Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринские таланты создают сказку из песка

Кобринские таланты создают сказку из песка

Наша першая сустрэча з кабрынчанінам  Яўгеніем Грыгаруком адбылася ў межах марафона маладзёжнай творчасці “Лета-2015”.  На пляцоўцы “Візуальнае мастацтва” хлопец разам з Аляксандрай Паповай прадставілі гледачам мастацтва пескаграфіі. Творчы нумар у іх выкананні ўразіў сваёй упэўненасцю і дасканаласцю, што і паслужыла матывам для больш блізкага знаёмства з маладымі мастакамі. Пескаграфія ўвайшла ў жыццё Яўгенія ў 2012 годзе, калі ён у складзе “дэлегацыі” Кобрынскага дзяржаўнага мастацкага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа паўдзельнічаў у міжнародным творчым фестывалі “Хваля ідэй” у Балгарыі. У межах мерапрыемства адбыліся разнастайныя  майстар-класы, адным з якіх і было пясчанае шоу. “Мяне вельмі ўразіла, як праз звычайны кар’ерны пясок ажываюць на вачах шматлікія вобразы”, – акунуўся ва ўспаміны Яўгеній. Тады ж ён і прапанаваў свайму педагогу – Ірыне Гулюце – арганізаваць у іх каледжы гурток па пескаграфіі.  З часам ідэя была рэалізавана – на базе мастацкага каледжа распачаў сваю работу клуб пескаграфіі “Палітра”. Ужо праз год імя ідэйнага натхняльніка і ўдзельніка клуба Яўгенія Грыгарука загучала на ўзроўні рэспублікі: паводле вынікаў конкурсу “Арт-вакацыі-2013” яно было занесена ў банк адоранай моладзі Рэспублікі Беларусь. Творчыя здольнасці да выяўленчага мастацтва ў хлопца праявіліся выпадкова. Спецыяльнасць – станочнік дрэваапрацоўчай вытворчасці, якой у свой час вырашыў авалодаць Яўгеній у Кобрынскім  мастацкім  каледжы, асвойвалася там у паралелі з прафесіяй мастака-афарміцеля. Зараз юнак пераступіў на новую ступень адукацыйнай лесвіцы і вучыцца ў Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы на тэхніка-тэхнолага мэблевай вытворчасці. З Аляксандрай Паповай яго звяла калектыўная творчая работа, якую яны як выхаванцы каледжа прадстаўлялі на адным з унутраных мерапрыемстваў. Маладыя людзі адразу спрацавалі на “выдатна” і цяпер выступаюць пераважна ў тандэме. “Працаваць удваіх – і зручней, і хутчэй”, – з усмешкай заўважыў Яўгеній. У Аляксандры – добрая падрыхтоўка, у свой час яна займалася маляваннем у кіраўніка “Народнай студыі выяўленчага мастацтва” Кобрынскага РЦДТ Анатоля Зуброва, на курсах па маляванні ў Кобрынскім дзяржаўным мастацкім прафесіянальна-тэхнічным каледжы. Цяпер дзяўчына асвойвае прафесію “мастак-афарміцель, аператар камп’ютарнай графікі” ў рэарганізаванай установе. У юных творцаў ужо ёсць шэраг узнагарод на раённым, абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.  У ліку апошніх – перамога ў фестывалі маладзёжнай творчасці “Лета-2015”, дзе я і пазнаёмілася з таленавітымі мастакамі. Рабяты з задавальненнем адклікнуліся на прапанову правесці для мяне дадатковы майстар-клас.  Гледзячы, як удала з жоўтага пясочку стваралася казка, міжволі падумала, дай божа, каб так жа спрытна і прыгожа яны тварылі і ўласнае жыццё. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638