Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Надежда Смехович уже 37 лет не представляет своей жизни без стен Дивинского детского сада

Надежда Смехович уже 37 лет не представляет своей жизни без стен Дивинского детского сада

Намеснік загадчыцы Дзівінскага дзіцячага садка Надзея Смяховіч ужо 37 гадоў не ўяўляе свайго жыцця без дзіцячага гоману, невыразнага лепету дзетак з ясельнай групы, ды проста без сцен садка. - Я з дзяцінства марыла быць настаўніцай, – дзеліцца сваімі ўспамінамі Надзея Васільеўна, – усё лялек “вучыла”. У старэйшых класах захапілася замежнымі мовамі. Але старэйшая сястра адгаварыла ад паступлення ў педагагічную ВНУ. Пасля заканчэння школы наша гераіня адправілася ў Брэст, пахадзіла па вучылішчах ды тэхнікумах – на сэрца нічога так і не лягло. Прыехала ні з чым, а каб год не прапаў дарэмна, пайшла працаваць у дзіцячы садок. - Тады катастрафічна не хапала выхавальнікаў, спачатку была нянечкай, пасля паставілі на ясельную групу, – расказвае Надзея Васільеўна. – Мне вельмі падабалася з маленькімі дзецьмі. Так і зразумела – гэта мая справа. Паступіла ў Пінск на паскораны аднагадовы курс выхавальніка, пасля – у Брэсцкі педагагічны інстытут. Да 2000 года Надзея Смяховіч працавала выхавальнікам. Больш за ўсё ёй падабалася ў ясельных групах. - Такім дзеткам цяжка выгаварыць імёны выхавальнікаў, як жа яны спраўляюцца? – пытаюся з усмешкай. - Ой, бывае па-рознаму. Хто цёцяй кліча, а хто і мамай называе, – адказвае мая субяседніца. Зараз Надзея Васільеўна займаецца метадычнай работай – наведвае заняткі, праводзіць семінары і педсаветы. - Я раблю гэта  не для таго, каб знайсці нейкія недахопы, а хутчэй, каб дапамагчы, падказаць, тым больш, што калектыў у нас малады, – адзначае яна. Кожную раніцу, калі малышы ідуць на зарадку, кожны абавязкова загляне ў кабінет да Надзеі Васільеўны і павітаецца, а сама яна часта замяняе калег, асабліва любіць гэта рабіць у ясельках. На жаль, колькасць дзетак зніжаецца, у пяці групах цяпер налічваецца 91 чалавек, а трыццаць гадоў таму было 170. - Я вельмі люблю сваю работу, – гаворыць мая субяседніца. – З дзеткамі працаваць лёгка і цікава, ды і калектыў у нас добры – у ім няма “выпадковых” людзей. Людміла ПАШКОВІЧ. НА ЗДЫМКУ: Надзея Смяховіч у ясельнай групе. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 562

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 416

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 507

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 677

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 531

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 631