Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Городце живет человек с золотыми руками.

В Городце живет человек с золотыми руками.

Аляксандра Войтку ведаюць у Гарадцы як чалавека з залатымі рукамі. За якую работу ні возьмецца, усё ў яго атрымліваецца на “выдатна”. Ён  сталярнічае,  слясарнічае, нават смачна гатуе есці, і на кожнае сваё ўмельства мае адпаведныя “корачкі”. Такім умельцам у свой час быў і бацька Аляксандра – Дзмітрый Войтка. “Бывала, тата майструе нешта, а я прыглядаюся. Ён мяне ад сябе не гнаў, наадварот, уключаў у творчы працэс, – усміхнуўся Аляксандр Дзмітрыевіч. Захапляцца механікай пачаў перад тэрміновай службай: прападаў у гаражы да 3-4 гадзін ночы, не адчуваючы ні стомы, ні голаду. Асаблівую асалоду прыносілі рэстаўрацыя і канструяванне тэхнікі. За кароткі тэрмін “ажывалі” ў яго руках груды металалому. Зрабіў сам усе станкі для работы з металам, сабраў некалькі матацыклаў. “Жалезныя коні” Аляксандра Войткі пасля рэстаўрацыі выглядаюць, як новенькія, ранейшымі застаюцца і іх тэхнічныя характарыстыкі. Майстар ахвотна прадэманстраваў магчымасці сваіх “шэдэўраў” – двух- і трохколавых “ІЖ-49”. Ён не толькі даў матацыклам другое жыццё, але і творча іх дапрацаваў. Добра ўпісаўся ў дызайн вялікага “ІЖа” стары нямецкі чамадан для снарадаў. На гэтым матацыкле з каляскай Аляксандр Войтка збіраецца ўдзельнічаць у аўтапрабегу на рэтра-тэхніцы “Берасцейскі тракт-2015”. Гэтае падарожжа, арганізатарам якога выступае клуб аматараў рэтра-аўтамабіляў “Адам”, для ўмельца будзе шостым. Сярод вырабаў майстра ёсць і трактар, сінтэзаваны з розных транспартных адзінак. За яго стварэнне яшчэ ў савецкія часы Аляксандр Дзмітрыевіч заняў першае месца ў раённым конкурсе народных ўмельцаў.  Трактар значна аблягчыў работу па гаспадарцы, якая ў яго сям’і заўсёды была немалая. Плугі, культыватар, прычэп – усё зрабіў уласнымі рукамі. Самаробную тэхніку абавязкова рэгіструе, ва ўсім любіць парадак. Свае задумкі Аляксандр Войтка рэалізоўвае без усякіх чарцяжоў. Прызнаўся, што канчатковы вынік бачыць адразу, таму не марнуе часу на паперы. У дасягненні мэты 58-гадовы майстар заўсёды настойлівы, а яго аптымізму і працаздольнасці трэба павучыцца. Людміла ДУБІНА. Фота Дзмітрыя Бялова.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 560

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 415

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 505

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 504

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628