Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Всегда в окружении цветов

Всегда в окружении цветов

Калі патрэбны прыгожы букет альбо кветка ў вазоне, вы, напэўна, звяртаецеся ў кветкавы павільён. Балазе, выбар іх у Кобрыне вялікі. Але ўсё ж такі вазьму на сябе смеласць параіць вам, паважаныя чытачы, звярнуць увагу на той, што змешчаны на рынку побач з універмагам. Аднойчы завітаўшы ў гэты павільён, я зразумела: менавіта тут знаходзіцца сапраўднае кветкавае царства. Каралевы прыгожых бутонаў розы і пяшчотныя ліліі, пышныя хрызантэмы і строгія герберы, вытанчаныя архідэі і іншыя кветкі, прычым розных колераў – усё гэта хараство быццам зазірае ў вочы і просіць: “Купі мяне”. Але я не магу аднесціся да гэтай справы абыякава, таму звяртаюся да гаспадыні кветкавага царства – Ларысы Міхайлічэнка – і раюся, што лепш падойдзе сяброўцы на юбілей. Яна ў адказ задала некалькі пытанняў наконт узросту, прафесіі і іншых акалічнасцяў той, каму адрасаваны кветкавы падарунак, і толькі тады выказала добрую параду наконт падбору букета. Кветкі ў павільёне не толькі на любы густ, але і з улікам магчымасцяў пакупнікоў: ёсць і даражэйшыя, і таннейшыя па цане. Да кожнага кліента тут падыходзяць уважліва і робяць усё магчымае, каб ён застаўся задаволеным. У павільён Ларысы Міхайлічэнка кветкі трапляюць з аптовай базы Брэста. Летам тут гаспадараць беларускія фларыстычныя прыгажуні, і зімой таксама камфортна адчуваюць сябе і “эмігранты” з Галандыі. Чужаземцамі з’яўляецца і большасць кветак ў вазонах, але яны добра прыстасоўваюцца і да ўмоў жыцця ў Беларусі. Да таго ж, прадавец параіць, як даглядаць за абраным прадстаўніком флоры, каб ён не пераставаў радаваць новых гаспадароў. - Па парады да мяне звяртаюцца нават тыя, хто купляў кветкі не ў нашым павільёне, – прызнаецца Ларыса Рыгораўна. Значыць, ёй давяраюць. - Мне падабаецца дарыць людзям радасць, – кажа Ларыса Міхайлічэнка. – Калі яны ідуць ад мяне ў добрым настроі, то нават сэрца выстуквае нейкую асаблівую чароўную мелодыю. За менш чым два гады працы ў павільёна з’явіліся і свае пастаянныя кліенты. Думаю, што я таксама папоўню іх кола. Наталля КАНДРАШУК. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 417

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 507

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 677

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 500

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 531

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 631