Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринский Дворец Культуры открыл свои двери 6 сентября

Кобринский Дворец Культуры открыл свои двери 6 сентября

Кобрынскі Палац культуры – сапраўдная кузня талентаў. Упэўніцца ў гэтым у чарговы раз можна было ў межах дня адчыненых дзвярэй, які адбыўся тут 6 верасня. Свята захапленняў пачалося з гульнявой праграмы. Вясёлая музыка, казачныя персанажы, паветраныя шары і іншыя прыемныя моманты адразу настроілі гасцей на святочны лад. Сваю дзейнасць дзіцячыя гурткі прадставілі праз тэатралізаваны спектакль-казку “Кветка жаданняў”, у інсцэніроўцы якой, акрамя асноўных герояў – удзельнікаў узорнай тэатралізаванай студыі “Рытм”, былі задзейнічаны выхаванцы практычна ўсіх творчых калектываў. З дзейнасцю узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Натхненне”  можна было пазнаёміцца ў фае Палаца культуры, дзе размясціліся разнапланавыя выставы. Як заўважыла загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі Ірына Дубінская, сёлета для дзяцей Кобрынскі Палац культуры прапануе 10 гурткоў розных накірункаў: акрамя вышэйадзначаных, дзейнічаюць узорная цыркавая студыя “Сонейка”, акрабатычна-цыркавы гурток “Вяснушкі”, студыі эстрадных спеваў “Праменьчык” і “Аіда”, студыя танца “Амадэус”, падрыхтоўчая танцавальная група “Baby dance”, група мажарэтак і студыя фітнесу. Набор у гурткі ажыццяўляецца з пяці гадоў. Асноўная маса выхаванцаў – дзеці школьнага ўзросту. Ірына Мікалаеўна заўважыла, што многія “выпускнікі” пры наяўнасці часу працягваюць наведваць калектывы. Адзначыла яна і той факт, што ў апошнія тры гады творчыя гурткі сталі асабліва запатрабаванымі ў дзяцей старэйшага школьнага ўзросту.
Кобринский Дворец Культуры открыл свои двери 6 сентября

Жадаючых запісаць сваіх дзетак у творчыя калектывы Кобрынскага Палаца культуры сабралася поўная зала. Многія з гасцей адзначалі, што з выбарам гуртка вызначыліся загадзя. Напрыклад, Вольга Парфянюк з пяцігадовым сынам Ягорам вырашылі далучыцца да цыркавых артыстаў студыі “Сонейка”. А вось Іна Мудрая з шасцігадовай дачкой Уладай зрабілі выбар на карысць вакальнага мастацтва. “Люблю спяваць”, – важна адзначыла мне дзяўчынка. Перавагу танцам ужо чатыры гады аддае дзесяцігадовая Ганна Андранюк. Разам з сяброўкай яна прыйшла пацвердзіць свой удзел у дзейнасці студыі танца “Амадэус”. На базе Кобрынскага Палаца культуры дзейнічае шмат разнажанравых калектываў для дарослых, запісацца ў якія таксама была магчымасць. Дарэчы, колькасць усіх удзельнікаў у мінулым годзе склала каля 700 чалавек. Калектывы Кобрынскага Палаца культуры актыўна вядуць канцэртную работу. Як заўважыла Ірына Мікалаеўна, на 90 працэнтаў канцэртныя праграмы ладзяцца ўласнымі сіламі. Заўсёды годна прадстаўляюць калектывы  сваю ўстанову і горад на мерапрыемствах раённага, абласнога, рэспубліканскага  і міжнароднага ўзроўняў. Гурткоўцы пастаянна займаюць прызавыя месцы ў розных конкурсах, што сведчыць пра іх высокі ўзровень падрыхтоўкі і кваліфікацыю педагогаў. Хочацца спадзявацца, што новыя ўдзельнікі, якія толькі што папоўнілі рады творчых калектываў, з поспехам працягнуць эстафету. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 561

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 415

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 506

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 676

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 505

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 630