Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Приятно жить в европейском городе – Кобрин

Приятно жить в европейском городе – Кобрин

Кожнаму чалавеку хочацца жыць у прыгожым, добраўпарадкаваным населеным пункце. Але чалавек да добрага прывыкае вельмі хутка і ўжо не задумваецца, што можа быць інакш. А варта азірнуцца назад усяго на якіх-небудзь 20 гадоў, і прыходзіць разуменне зменлівасці жыцця, прычым у добрым напрамку. Цяперашні Кобрын – прыгожы, добраўпарадкаваны еўрапейскі горад. І гэта заўважаюць не толькі кабрынчане, але і госці. Значныя змены ў яго знешні выгляд і інфраструктуру прыйшлі ў сувязі са святкаваннем рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, які ў 2009 годзе прымаў Кобрын. Тады літаральна за год горад набыў новае аблічча, а кабрынчане ўвачавідкі маглі назіраць, як растуць новыя аб’екты, без якіх сёння мы ўжо не ўяўляем свайго жыцця. Лядовая арэна, вяслярная база, аквапарк, амфітэатр, Палац культуры - тут любяць бавіць час як дзеці, так і дарослыя. Прыгожая набярэжная і кобрынскі “Арбат” (вул. Суворава) асабліва палюбіліся моладзі, а з’явіўшаяся сёлета альтанка буккросінгу стала ўнікальнай інтэлектуальнай фішкай нашага горада.
Приятно жить в европейском городе – Кобрин

Тыя, хто апошні раз наведваў Кобрын яшчэ да “Дажынак”, цяпер не пазнаюць яго: некалі шэрыя дамы радуюць вока яркімі колерамі. Штогод з вясны і да позняй восені дораць сваю непаўторную прыгажосць і цудоўны водар кветкі. А сёлета прывычныя кветнікі на многіх цэнтральных вуліцах ўступілі месца малым архітэктурным формам і габіёнам. Гэта не толькі надало гораду новы выгляд, але і дазволіла эканоміць сродкі па падтрымцы парадку на зямлі. Але не толькі “Дажынкі” пачалі мяняць Кобрын. Проста ў час падрыхтоўкі да гэтага свята змены былі найбольш каласальнымі і хуткімі. На памяць прыходзіць, як яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў мянялася тратуарная плітка: замест буйнагабарытнай з’яўлялася дробнаштучная. Першай ластаўкай у прымяненні новай тэхналогіі стала вуліца Пушкіна. Паступова каляровыя ўзоры пад нагамі з’явіліся і на ўсіх цэнтральных вуліцах горада. Клапоцяцца ў Кобрыне не толькі пра пешаходаў, але і вадзіцеляў аўтамабіляў. У час падрыхоўкі да ўсё тых жа “Дажынак” было пракладзена каля 120 кіламетраў новага асфальту. Работа ў гэтым накірунку, як, дарэчы, і ў астатніх, працягваецца і дагэтуль. Вялікі дзякуй хочацца сказаць кіраўніцтву і работнікам СТАА “ВП Палессе”, дзякуючы якім частка вуліцы Мікалаева была зроблена па ўсіх еўрапейскіх стандартах, з прымяненнем навейшых сучасных тэхналогій, і стала гонарам Кобрына.
Приятно жить в европейском городе – Кобрин


Не застаецца ў баку ад увагі дарожнікаў і сектар асабістай забудовы. Паступова асфальтабетон з’яўляецца і там, але не ўсюды адразу. Тым не менш ва ўсіх прыватных кварталах забяспечана як мінімум пясчана-гравійнае пакрыццё вуліц, так што да любой новабудоўлі пракладзены пад’язныя шляхі. Тое ж датычыцца і шматкватэрных дамоў. Пасля “Дажынак” у Кобрыне прыступілі да асваення двух новых мікрараёнаў: па вуліцах Дзяржынскага і Дружбы. На першай – здаецца ўжо дзявяты дом, а на другой – уведзены ў эксплуатацыю 3 дамы. Не адстае ад новабудоўляў і развіццё добраўпарадкавання каля іх. У дастатковай колькасці месцы для паркавання, дзіцячыя пляцоўкі і пляцоўкі для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Што датычыцца апошняга, то Кобрын – узорна-паказальны горад нават у межах рэспублікі. Дзякуючы аднаму з экалагіных праектаў ЕС/ПРААН у нас з’явіліся станцыя сартавання цвёрдых камунальных адходаў, новенькія кантэйнеры для агульных адходаў і паасобнага збору смецця. Такім чынам, вырабам са шкла, пластыку і паперы надаецца другое жыццё, бо яны ідуць на перапрацоўку. А гэта карысна як у эканамічным, так і ў экалагічным сэнсе. Работа вядзецца не толькі ў горадзе, але і ў аграгарадках.
Приятно жить в европейском городе – Кобрин

Дарэчы, апошнія маюць усю неабходную для камфортнага жыцця інфраструктуру, улічваючы і якасць дарог. Шмат чаго зроблена і робіцца і для таго, каб паміж населенымі пунктамі пракласці асфальтабетоннае пакрыццё. Галоўным пытаннем як у горадзе, так і на сяле заўсёды было жыллё. Дзяржава паклапацілася і аб вырашэнні гэтай праблемы. У рамках Прэзідэнцкай праграмы будавання жылля на сяле на Кобрыншчыне з’явілася шмат новых дамоў, а гэта, у сваю чаргу, забяспечвае стабільнасць колькасці насельніцтва ў аграгарадку і спрыяе замацаванню маладых спецыялістаў. Вяртаючыся да славутых “Дажынак”, немагчыма не адзначыць, што ў час падрыхтоўкі да іх была праведзена цеплавая рэабілітацыя жылых дамоў. Гэты працэс не скончыўся і сёння. Кожны год пад капітальны рамонт на тэрыторыі раёна падпадаюць 3-4 шматкватэрныя дамы. На некаторых з іх праводзіцца цеплавая рэабілітацыя, а таксама замена цеплавых сетак. Так што паступова ўвесь горад будзе “пераапрануты” ў новае “футра” і набудзе абноўленыя камунікацыі.
Приятно жить в европейском городе – Кобрин

Аднак рамантуецца не толькі жыллёвы сектар. Гэты працэс не абмінае і іншыя будынкі рознага прызначэння. А дзякуючы рамонту на станцыі абезжалезвання пітная вада ў горадзе стала больш якаснай. Падтрыманнем парадку на вуліцах Кобрына мы ўсе абавязаны працаўнікам ЖКГ. Гэта яны штодзень стаяць на абароне чысціні і прыгажосці ў кожным двары горада. Больш за тое, у наш час ім на дапамогу прыходзіць тэхніка: вулічны пыласос маркі “Брадвей” ужо нікога не здзіўляее.
Приятно жить в европейском городе – Кобрин

Пра тое, якім прыгожым і ўтульным стаў Кобрын, можна распавядаць бясконца. Тым больш, што мы кожны дзень увачавідкі назіраем за гэтым. Наталля НІЖНІК. Фота з архіва рэдакцыі.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 510

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 509

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 535

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635