Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

День информирования населения в агрогородке Дивин

День информирования населения в агрогородке Дивин

І гэты тэзіс у чарговы раз пацвердзіўся ў час правядзення ў аграгарадку Дзівін Адзінага дня інфармавання насельніцтва. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы – галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Цімашэнка і Юлія Руссіна, намеснік начальніка ўпраўлення аховы граніцы Пінскага пагранатрада падпалкоўнік Аляксандр Грамовіч, спецыяліст па рабоце з банкаўскімі плацежнымі картачкамі РКЦ № 27 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Кобрыне Антаніна Каляда і галоўны рэдактар раённай газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік. Як адзначыў у сваім выступленні Аляксандр Грамовіч, аператыўная абстаноўка на Дзівінскім участку граніцы стабільная і кантралюемая. Ахова рубяжоў нашай краіны ажыццяўляецца ў штодзённым рэжыме. Адметна, што жыхары прыгранічных тэрыторый з глыбокім разуменнем ставяцца да патрабаванняў закона і супрацоўнікаў Пінскага пагранічнага атрада, а таксама па асабістай ініцыятыве дапамагаюць людзям у пагонах. Аляксандр Васільевіч вызначыў плённую работу ў тым ліку і дружыннікаў, якія заўсёды старанна выконваюць свае абавязкі. Дарэчы, грамадзяне самі цудоўна разумеюць усю складанасць сітуацыі ў суседняй Украіне і жадаюць унесці свой уклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку. Аляксандр Грамовіч таксама шырока і поўна паведаміў сяльчанам аб зменах, якія адбыліся ў пагранічным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, дэталёва растлумачыў алгарытм знаходжання ў пагранічнай зоне, нагадаў аб адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні і ігнараванне дзеючых правіл і інш. Супрацоўнік “Белаграпрамбанка” Антаніна Каляда расказала аб асаблівасцях карыстання банкаўскімі пластыкавымі картачкамі, а галоўны рэдактар “Кобрынскага весніка” Раман Мельнік нагадаў дзівінчанам аб тым, як асвятляецца пагранічная тэматыка на старонках “раёнкі”, прапанаваў запрасіць родную газету ў свой дом. У час мерапрыемства сяльчане задавалі пытанні і атрымлівалі кампетэнтныя адказы. Ул. інф. НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Грамовіч (злева) і намеснік начальніка пагранічнай заставы “Дзівін” Віталь Кулеш абмяркоўваюць вынікі Адзінага дня інфармавання з дзівінчанамі. Фота Рамана МЕЛЬНІКА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638