу людзей. Нялёгкую прафесію выратавальніка Павел Астапук асвоіў на падрыхтоўчых курсах у Брэсце. Правы ж вадзіцеля атрымаў у час вучобы ў Маларыцкім прафесіянальна-тэхнічным вучылішчы, куды паступіў адразу пасля заканчэння 8 класаў Павіццеўскай сярэдняй школы. Вадзіцельскага вопыту набіраўся ў родным саўгасе “Арэхаўскі” і ў час тэрміновай службы ў Туркменіі. Шмат узнагарод Павел Астапук мае і за ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, у якіх сістэматычна абараняе годнасць роднага аддзела. Асаблівых поспехаў дасягае ў лёгкай атлетыцы. Субяседнік аказаўся добрым спартсменам: у свой час ён закончыў факультэт фізічнай культуры Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Наша размова адбылася пасля заканчэння яго чарговага баявога дзяжурства. Павел Сцяпанавіч накіраваўся дадому, дзе з нецярпеннем яго чакалі жонка Святлана, сын Сяргей і дачка Ірына, для якіх ён такі ж надзейны сябар і дарадчык, як для сваіх баявых таварышаў. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 559

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 414

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 505

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 504

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628