Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За задароўе нашых дзяцей!

За задароўе нашых дзяцей!

Ідучы па светлых калідорах Кобрынскага радзільнага дома, я ледзь пазнавала ўстанову, дзе шмат гадоў назад стала шчаслівай маці. Структурныя падраздзяленні раддома сталі сучаснымі, а некалі сціплыя палаты цяпер не толькі прыгожыя, але па-хатняму ўтульныя. Як заўважыла намеснік загадчыка радзільнага дома Іна Снітко, да такога выніку рухаліся паступова. З 2006 года за кошт сродкаў раённага бюджэту праведзены рамонт жаночай кансультацыі, гінекалагічнага, пасляродавага фізіялагічнага, абсервацыйнага, аперацыйнага аддзяленняў, радзільнага блока, аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, прыёмнага аддзялення, а таксама іншых структурных падраздзяленняў. Добраўпарадкаванаа прылягаючая тэрыторыя. Вялікая работа праведзена і па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Закуплена сучаснае медыцынскае абсталяванне: наркозны апарат, дэфібрылятар, аперацыйны каагулятар, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх для дарослых і нованароджаных пацыентаў, інкубатары для выходжвання нованароджаных, неабходнае лабараторнае абсталяванне для абслугоўвання нованароджаных у палаце інтэнсіўнай тэрапіі, апарат ЭКГ для нованароджаных і многае іншае. Адзін з апошніх набыткаў – манітор пацыента шматпараметрычны. На рэканструкцыю радзільнага дома затрачана 13,2 млрд. рублёў. Сёння філіял Кобрынскай ЦРБ “Радзільны дом” разгорнуты на 120 ложкаў і з’яўляецца перынатальным цэнтрам другога ўзроўню, які аказвае медыцынскую дапамогу гінекалагічным пацыентам, цяжарным жанчынам, парадзіхам і нованароджаным Кобрынскага, Камянецкага, Пружанскага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў. У сувязі з павелічэннем зоны абслугоўвання павялічыўся і кадравы састаў раддома. Разам з мадэрнізацыяй установы ўкараняюцца новыя методыкі, якія дазваляюць аказваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу: кардыятокаграфія, выходжванне неданошаных нованароджаных з выкарыстаннем сурфактант-тэрапіі і штучнай вентыляцыі лёгкіх і інш.
За задароўе нашых дзяцей!

У час “экскурсіі” па запаветнай для кожнай жанчыны ўстанове я шчыра парадавалася за цяперашніх і будучых маці: атрымаць камячок шчасця ў такіх умовах прыемна ўдвая. Людміла ДУБІНА. НА ЗДЫМКАХ: медыцынская сястра аддзялення нованароджаных Марына Бабіч дэманструе інкубатар “Caleo” для выходжвання немаўлятак;  шчаслівыя мамы са сваімі камячкамі шчасця – Наталля Мікіцюк (постарше в розовом халате) з сынам і Алёна Кандрашук (светленькая) з дачушкай. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638