Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине определились первые «тысячники»

На Кобринщине определились первые «тысячники»

Поўным ходам ідзе ў гаспадарках жніво: выкарыстоўваючы спрыяльнае надвор’е, хлебаробы прыкладаюць усе сілы, каб не губляць ніводнай хвіліны. Сапраўдным святам жніва і працы стала на Кобрыншчыне мінулая нядзеля, у якую прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адразу трох экіпажаў, якія першымі намалацілі больш за тысячу тон збожжа. Ушанаванне ўсіх экіпажаў у адзін дзень – не выпадковасць. Справа ў тым, што сёлета рэкардсмены жніва на самай справе ішлі, што называецца, “жатка ў жатку” – разрыў паміж першым, другім і трэцім месцамі склаў нават не дні, а лічаныя гадзіны. Першымі “тысячнікамі” сёлета стаў экіпаж камбайнераў Юрыя Сідарука і Міхаіла Пашковіча з СВК “Пакроўскі” – гаспадаркі, якая на працягу многіх гадоў вядома сваімі выдатнымі працоўнымі традыцыямі. На момант нашага візіту тут было ўбрана ўжо больш за 65% пасяўных плошчаў і намалочана каля 4 тысяч тон збожжа.
На Кобринщине определились первые «тысячники»

Багатым на рэкардсменаў сёлета стала і ААТ “Гарадзец-агра”. З мінімальным адрывам ад лідара жніва гарадзецкія камбайнеры заваявалі другое і трэцяе месцы, якія дасталіся адпаведна Васілю Кавалевічу і Фёдару Пакалюку, а таксама Мікалаю Пакалюку і Аляксандру Бараноўскаму. Дарэчы, Мікалай Пакалюк нядаўна быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Як адзначае механізатар, работы ў гаспадарцы хапае не толькі ў гарачую пару, але і на працягу ўсяго года – толькі камбайн “Джон-Дзір”, на якім у час нашай сустрэчы працаваў Мікалай Анатольевіч, ён змяняе на вялізны шматфункцыянальны “Амкадор”. - Пачынаў на камбайне “Ніва”, потым працаваў на трактары, зараз вось – на “Джон-Дзіры”, – расказвае Мікалай Пакалюк. – Гаспадарка жыве, людзі працуюць. Моладзь прыходзіць на зямлю – і добрая моладзь. Галоўнае, каб кожны чалавек  разумеў важнасць сваёй працы ды рабіў яе сумленна – незалежна ад таго, на якім месцы яна выконваецца. Дыпломы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі героям жніва ўручылі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня Кобрынскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Міхаіл Трубчык, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Лазарчук і кіраўнікі гаспадарак. - Можна сказаць з упэўненасцю: як у СВК “Пакроўскі”, так і ў ААТ “Гарадзец-агра” працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія добра ведаюць сваю справу, умеюць вырошчваць хлеб і зводзіць да мінімуму ўплыў усіх негатыўных фактараў, – адзначыў Аляксандр Зазуля. – А за добрую працу – шчырае “дзякуй!” Першыя “тысячнікі” вызначаны. Аднак, як справядліва адзначыў старшыня райвыканкама, заспакойвацца на дасягнутым рана – жніво ў разгары. Яго канчатковы вынік будзе залежаць ад мэтанакіраванасці, засяроджанасці і энтузіязму ўсіх тых, хто сёння працуе на будучы ўраджай. Дзмітрый БЯЛОЎ. НА ЗДЫМКАХ: Аляксандр Зазуля віншуе першых “тысячнікаў” раёна з СВК “Пакроўскі” (Міхаіл Пашковіч – трэці злева і Юрый Сідарук – трэці справа); “тысячнікі” з ААТ “Гарадзец-агра” (злева направа): Васіль Кавалевіч, Фёдар Пакалюк, Мікалай Пакалюк і Аляксандр Бараноўскі. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 513

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 641