Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Недавно в Кобрине прошел 5 турнир по легкой атлетике

Недавно в Кобрине прошел 5 турнир по легкой атлетике

У нашым горадзе ўсталявалася добрая традыцыя: памяць аб тых, хто зрабіў значны ўклад у развіццё спорту на Кобрыншчыне, адзначаць спартыўнымі мерапрыемствамі. Так, 12 верасня ў Кобрыне прайшоў V турнір па лёгкай атлетыцы памяці Вячаслава Ніколенкі. На сапраўднае спартыўнае свята сабралася 15 каманд амаль з усёй Беларусі, а гэта больш за 400 удзельнікаў. Паспаборнічаць у бегавых і кідальных відах спорту прыехалі навучэнцы лепшых спартыўных школ. Безумоўна, удзельнічалі ў турніры і прадстаўнікі Кобрынскай КСДЮШАР, якой доўгі час кіраваў Вячаслаў Мікалаевіч. Сярод ганаровых гасцей прысутнічаў выпускнік КСДЮШАР, член нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы, чэмпіён Рэспублікі Беларусь 2014 і 2015 гадоў Ілья Сірацюк. Пасля ўрачыстага адкрыцця турніру пачаліся непасрэдна спаборніцтвы. На бегавой дарожцы стадыёна “Юнацтва” хлопчыкі і дзяўчынкі паказвалі сваю хуткасць на розных дыстанцыях да 800 метраў. На футбольным полі юныя спартсмены кідалі кап’ё. Цікава было назіраць і за спаборніцтвамі па штурханні ядра і кіданні дыска, якія праходзілі на тэрыторыі КСДЮШАР. Як паказаў турнір, у Кобрын сапраўды з’ехаліся самыя моцныя спартсмены. Але і кабрынчане годна абаранялі гонар роднай спартыўнай установы і занялі шмат прызавых месцаў, а васьмёра вылучыліся асаблівымі вынікамі, атрымаўшы ўзнагароды за першае месца. Марыя Лаўрынюк стала самай хуткай ажно на дзвюх дыстанцыях: 100 і 200 метраў. Лепшы вынік у бегу на 200 метраў быў таксама ў Варвары Дузінчук. Кацярына Кавалюк першай перасекла фінішную лінію ў бегу на 800 метраў, а першае месца на дыстанцыі 400 метраў заваявала Дар’я Марчук. Юлія Кірысюк заняла першае месца адразу ў дзвюх дысцыплінах: штурханні ядра і кіданні дыска. У сваіх узроставых катэгорыях лепшы вынік па кіданні кап’я паказалі Аляксандра Царук, Андрэй Самасюк і Аляксандра Коньшына. Дарэчы, Коньшына ў гэтым відзе спорту пабіла рэкорд Кобрына, кінуўшы кап’ё на 45,2 метра. Да таго ж дзяўчына была ўзнагароджана і за першае месца ў штурханні ядра. Віншуем пераможцаў! Наталля Ніжнік.
Недавно в Кобрине прошел 5 турнир по легкой атлетике

Недавно в Кобрине прошел 5 турнир по легкой атлетике

Недавно в Кобрине прошел 5 турнир по легкой атлетике

Недавно в Кобрине прошел 5 турнир по легкой атлетике


Недавно в Кобрине прошел 5 турнир по легкой атлетике

Недавно в Кобрине прошел 5 турнир по легкой атлетике

Недавно в Кобрине прошел 5 турнир по легкой атлетике

Недавно в Кобрине прошел 5 турнир по легкой атлетике



Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 639