Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Кобрине открылась аптека

В Кобрине открылась аптека

Здароўе – самая галоўная рэч у нашым жыцці. Таму пытанні, звязаныя з гэтай сферай, заўсёды з’яўляюцца актуальнымі. Менавіта гэтак адбылося з аптэкай № 221 Брэсцкага РУП “Фармацыя”, якая размяшчалася ў будынку клуба “КІЗ “СІТОМА”. У свой час дзейнасць гэтай аптэкі была часова прыпынена ў сувяззю з немагчымасцю забяспечваць  патрэбныя ўмовы захавання лекаў і іншых тавараў, а таксама ўмовы працы людзей. Нядаўна, у адпаведнасці са шматлікімі пажаданнямі кабрынчан, аптэка зноў адчыніла свае дзверы па новым адрасе – у доме № 98 па вуліцы Пралетарскай, на самым павароце да чыгуначнага вакзала. - Зразумела, перш за ўсё хацелася б пажадаць мясцовым жыхарам менш хварэць, – адзначыў у час урачыстай цырымоніі адкрыцця намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. – Ну а калі прычына схадзіць за лекамі ўсё ж такі з’явіцца, то новая аптэка літаральна побач з домам стане добрым крокам насустрач патрэбам грамадзян.
В Кобрине открылась аптека

У абноўленай аптэцы першых пакупнікоў сустрэлі ўтульная абстаноўка і ўважлівыя спецыялісты. Сёння тут значна пашыраны асартымент лекавых траў і іншых тавараў. Шырока прадстаўлены вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, сродкі для догляду хворых, прадукцыя для маці і дзіцяці, для цяжарных жанчын і многае іншае. Для павышэння якасці і аператыўнасці абслугоўвання рабочае месца фармацэўтычнага работніка абсталявана высокатэхналагічнай камп’ютарнай тэхнікай. Як адзначыла загадчык Кобрынскай цэнтральнай раённай аптэкі № 168 Іна Байдук, у цесным супрацоўніцтве з Кобрынскім райвыканкамам было знойдзена памяшканне, якое адпавядала патрабаванням, праведзены ўсе неабходныя падрыхтоўчыя і рамонтныя работы. І вось 30 верасня бягучага года Брэсцкім РУП “Фармацыя” была атрымана ліцэнзія на права адкрыцця аптэкі па новым адрасе. А на заканчэнне – яшчэ адзін невялічкі прыемны сюрпрыз. У мэтах павышэння даступнасці лекавай дапамогі асобам пенсіённага ўзросту (мужчынам пасля дасягнення 60-ці і жанчынам – 55-ці гадоў), шматдзетным сем’ям (якія маюць 3-х і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў) і дзецям да 3-х гадоў у аптэцы прадастаўляюцца скідкі ў памеры 5% на лекі, якія выпускаюцца айчыннымі вытворцамі. Так што новая аптэка чакае сваіх наведвальнікаў! Дзмітрый БЯЛОЎ. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 417

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 507

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 677

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 500

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 531

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 631